Вход/Регистрация
Дэмакратыя i этычнае жыццё
вернуться

Рын Клаэс Г.

Шрифт:

Тым, хто падзяляе пашыраны сёння пункт погляду, канцэпцыя этычнай інтэрпрэтацыі дэмакратыі будзе здавацца суб'ектывісцкай і нават дзёрзкай. «Хто возьмецца вызначаць, што маральна?» Але ці сапраўды такая ўжо дзёрзкасць меркаваць, што аргументы, якія тычацца этычнага жыцця чалавека, могуць правярацца аб'ектыўнай рэчаіснасцю, і дапускаць, што нашае пачуццё маральнага абавязку зусім не непрыступная загадка суб'ектыўнасці, a мае транссуб'ектыўнае, па-зачасавае паходжанне і прадмет яго ўвагі можа быць высветлены з дапамогаю філасофіі? Паколькі дасканалыя і поўныя веды недасягальныя, такі погляд не азначае, што ў рэшце рэшт спрэчкам аб маральнасці прыйдзе канец. Toe меркаванне, што існуе аб'ектыўны прынцып ацэнкі маральнасці, не адмаўляе, а стымулюе неабходнасць аналізу. Дарэчы, ці не больш дзёрзкаю ў параўнанні са сцвярджэннем, што дыскусія аб сутнасці дабра можа быць вельмі плённай, з'яўляецца адмова нават прыслухацца да меркавання, што дакладныя веды ў гэтай галіне атрымаць магчыма? Такі падыход, выглядаючы, на першы погляд, як інтэлектуальнае самапрыніжэнне, на самай справе ўтрымлівае значную долю дагматызму і пагарды. Мы можам прынамсі спадзявацца, што спроба патлумачыць дэмакратыю ў святле сур'ёзнага стаўлення да асэнсавання чалавекам яго вышэйшага прызначэння павінна дапамагчы хутчэй паменшыць, а не павялічыць залежнасць гэтай праблемы ад інтэлектуальных капрызаў. Гэта дазволіць перавесці разгляд самой сутнасці чалавечага досведу і яго сувязі з асноўнымі праблемамі палітыкі ў сферу крытычнага аналізу.

Наступным крокам у распрацоўцы этычнага тлумачэння дэмакратыі павінна быць спроба вызначыць агульную форму этычнай свядомасці і дзейнасці. Якім чынам чалавек спасцігае і сцвярджае сваё ўсёпранікальнае прызначэнне? Дапушчэнне, што структураўтваральны ўплыў этычнага сумлення мае пэўную каштоўнасць, робіць такі «фармальны» падыход адначасова і аналізам сутнаснага зместу маральнасці. Аргументам гэтаму служыць тое, што этычнае сумленне выяўляецца як абмежаванне імпульсаў. Іншымі словамі, можна сказаць, што пэўны тып самаабмежавання мае маральны змест. Пасля таго, як аналіз працэсу ўсталявання маральнага парадку будзе зроблены, мы паспрабуем высветліць, як ён можа ўплываць на арганізацыю народнага кіравання. Дзеля тлумачэння такой этычнай філасофіі і яе ўвязкі з пытаннямі, што датычаць інстытутаў дэмакратыі, мы правядзем уважлівы аналіз тэорыі народнага кіравання, распрацаванай Русо. Гэты аналіз дапаможа нам выявіць шчыльную сувязь паміж этыкай і палітыкай і, што асабліва важна, упэўніцца ў сур'ёзнай маральнай заганнасці канцэпцыі плебісцытнай дэмакратыі. Карыстаючыся метадам выключэння, мы будзем скіроўваць нашу аргументацыю ў напрамку да больш лагічнай пазіцыі і завершым яе разглядам канцэпцыі канстытуцыйнай дэмакратыі. Мэта майго даследавання не ў тым, каб зрабіць з дэмакратыі ўвасабленне маральнай «казуістыкі» і прапанаваць складаны набор арганізацыйных рэцэптаў. Хутчэй, яго можна характарызаваць як пошук агульнага прынцыпу ўзгаднення патрэбнасцяў этычнага жыцця з грамадскім самакіраваннем. Фактычна за рамкамі даследавання застанецца важная і вельмі складаная задача ўжывання гэтага прынцыпу да разнастайных практычных праблем дэмакратыі.

Заўвагі

1 Arthur F. Bentley. The Process of Government (Bloomington: Principia Press, 1935), 201, 200.

2 William James. Essays in Pragmatism. Пад рэдакцыяй Alburey Castell (New York: Hafner Publishing Co., 1968), 145.

3 David Easton. The Political System (New York: Alfred A. Knopf, 1971), 177, 61, 58, 59.

4 Aristotle. The Nicomachean Ethics. Пераклад David Ross (London: Oxford University Press, 1954), 3 (1094b).

5 M. Margaret Conway and Frank B. Feigert. Political Analysis: An Introduction (Boston: Allyn & Bacon, 1972), 14.

6 Гл. Ernst Cassirer. An Essay on Man (New Haven: Yale University Press, 1962).

7 Susanne K. Langer. Philosophy in a New Key (New York: New American Library, 1951), 43 (падкрэслена ў арыгінале).

8 У змешчаным тут разглядзе адрознення чалавека ад жывёлы ў скрайне сціслым выглядзе выкарыстоўваюцца аргументы, якія больш дэталёва прадстаўлены ў наступных творах: Cassirer. An Essay on Man; Langer. Philosophy in a New Key; Max Scheler. Man's Place in Nature. Пераклад Hans Meyerhoff (Boston: Beacon Press, 1961); Arnold Gehlen. Anthropologische Forschung (Hamburg: Rowohlt, 1961); Adolf Portmann. Zoologie und das neue Bild des Menschen (Hamburg: Rowohlt, 1956); F. J. J. Buytendijk. Mensch und Tier (Hamburg: Rowohlt, 1958); J. v. Uexkull und G. Kriszat. Streifzuge durch die Umwelten von Tieren und Menschen: Bedeutungslehre (Hamburg: Rowohlt, 1956).

9 Langer. Philosophy in a New Key. 37.

10 Aristotle. The Politics. Пераклад T. A. Sinclair (Harmondsworth: Penguin Boob, 1962), 28.

11 Cassirer. An Essay on Man. 33.

12 Langer. Philosophy in a New Key. 3354, passim.

13 Cassirer. An Essay on Man. 24.

14 Reinhold Niebuhr. The Nature and Destiny of Man (2 тамы; New York: Charles Scribner's Sons, 1964), I, 72; гл. таксама 6874, passim.

15 Scheler. Man's Place in Nature. 37.

16 Paul Tillich. Morality and Beyond (New York: Harper & Row, 1963), 19.

17 Гэтыя фразы выкарыстаны Гэленам у Anthropologische Forдэе ён таксама даказвае, што ў чалавека ролю інстынкта schung, адыгрывае культура.

18 Maurice Duverger. The Idea of Politics (London: Methuen & Co., 1966), 612, passim.

19 John Dewey. The Public and Its Problems (Chicago: Swallow Press, 1954), 151. 

20 Прыклады аргументацыі такога кшталту можна знайсці ў: Anthony Downs. An Economic Interpretation of Democracy (New York: Harper & Bros., 1957) i William Riker. The Theory of Political Coalitions (New Haven: Yale University Press, 1962).

21 Frank J. Sorauf. Perspectives on Political Science (Columbus: Charles E. Merrill Books, 1965), 22.

22 Charles Taylor. «Interpretation and the Societies of Man». Review of Metaphysics, XXV (September, 1971), 4748. Аргументы супраць дыхатаміі «фактзмест» можна знайсці таксама ў: Leo Strauss. Natural Right and History (Chicago: University of Chicago Press, 1953), y асаблівасці Chap. 2; i Eric Voegelin. The New Science of Politics (Chicago: University of Chicago Press, 1952), y першую чаргу ва ўводзінах.

ЧАСТКА ДРУГАЯ
Этычнае жыццё
Раздзел III
Дуалізм прыроды чалавека

Я ўжо прыводзіў першапачатковыя аргументы на карысць таго, што палітыка павінна мець усёпранікальную маральную мэту і што існаванне сапраўды цывілізаванага грамадства немагчымае без усведамлення і вытрымлівання патрабаванняў этычнага жыцця. Ацэнка значэння гэтай высновы для дэмакратыі вымагае больш поўнага тлумачэння той тэорыі этычнай філасофіі, якую я прапаную. Больш дэталёвых адказаў патрабуюць наступныя пытанні: якую прыроду мае асноўны эталон ацэнкі якасці грамадскага і палітычнага жыцця, да якога павінны імкнуцца дэмакратыя і іншыя формы кіравання? Якім чынам асноватворны прынцып этычнага жыцця чалавека вызначае яго ўчынкі? Перад тым, як прымяняць гэты прынцып у дачыненні да дэмакратыі, яго неабходна звязаць з больш агульнымі ідэямі супольнасці і культуры.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: