Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Разумеў усю складанасць эвакуацыі лепш, чым тыя з абласных i сваіх мудрацоў, што ў райкоме так доўга планавалі яе. Але толькі тут, у Пустахода, зразумеў яшчэ адну асаблівасць незвычайнасці яе, зразумеў, калі прайшоў па хатах. Яна заключалася ў самім дні. Была перадвелікодная субота. Пасярод дня паліліся печы. Пякліся «пасхі», як тут называюць велікодныя калачы. Смажыліся кілбасы. Запякаліся кумпякі. Фарбавалі цыбульным шалупіннем яйкі. Гналі самагонку амаль адкрыта — у хатах, на гародах, самыя асцярожныя — у прырэчных кустах. Пах ла святам. I вялікай бядой, трывогай. У адной хаце старыя бабулі перад абразамі спявалі псалмы, зда лося, не велікодныя, не гімны ўваскрэсенню, а стаг нанне па распяцці. Душу разануў гэты спеў. Прыка ваў Уладзіміра Паўлавіча да вушака дзвярэй. Тыся ча спраў, клопатаў, а ён, камандуючы, стаяў i слухаў жаночае галашэнне. Не зварухнуўся i тады, калі жанчыны гэтыя пачалі здымаць са сцяны ікону багародзіцы, цалавалі яе i абгортвалі ручнікамі — паедуць з родных хат толькі з ёй, заступніцай выгнаных.

У наступнай хаце пераканаўся, як мяняюцца людзі ў незвычайных сітуацыях. Свацця, ціхая, пакорлі вая Мар’я Пятроўна, рабіла тое, што належала pa біць яе мужу i ўсяму актыву — калгасным гаварунам: спакойна i пераканаўча ўгаворвала людзей хутчэй сабрацца ў дарогу.

— Людцы добрыя, пра здароўечка дзяцей паду майце. Зараза гэтая нябачная, але страшная.

— Мар’ечка, дык пасачкі ж не спякліся. I кабанчыка не разабралі. Хоць сальца возьмем з сабой.

На гародзе смалілі парсюка. У суседзяў завішчаў i змоўк падсвінак — закалолі. I нязменнае пытанне, як у Пустахода:

— А куды жывёлу дзяваць, старшыня?

На нарадзе дамовіліся, што райспажыўсаюз мабілізуе грузавы транспарт i арганізуе закуп у насельніцтва, якое высяляюць, кароў, цялят, свіней. Абавязалі ўпраўляючага банкам выдаць грошы, каб разлічвацца наяўнымі, у такой сітуацыі не кожны паверыць дагаворам з любымі гербавымі пячаткамі. Але ніводнай нарыхтоўчай машыны не прыйшло. I людзей патрэбных не было, хоць упаўнаважаных з розных іншых арганізацый прыехала нямала. Што рабіць, напрыклад, сельгасхіміі? Дэзактывіраваць не ўмеюць, ды i сродкаў ніякіх не маюць. Сноўдаўся пад нагамі прадстаўнік абласнога аграпрама. Яго задача: зрабіць усё, каб не знізіліся надоі. Наказ маскоўскай трупы, якая ўчора ганебна ўцякла. Пыльчанка паслаў яго… Якія надоі! Заатэхнік? Суправаджай тры тысячы галоў буйной ра~ гатай у паўночныя калгасы. Пратупай паўсотні вёрст, паначуй у полі. Уцёк спецыяліст. Можна i не падначалінда — ён абласны.

Сваіх Пыльчанка пагнаў з аўтобусамі ў суседнія вёскі сабраць хутчэй людзей.

Кінуўся да тэлефона. Доўга шукаў па раёне Калошу, старшыню райспажыўсаюза. Знайшоў не ў паўднёвым — у паўночным «чыстым» калгасе. Абурыўся страшэнна i выдаў тыраду мацнейшую за начную, што выплеснулася ў машыне.

— Слухай ты, гандляр няшчасны! Калоша стаптаная. Дэзерцір! Трус! Ты што там робіш? На вайне я цябе расстраляў бы даўно. Калі праз гадзіну не прыедуць нарыхтоўшчыкі, заўтра на работу не выходзь. Дзе я! У Пустахода я!

I тут жа праз акно ўбачыў, што людзі, якія сабраліся ўжо ў клубе, чэрпаюць ваду з адкрытага калодзежа. I зноў загрымеў:

— Чакай! Не кладзі трубку! Вада ў цябе ёсць?

— Якая вада?

— Мінеральная.

— Выпілі за свята.

— Хто яе піў, брахун? У горадзе пляшкі нідзе не было! Паднімі сваіх гультаёў. Забяры ў рэстаране, у сталоўцы. I — сюды! Не, не сюды! Вывозь у Бабры, у дарожны буфет. Калона забярэ ваду там… па дарозе…

— З камфортам хочаш ехаць, Уладзімір Паўлавіч. Можа, гарэлачкі падкінуць, вінца?

Пыльчанка аслупянеў: Калоша, які згінаўся перад ім, праяўляе такое нахабства! Развал! Людзі выходзяць з-пад улады… гэта ён заўважыў па сваіх работниках, якія прыехалі, каб памагаць яму. A хіба сам ён не выйшаў з-пад улады, кал i кіраўніку на многа рангаў вышэйшаму адказаў учора яшчэ больш дзёрзка? Мімаволі паўтарыў яго i… атрымаў нлявок. Знайшоў праблему! Аднак ёсць праблема! Есць. I не ў тым яна, што дзеці плакалі, просячы вады. Хіба ў суседзяў, што прымалі дзяцей, не хапае вады? Праб лема во дзе, пра яе Вадалей не падумаў: людзі тыдзень п’юць з адкрытых калодзежаў! Той «усявышні» далека — у Мінску. А яны чаму не падумалі? Пустаход чаму не падумаў? Лепшы гаспадар! Пяць гадоў праводзяць водаправод. Абівалі ўсе парогі i старшыня калгаса, i ён, старшыня райвыканкома, малілі, прасілі, хабар падсоўвалі— дайце трубы! Дулю атрымалі.

Сцёбаў сябе, выплёскваў злосць на разгубленага свата.

— Мы з табой пра калодзежы гаварылі? Кал i да ўкраінцаў ездзілі?

— Не да калодзежаў было.

— А да чаго табе было? Не да дачкі, не да свацці. У пекла адпусціў…

— Уладзімір Паўлавіч, не раздзірай сэрца, яно I без таго абліваецца крывёю.

Разумеў, што абліваецца, таму адступіў, палагад-неў.

— На ферме — скважына?

— Скважына.

— Добрая вада?

— Сляза.

— Сляза салёная i горкая.

— Артэзіянекая вада.

— Дабрадзеі! Гуманісты! Пра бычкоў думал i. Пра людзей не падумалі. Накіруй машыну i напоўні малочныя бітоны. Людзі хоць i пасцяць, але ix смажыць. Пячэ i сонда i радыядыя…

— I эвакуацыя. Можа, найгорш.

— Думает, я не разумею. Ох, Іван, Іван! Сніў хоць хто з нас такую бяду?

I спахапіўся: навокал людзі, галоўным чынам жанчыны, бухгалтары, эканамісты, забіраюць касу, пакуюць архіў, кожиаму здаецца, што яго дакументы самыя важныя, што ў ix калгасныя сакрэты, а можа, i дзяржаўныя. Людзі глядзелі на яго, як на архангела, які мог пратрубіць любы заклік, павесці за сабой. Ён супакойваў ix, што эвакуацыя ненадоўга. Але без замераў, без вучоных i ваенных, толькі паназіраўшы тых жанчын, што здымалі ca сцяны багародзіцу, прыйшоў да вельмі сумнай думкі, што Дунец сказаў праўду: калі i не навечна, то на час, працягласць якога ніхто сёння не можа вызначыць. I ад гэтага, як i ў Пустахода, як, напэўна, i ў кожнага, сэрца аблівалася крывёю. У нейкі момант адчуў тую ж разгубленасць, што i ў свата, але разумеў, што яму паддавацца слабасці нельга. Трэба кіраваць эвакуацыяй. А гэта не так проста, як здавалася некаторым «стратэгам» на нарадзе ў райкоме.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: