Вход/Регистрация
Шчасьлівы муж
вернуться

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Магдалена. Не, мне здаецца, што там нехта чыхнуў.

Мацальскі. Чухнуў? Няўжож? Ну, значыць, котка чыхнула. Ну але! гэта котка чыхнула, там ляжыць адзежа і сьмярдзіць нафталінам.

Магдалена. Ах, я так люблю катоў! Пусьці сюды, я з ёю пагуляю. (Хоча ісьці ў пакой, дзе Уршуля).

Мацальскі (устрымоўваючы яе). Ды што ты, пумпачка! ня трэба! яна кусаецца. Гэта не звычайная котка, а такая дзікая… Лепш пойдзем сюды, у мой пакой, сюды, там спакайней… (абыймае і вядзе ў пакой налева).

Магдалена (як дзіця). Не, пакажы мне котку, я хачу бачыць котку!

Мацальскі. Добра, добра, але пасьля!.. (выходзяць).

Зьява 4

Мар'янна (адна).

Мар'янна (таўстая, здаровая, чырвоная кухарка, уваходзіць праз уходныя дзьверы; глянуўшы, што на сцэне нікога няма, кліча:) Ільдэфонс! пан Ільдэфонс! я ўжо прыйшла… (Ідзе да дзьвярэй, у якія пайшоў Мацальскі з Магдаленай, хоча іх адчыніць, але дзьверы не адчыняюцца). Гм… дзьверы зычынены, яго значыць няма, а прасіў прыйсьці… Як–жаж так? (падслухоўвае пад дзьвярыма). Не! здаецца, нешта варухнулася! (кліча): пан Ільдэфонс! а пан Ільдэфонс! (пауза). Не, значыць яго няма… (Уршуля за сцэнай ізноў чыхнула). А вось дзе ён! Чыхае бедненькі! Бадзяецца па якіхсь вечарынках, позна варочаецца, а пасьля прасьцюдзіўшыся чыхае! Ах, трэба яго выдзерці за вушы… (Ідзе да правых дзьвярэй, адчыняе іх і затрымоўваецца зьдзіўленая на парозе). А–а!.. А гэта–ж што? А вы хто такая? (ірон.). Вось гэта мне падабаецца! Са мной жаніцца абяцаўся, а другую ў пакоі на ноч зачыняе. Ну, я–ж яму задам, як ён прыйдзе!

Уршуля (уваходзячы без капелюша). Выбачайце, але хто вы і якое вы маеце права?

Мар'янна. Якое права? — А вось якое права: гарэлку маю пье, на сьвежыя блінчыкі ў кухню да мяне бегае, як зьбярэцца ў мяне якаясь лішняя копейка, дык зараз да мяне: «панна Мар'янна! зыч! аддам, далібог аддам!» (ірон.) аддае, каб — ня скіс! — вось якім правам! Сьцямілі?

Уршуля. Выбачайце, але вы аб кім?

Мар'янна. Як аб кім? Ну, ведама, аб ім: графскім лёкаю!

Уршуля. Выбачайце, але я прыйшла да графа.

Мар'янна (зьмяніўшы тон). Ах, што я нарабіла!.. Выбачайце, панічка, калі ласка, выбачце… ня ведала, я думала… (адыходзіць задам, але раптам устрымоўваецца). Але хто–ж вас там зачыніў у гэтай каморцы на замок? Гэта–ж так непрыгожа.

Уршуля. Гэта ня ваша справа. Я тут прышла да графа Мацальскага і вам няма да мяне ніякага дзела.

Мар'янна (разьвязіўшы рот). Вы… вы… бачайце… Да каго?

Уршуля. Ну, я–ж кажу: да графа Мацальскага.

Мар'янна. Да якога графа?

Уршуля. Ах, Божа–ж мой!.. Дык–жа кажу выразна: да Мацальскага!

Мар'янна. Да Ільдэфонса?

Уршуля. Ну але! Да Ільдэфонса Мацальскага.

Мар'янна. Дык–жа і я аб ім кажу. Але які–ж ён граф?

Уршуля. Выбачайце! Мне гэта ляпей ведаць.

Мар'янна. Ха–ха–ха! Вось–жа гад абдурыў. Дык–жа ён толькі служыць лёкаем у графа, а сам графам і ўва сьне ня быў.

Уршуля. Што?! Што я чую? Ён не граф! Ах! ах! ах! (ей робіцца млосна і яна апускаецца на крэсла).

Мар'янна (дражніць яе). «Ах, ах, ах!» Вы і паахайце цяпер. Вось і добра. А то захацела ганорнай дзяўчыне кавалера адбіваць!.. Ён абецаўся, што скоро ўжо запаведзі выйдуць, а я ўжо і пярсьцёнікі купіла, і белую спадніцу да шлюбу сабе пашыла, — а яна тут лезе са сваімі ахамі! Фі! фі! сорамна! не маладая ўжо, ужо трэба толькі Богу маліцца, а не аб каханьні думаць.

Уршуля (я. в). Ах! ах! ах!..

Мар'янна. Вось цяпер табе і «ах!»

Чутно званок за сцэнай.

Мар'янна. Ай–ай! Мусіць ужо граф вярнуўся! трэ6а ўцякаць…

Уршуля. Што вы кажыце? Запраўдны граф прыйшоў?.. Ох, Божа мой! Уцякаю… Дзе мой капялюш? (выбягае ў дзьверы направа).

Зьява 5

Нікога на сцэне няма. За сцэнай чутно колькі разоў званок. Пасьля ўбягае з левых дзьвярэй раскудлачаны Мацальскі, папраўляючы на сабе вопратку.

Мацальскі. Ах, Божа мой! Скандал! Пан прыйшоў!.. (бяжыць па ўсходах на гару і чэзьне).

Пасьля за сцэнай чутно тузаніну і голас Гаўдэнта: «Я пытаюся, дзе мая жонка?..»

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: