Вход/Регистрация
Ля аднаго вогнішча
вернуться

Гніламёдаў Уладзімір

Шрифт:

Па-мойму, гэта, сапраўдная паэзія. У яе вялікія магчымасці, якія не можа замяніць іншы жанр ці род літаратуры. Гётэ ў сваіх лістах пісаў: «Я амаль што пачынаю верыць, што, відаць, толькі адной паэзіі можа ўдацца выразіць да пэўнай ступені такія тайны, якія ў прозе звычайна здаюцца абсурднымі, таму што яны могуць быць выражаны толькі ў супярэчнасцях, якія непрыймальныя для чалавечага розуму».

Фарміруючы асобу эмацыянальна і інтэлектуальна, паэзія Н. Гілевіча ўмее закрануць самыя патаемныя струны чалавечай душы. Яго лірыка стала тонкім інструментам, які вельмі дакладна фіксуе асабістае самаадчуванне і самасвядомасць чалавека ў наш трывожны, навальнічны век, падтрымлівае маральны клімат грамадства.

В. Каваленка, які шмат пісаў пра творчасць Н. Гілевіча, добра падмеціў, што філасофія ў яго вершах «не існуе ў якасці нейкай асобнай вылучанай філасофскай формулы, а сам паэтычны сюжэт утрымлівае, нараджае філасофскую думку» (В. Каваленка. Жывое аблічча дзён. Мн., 1879, с. 180).

Вось пра гэта якраз і сведчыць працытаваны вышэй верш.

Сіла паэзіі — у сіле асобы паэта. Гэта мы адчулі ў вершах «Старыя друкарні», «Мова майго народа», «У старажытным гарадку пад Ганнаю» і іншых, якія сталі новым крокам паэта ў спасціжэнні народнага жыцця і гісторыі. Ён прыгадвае характэрную для XVI — першай палавіны XVII ст. на Беларусі з’яву — бурнае развіццё кнігадрукавання, заснавальнікам якога быў выдатны асветнік-гуманіст Францыск Скарына. Друкарні дзейнічалі ў Нясвіжы, Брэсце, Лоску, Заблудаве, Магілёве, Еўі і многіх іншых месцах. Друкарскае майстэрства стаяла вельмі высока, пра што сведчаць дайшоўшыя да нас старадрукі.

О, як бы разросся той кветнік, той сад, Хоць вёсны былі неспагаднымі, Калі б не стаптаў заваёўнік-магнат, Калі б чужакі не спаганілі! Але, як зярняты з угрэтай раллі, Слязамі і кроўю палітыя, Ізноў прарасталі, буялі, цвілі Бяссмертныя родныя літары! І чулася, чулася ў стуку станкоў, Што ім не замоўкнуць заклятымі, Што будуць яны за хрыбтамі вякоў Грымець паліграфкамбінатамі.

Н. Гілевіч асэнсоўвае рух гісторыі, яе сацыяльны і духоўны вопыт, адчуваючы на сабе погляд бацькоў, абавязак перад імі. І тут таксама выяўляецца адна з асаблівасцей яго грамадзянскасці, якая складае маральна-эмацыянальны нерв яго паэзіі і ўсёй дзейнасці.

«У чалавека, — сцвярджае паэт, — заўсёды павінны быць у душы святыні, праз якія ён не можа пераступіць, не можа ігнараваць іх і апошліць» (Літаратура і мастацтва, 1979, 9 лютага).

Гэта — паэт нарастаючай сілы, якая жывіцца сокамі часаў. Звяртаючыся да вопыту гісторыі, ён хоча глыбей зразумець сучаснасць. Ён ведае, што пераўтварэнне свету — справа складаная і што вопыт гісторыі можа ў многім дапамагчы.

Гавораць, што ў вершах сучасных паэтаў паэзія думкі пераважае над паэзіяй пачуцця. Вершы Н. Гілевіча застаюцца эмацыянальна вельмі пераканальнымі. Мне даўно, напрыклад, падабаюцца вось гэтыя цудоўныя радкі (з кнігі «Перазовы»):

Замірае, Сціхае Мая залатая дуброва, Асыпае, Скідае на дол Свой задумлівы ўбор. Не звініць і не льецца Раздольна-вячыстая мова, Толькі шоргат сухі пад нагамі, Як скарга-дакор…

У вершы адбіўся своеасаблівы антрапамарфізм сялянскага мыслення. Метафорыка паэзіі Н. Гілевіча звычайна вельмі канкрэтная, але ў працытаваных радках адчуваецца падтэкст, заклапочанасць паэта ўмацаваннем тых глыбінных сувязей, якія лучаць чалавека з роднай зямлёй, сучаснасцю і гісторыяй.

Здольнасць на вельмі эмацыянальнае суперажыванне дапамагла яму асвоіць жанр балады: «Апошняе спатканне з Веранікай», «Слёзы шчаслівага чалавека», «В’етнамская балада», «Неадкрытыя зоркі паэта», «Балада пра краіну ў чорным», «Сустрэчы ў снах» — гэтыя і многія іншыя выдатныя творы далі права Г. Бураўкіну — назваць яго «майстрам балады». Шырокі рэзананс меў яго своеасаблівы цыкл вершаў-балад «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», названы паэтам «патрыятычнай араторыяй». Стылёвы тон гэтаму твору і маштаб задала вядомая партызанская песня «Горит, горит село родное, горит вся Родина моя».

Пацвердзіліся даўнія сувязі з народным словам, яго вершу па-ранейшаму ўласціва афарыстычнасць думкі, эмацыянальная пераканальнасць, арыентацыя паэта на духоўныя каштоўнасці.

Мастацка-стылёвая шматстайнасць паэзіі Гілевіча нясе ў сабе сляды гістарычнага развіцця і традыцый, развіцця паскоранага, сціслага. Яе пранікаюць токі, што ідуць ад Ф. Багушэвіча праз творчасць Купалы, Коласа, Багдановіча, абумоўліваючы і ўзмацняючы яе сацыяльна-маральнае і эстэтычнае гучанне.

Словам, творчасць Н. Гілевіча актыўна ўключана ў літаратурны, працэс, тэндэнцыі якога выразна праглядваюцца ў яго паэзіі. Для яго, напрыклад, таксама ўсё больш характэрным з’яўляецца павышэнне цікавасці да індывідуальнага ў чалавеку, імкненне ўбачыць яго душу. Светапогляд паэта, яго эстэтычныя ідэалы, ваяўнічая грамадзянскасць знайшлі адлюстраванне ў такіх кнігах, як «Лісце трыпутніку» (1968), «А дзе ж тая крынічанька» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976), «У добрай згодзе» (1979) і інш. Тут знаходзім працяг роздуму паэта пра грамадзянскі абавязак чалавека, які павінен адчуваць час, у які ён жыве. Ніл Гілевіч да гэтага якраз імкнецца, ён паэтызуе жыццё, працу, святло Ленінскіх ідэй, вучыцца разумець дыялектычную ўзаемасувязь часаў.

Раскладайце, паліце купалля агні! Не затым, каб ускрэсла мінуўшчына, А каб лепей убачыць наступныя дні, Да вытокаў душой дакрануўшыся…

Паэт імкнецца асэнсаваць, «абжыць» новыя бакі і з’явы жыцця, павялічыць свае магчымасці мастацкага пазнання і абагульнення рэчаіснасці. Яго рост непарыўна звязаны з духоўным светам сучасніка, з тым, пра што добра сказаў Юрый Бондараў: «Задача мастацтва застаецца і непахісна вечнай, і непахісна новай: пазнанне чалавекам самога сябе як часцінкі прыроды, а значыць — зразуменне сэнсу жыцця».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: