Вход/Регистрация
Горад у нябёсах
вернуться

Казлоў Анатоль

Шрифт:

А сам сабе ці праўду гавару? Хлушу, вядома ж — хлушу. Пакажыце хоць аднаго чалавека, якому падфарціла жыць у двух вымярэннях. Вось-вось, я — выключэнне! Заносішся, хлопец! Ведаеш жа: празмерная ганарлівасць — ці не з найвялікшых грахоў... І праўда, нам, беларусам, пыхлівасць не ўласцівая. Мы звыкліся жыць паасобку, кожны сам у сабе. Толькі ляніва-абыякавы не чуў пра наш трафарэтны вобраз: беларусаў згуртоўвае толькі бяда-няшчасціца. Яна, усемагутная, зганяе «тытульных» насельнікаў, быццам збродлівых кароў, у статак. А можа, так і трэба: у шчасці кожны паасобку, а ў ліхую гадзіну — усе разам. Ці не славутая, аж да аскоміны, генетычная памяць спрацоўвае? Як жа, філосаф знайшоўся найноўшага часу! Ад гэткага дудукання горка ў роце і брыдка на душы. Але ж разумныя людзі кажуць: маем тое, што маем, іншага пакуль не прадбачыцца.)

У зімова-мяцельныя дні цямнее хутка. Вось ужо за вялізнымі вокнамі, на вуліцы, каламутная шэрань набрыняла сілаю. А ў святле запаленых ліхтароў нястомна таўкуць мак белыя мухі (быццам ранняй вясной камары па-над рэчкаю).

— Давай зазірнём у клуб «Альфа-Бэт», — ажывілася Танька, ставячы пусты фужэр на столік. — Даўно ў людзі не выбіралася. А сёння ж такая нагода. Згаджайся, чуеш?

— Ляйчына пад хвост трапіла? Паненцы захацелася адарвацца па поўнай праграме. Ды так, быццам апошні вечар жыць мусіш?

— А чаму б і не? — праз прыжмураныя вейкі жаданне выплёскваецца плоймай рагатых нячысцікаў. — Ты толькі ўяві, колькі наперадзе ў мяне адзінока-самотных месяцаў. З велькім жыватом жа ў скокі не пойдзеш!

— Не вешай локшыну на вушы, — Антак дэманстратыўна пстрыкнуў пальцамі па сваіх, як у яўрэя, мочках, — карціць перад кімсьці распластацца?

— Пашляк і грубіян, — Танька шморгнула носікам, а ў вачах усё тая ж, ранейшая смута. — Няхай сабе і так будзе. Ты ж зарокся пасля нашай разбежкі да мяне нават і дакранацца. Чысцюля хрэнаў. А я жывы чалавек, жанчына, і мне трэба, як і кожнай маладой і здаровай бабе. Хачу ласкі, цеплыні, а яшчэ — лагоды. Вось, усё сказала.

— Пачакай-пачакай, ты мо ў якую секту ўступіў? І табе забаронена па разгульных месцах брындаць? Прызнавайся, як на духу.

— Не-а, я вольны грамадзянін Сусвету, — Антак прыглушана рагатнуў. (Бач ты, клапоціцца пра маю фізіялагічна-маральную сутнасць. Мінулае проста так, адным росчыркам, з памяці не выкрасліш. У тканіне жыцця ўсё пакідае сваю нітку-след. Паспрабуй і выцягні, атрымаеш прагал, парушыцца цэласнасць, а значыць, займееш праблему з памяццю пра мінулае. Хоць мінулае і будучае заўсёды цесна-цясненька пераплецены. Іншым разам гэтага і не ўсведамляеш, пакуль не гукне з-за спіны тое, што даўно сплыло з дажджамі-залевамі. І аднойчы сп ’яну выкінутае з кватэры сабачанё будзе праследаваць цябе ў тваіх думках гадамі, а мо і да скону. Ды такім вострым болем адгукацца ў сэрцы, што чым далей, тым большая нянавісць да сябе апаноўвае кожную жылку цела. А нутро вярэдзіць невыказная віна. Вялікая віна перад бязмоўным стварэннем, якое паверыла ў людскую (тваю) дабрыню. Іраптам, у хвіліну ачмурэння мазгоў, ты ўсё разбурыў. Зруйнаваў цэласны і бязмежны сабачы свет. Але што маўклівы і пакорлівы сабака? У яго няма і не было выбару. А як жа з людзьмі? Мо таму так і крывавяць расціснутыя няўвагай, жорсткасцю ды абыякавасцю чалавечыя сэрцы... Калі ідзеш па вуліцы насустрач сотням такіх, як ты, перасіль сябе і зірні ў твары дзесятку прахожых. Што пабачыш?.. Адзіноту і расчараванне — пры ўсёй іх велічнай паставе. Веруючым лягчэй. Яны сам-насам з Богам. А ў душах атэістаў толькі фобіі...)

— Доўга яшчэ думаць збіраешся? Ламаешся недачэпаю! — Танька пачынала злавацца. — Як ніхто ўмееш сапсаваць настрой ды абарваць крылцы ў палёце. Не надакучыла ўвесь час шлындаць, не адрываючыся ад грэшнай зямлі? Дзе фантазія, прадчуванне свежасці і навізны? — яна ў запале шырока раскінула рукі, быццам і сапраўды збіралася выпырхнуць з-за століка.

— Не кіпяціся, — папрасіў. — Будзь мудрай.

— То ідзём у клуб? — нібы і не чула слоў хлопца.

— У мяне сёння не выгарае. Іншым разам.

— Як хочаш! — шаркнуўшы крэселкам, Танька ўсхапілася на ногі — і да вешалкі з апраткай. Ужо адтуль: — На мой тавар пакупнік знойдзецца. Лепш бы другой дарогай пайшла, каб не натыкнуцца на тваю морду. І чаго папёрлася ў падземку? Села б на аўтобус і ўсё... Радасцю хацела падзяліцца. Дзякуй, парадаваліся разам.

Антак абыякава пазіраў на апранутую ўжо Таньку. Шчокі ў яе паружавелі, і невядома чаму раскудлаціліся валасы. Прычоска нагадвала сарочына гняздо.

— Бывай, лапух, — і яна ўжо каля дзвярэй.

(Шчасліва адпачыць, — прамаўляе ў думках хлопец, — галоўнае, каб не на пустых абаротах вярнулася дамоў, а то такая ганьба даб’е. Ты ж, Танька-Танюша, з кагорты тых Евіных дачок, што жывуць паводле прынцыпу: ноч — матка, не спі гладка. Абавязкова трэба, каб нехта муляў пад бокам. Няхай табе пашэнціць сёння.)

Мяцеліца крыху сцішэла. І стомлены за дзень вецер ушчук, не матлашыў снежную пацяруху, не завіхаўся верацяном у праёмах між дамоў. Ён быццам з апошнім усхліпам вылятаў аднекуль на хвілінку, задзіраў у рэдкіх цяпер мінакоў крысо кажушка ці паліто і знясілена ападаў пад ногі.

Антак няспешна крочыць пад прыглушана-ніцым святлом ліхтароў, бяздумна ўслухоўваецца ў сіпенне колаў машын на дарозе, а вачамі нібы вывучае мыскі сваіх ботаў. Зараз адзінае ў яго жаданне: адасобіцца ад горада ў нябёсах і засяродзіцца на жыцці мегаполіса, што абступае з усіх бакоў.

(Няўжо мая планіда — быць тут і там? Нават і не помню, калі бачыў зоркі, назіраў за гонкай аблокаў па небе. Загароджвае такую прыгажосць ад мяне верхні горад, горад над галавою. А былі ж часіны, праўда, у далёкім дзяцінстве, калі, лежачы на свежым сене пад шчарбатым навесам, гадзінамі мог сузіраць далёкія зоркі: драбнюткія, быццам пясчынкі, і зіхатлівыя, большыя. Лічыў іх, пакуль не збіваўся і пачынаў пановаму. Сусед-сябрук Максімка гаварыў, што калі зоркі лічыць гучна, то грубее голас і хутчэй сталееш, робішся мужчынам раней за аднагодак. А ў няпоўныя чатырнаццаць зім і летаў аж карціць пачуваць сябе дарослым і сербануць напоўніцу забароненага і, здаецца, ніколі не дасяжнага: хавацца з дзяўчатамі ў зарасніках піжмы і палыну, што за клубам. Адчуць цеплыню і прыцягальнасць Надзіных грудзей (Максімкава сястра), яна старэйшая ажно на чатыры сонцазвароты, і ў яе ёсць каханак з Сычына. Надзька з ім кожны вечар знікае з клуба і шастае па недалёкім чаромхавым ды лазняковым прырэччы. Як жа балюча і крыўдна было ўвесь час назіраць за гэтым. І таму Антак зашываўся на сенавал і, распластаўшыся на спіне, лічыў, лічыў зоркі, а ў галаве пульсавалі думкі пра Надзьку. Часам аж сюды, пад навес, далятаў яе перапоўнены радасцю і шчасцем голас. А яму заставалася адно: прыкусваць да знямення губы і, збіўшыся, лічыць наноў далёкія і халодныя зоркі.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: