Вход/Регистрация
Шчасьлівы муж
вернуться

Аляхновіч Францішак

Шрифт:

Мацальскі. Пан прыйшоў! (бяжыць на ўсходачкі і затрымаўшыся гавора да Гаўдэнта і Мар'янны). А каб вас чорт узяў! Што вы мне нарабілі!

За сцэнай яшчэ раз чутно кліч: «Ільдэфонс»!

Мацальскі. Іду, іду ўжо! (выбягае).

Заслона

Акт IV

Дэкарацыя тая самая як ў І–ым акце.

Зьява 1

Магдалена, Фэлька.

Як заслона адчынілася, на сцэне праз нейкі час нікога няма; пасьля уваходзіць праз правыя дзьверы (праз кухню) Магдалена з Фэлькай.

Магдалена (да Фэлькі). Ціха!.. пачакай!.. (бяжыць у другі пакой, асьцярожна аглядае кватэру, пасьля варочаецца). Парадныя дзьверы зачынены, яго яшчэ няма.

Фэлька. Ну, кажы–ж мне, як усё гэта было? (сядае).

Магдалена (сядае). Ну дык вось: граф прасіў, каб я зайшла да яго на шклянку кавы. Ну, думаю сабе, што–ж такое? пайду!.. Праўда, што ў гэтым няма нічога благога?

Фэлька. Ну але!.. Але кажы–ж, што далей?

Магдалена. Ну, значыцца, нічога… Сядзім у салёне, пьем гэтую самую каву, гутарым аб тым, аб сім — раптам… Гаўдэнт убягае! Я аднак пасьпела схавацца ад яго і ўцякла, а ён, Гаўдэнт, нарабіў там шуму, крыку, аж страх!.. Падумай толькі: які скандалісты!.. Ну што за бяда, што я зайшла да графа на шклянку кавы?

Фэлька. Толькі–ж каб ён не даведаўся, што ты начавала ў мяне, а то, не дай Божа, і мне ўстроіць такі самы скандал.

Магцалена. Ну не… не даведаецца… (шукае чагосьці наўкол сябе, пасьля ўскрыквае). Ах!..

Фэлька. Што?

Магдалена. Торбачку ў графа пакінула. Вось, калі Гаўдэнт яе там знойдзе, тады ўсё прапала, тады ўжо ня выкручуся!

Фэлька. Гм… гэта дрэнна…

Магдалена. Але дзе–ж я яе пакінула, ня памятаю… Ці прыпадкам яна не засталася на ложку?

Фэлька. На ложку?! Значыцца ты была ў яго спальні?;

Магдалена (усхапіўшыся). Што? Я сказала на ложку? Хэ–хэ! Што я, далібог!.. у галаве ў мяне ўжо путаецца… Ня ў спальні, а на гэтай… як яна завецца?… на этажэрцы… Але!.. Фэлечка! дарагая мая! пойдзем! ты там забяжыш і возьмеш маю торбачку, а я пачакаю на вуліцы, бо баюся там ісьці, каб ня выйшаў йзноў скандал.

Фэлька (устае). Ну, добра… пойдзем!.. Значыцца сягоньня ўжо ня будзеш начаваць у мяне, а вернешся да хаты?

Магдалена (апранаючы капялюш). Але.

Фэлька. А не баішся свайго скандалістага?

Магдалена. Калі толькі торбачкі ён не заўважыў, дык усё будзе добра. Ня ён мне, а я яму такога тут задам фэферу, што аж ну!.. Ну, і пайшлі! ізноў праз кухню, бо ад парадных дзьвярэй ключ у яго. (Выйшлі).

Зьява 2

Гаўдэнт (адзін).

Гаўдэнт (уваходзіць праз сярэднія дзьверы, трымаючы ў руцэ жончыную торбачку). Ух, Божа мой! і зашто гэтулькі мук? зашто?! Ах, Магдзя! Магдзя! што ты нарабіла! (укленчыўшы перад вобразом, вісячым над ложкам, і злажыўшы рукі). Божа мой! Сьвяты Язэпе, апякуне сямейнага шчасьця, і ўсе іншыя сьвятыя! Выслухайце мяне! Пакажэце мне! Зрабеце так, каб Магдзя не ашуквала мяне! Вы калі захочаце, дык усё гэта лёгка зрабіць можаце. Вам гэта столькі клопату, што адзін раз плюнуць, а для мяне гэта справа вельмі важная… Божа мой! зрабі так, каб Магдзя за хлопцамі не ўвіхалася, а сядзела пры мне…

За сцэнай званок.

Хтож–бы гэта? Можа яна?! (устае, ідзе адчыняе дзьверы).

Зьява 3

Гаўдэнт і Уршуля (ўваходзіць).

Уршуля. Пан Гаўдэнт, выбачайце… У вас цяпер такое няшчасьце, а я да вас лезу са сваімі справамі.

Гаўдэнт. Ах, няшчасьце, вялікае няшчасьце, пана Уршуля!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: