Вход/Регистрация
У каменным крузе
вернуться

Валкавыцкі Георгій

Шрифт:

Выграбаючы з друзу мерцаў, шукаем і падземных скарбаў. Часам выграбаем пачак тытуню, кавалак сыру, пушку мармеладу.

Шныраючы па Steindamm успамінаю Крысю. Што з ёй? Была ў эпіцэнтры пекла.

Vorrichtungsbau — о дзіва! — зноў уцалеў. Далей дзяўбу матрыцы. Не толькі рамантуем старыя, але і робім новыя. А Чырвоная Армія над Віслай. Гавару брыгадзіру:

— Які сэнс катаваць неарганічную матэрыю, калі яна ўжо не даедзе да Берліна?

А ён, падумаўшы:

— Даедзе ці не даедзе, не наша справа. Гэта клопат іншых. Мы павінны выканаць сваё ў вызначаны тэрмін.

Брыгадзір уціхамірыўся. Пудовы кулак, які як дамоклаў меч вісеў над маім кумпалам, так і не апусціўся. Немец прыкмеціў, што я, хоць і някемная дубіна, але ўмею чытаць тэхнічныя рысункі. Дык замест лаянкі клаў на маю матрыцу патрэбны чарцёж — і мы ўвайшлі ў стан узаемаразумення. Горш складваліся адносіны з гомасапістым пацуком. Варты большай увагі. Як еў свой Fr"uhst"uck29, дык не спускаў з мяне злога пацучынага позірку. Давіўся намасленым бротам30, але ніколі скібачкі не даў. Я і не чакаў ад яго гасціны, толькі ўцяміць не мог, чаму ён у час яды асабліва цікуе за мною. Бачыў у маіх вачах воўчую аскому? Баяўся за свой харч?

Рудзі паслядоўна разбураў ува мне чалавечую годнасць. Патрэбны яму свердзел — komm mit!31 —цягне з сабою праз усю фабрыку ў інструментальную кладоўку — ён наперадзе, я за ім. Вяртаемся ў тым жа пастраенні, толькі ён крочыць з заложанымі за спіну рукамі, як пан, а я іду з апушчанымі вачыма, як прысаромлены паяц, у руцэ маёй „кляймо” — інструмент: можна б улажыць у нагрудную кішэнь, дык не, нясі ў руцэ, каб усе бачылі тваю ролю. Падкрэслена грукаю катаржнымі Holzschuhe. А грукай уволю. Таксама мне пратэст...

Вялікую насалоду атрымліваў Пацук з майго ўпадку. Ад ягонага здзеку і я абяртаўся ў нелюдзя — вынашваў дзікую расправу, вызначыў тэрмін і месца пакарання, і чакаў, чакаў, чакаў...

Падзеі разгортваліся ў належным накірунку, перш за ўсё на Усходзе. Чырвонасцяжная наганяла непрыстойны страх на звышчалавекаў. Клічнае Heil Hitler!32 злілося ў нечленараздзельнае „Гайлітля” і, замест узнімаць нямецкі дух, азадачвала. Мы, аўсляндэры, з непрыхаванай радасцю сачылі за метамарфозай і, з адчуваннем сваёй перавагі, мацней націскалі на наш пароль: Hitler kaputt!

Цівуны прыкінуліся глухімі і быццам падабрэлі. Адзін Пацук касавурыўся і трымаўся ранейшага курсу. І я не вытрываў. Паўздзейнічаю на твае, спыненыя ў развіцці, мазгавыя звіліны. І загнаў Пацука ў кут, а дакладней — прывёў (komm mit!) да пад’ёмнага крана, з дапамогай якога абрабляў я кавальскія матрыцы, і выявіў свой сакрэт:

— Слухай, Рудзі, хутка сюды прыйдуць рускія. Калі не станеш чалавекам, надзену цябе на гэты кран — круком пад бараду — і сканаеш уверсе пад рогат аўсляндэраў.

Ганебную смерць прыдумаў свайму ганіцелю. Пацук аж рохкнуў (чамусьці па-свінячы). Ад празмернай дозы допінгу? Зразумеўшы, што я не звар’яцеў, Рудзі абмяк. Упёршыся ў мяне жывёльнымі вачыма, кажа:

— Я не баюся рускіх...

Ах вось як! Дык ты можа і чакаеш іх?

— Warte mal!33 — не даю яму аддыхацца — А сын твой дзе? На ўсходнім фронце. І што ён там робіць, як думаеш?

Павесіў Пацук мызу і маўчыць. Урэшце адзываецца, зусім як чалавек:

— Ну, добра, ідзі — гуляй...

Такім чынам, хаваючыся ад шуцпаліцаяў , а перш за ўсё, уцякаючы ад іх пякучых дубінак, я і прагуляў ладны адрэзак прымусу. У склаўшыхся абставінах мой метад уздзеяння на пацучыную наравістасць наглядчыка здаваў экзамен, але папахваў дыскрэдытацыяй (хаця і несвядомай) савецкай законнасці, таму карыстаўся ім з аглядкай (кланяўся гайнаўскі чэкіст), і толькі ў крайнім выпадку, калі Пацукова памяць пачынала даваць збой. Я вяртаў яе лагодным канфідэнцыяльным шэптам:

— Bald Krieg zu Ende.

Пацук, калі выходзіў з ролі цівуна і ўглыбляўся ў сваю працу, быў нармальнай чалавекападобнай асобінай; весялеў, і авалодвала ім цяга да песні. Звычайна, спяваў пад нос папулярны куплет:

Geht alles vor"uber,

Geht alles vorbei...34

Практычна гэтымі двума радкамі і вычэрпвалася ягонае песеннае майстэрства, бо канчаў песню неўразумелым:

Na na-na na na-na

Na na-na na-na...

І так гнаў час, круг за кругам, аж да знямогі. Сярод немцаў Рудзі слыў нават веселуном. Прыходзіў на працу напаўсонны, у апошнюю хвіліну. Матляў камэрадам рытуальнае, на паўзмах рукі, „Гайлітля” і, набраўшы ў ноздры цэхавага паветра, пачынаў круціць сваю катрынку.

Толькі аднойчы спазніўся. Увайшоў у цэх непераапрануты, увесь у чорным, з выцягнутым ад болю тварам. Перагаварыў з майстрам і пайшоў у раздзявалку.

— Што здарылася? — пытаю ў набліжанага да майстра падмятайлы-француза.

— Sohn kaputt!35 — адказвае.

Загінуў недзе пад Курскам. Вярнуўся Рудзі, ужо ў рабочай вопратцы, разлажыў інструмент, узяўся за працу. Настаўляю вушы. І што чую?

Geht alles vor"uber...

І абрываецца песня. Вярнулася памяць.

Больш я не страшыў Пацука адплатай. Балазе, у ягоных чалавечых пачатках адкрыў абнадзейлівую слабінку. Рудзі — заядлы курэц, а картак на тытунь не хапае. А ў мяне бацькаў самасад чакае карыснага рэйтынгу. Што, калі падсілкую ім Пацука? І я, у чарговы прыступ Пацуковай амнезіі, сыпнуў яму пад вочы дробку прагнага ласунку. Пацук набіў самасадам трубку і, зацягнуўшыся белавежскім дымком, ухваліў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: