Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

Далажылі, што Азар Шуба наадрэз адмовіўся выязджаць. Пыльчанка ведаў гэтага чалавека. Пенсійнага ўзросту, але старым, дзедам ніхто яго не называў. Мацак. Лепты паляўнічы. Цясляр. Доўга рабіў лесніком. Цяпер вартуе кароўнік i канюшню. Здаралася, што разам палявалі, выпадкова неяк сустрэліся ў лесе і, здалося, спадабаліся адзін аднаму. Але кал i другім разам Уладзімір Паўлавіч хацеў узяць старога кансультантам для вялікай кампаніі «вяльможных мысліўцаў», Шуба адмовіўся, ды яшчэ (як перадаў неразумны пасланец) паслаў начальства ў далікатнае месца.

Разумеў, што Азара ніхто іншы не ўгаворыць, таму пайшоў сам.

Стары, мабыць, чакаў прыходу начальства, бо наўрад ці бачыў яго хто за жыццё ў такой паставе. Сядзеў на вуліцы перад хатай не на прызбе — у новенькім плеценым з лазы крэсле, у новай кашулі, але босы, з голай лысай галавой. Леў Талстой. Філосаф. Абыякавы да ўсіх мітрэнг свету.

«Артыст», — узлаваўся Пыльчанка.

— Лысіну накрый.

— А навошта?

— Нукліды сядуць.

— А што гэта за храновіна?

— Нябачныя часціны, што вылецелі з атамнага рэактара i гоняць адгэтуль людзей.

— Як ты назваў? Нукліды? Прыгожа.

— Прыгожа, каб не было так сумна.

— Перажывем, Паўлавіч.

— Перажывем, канешне. Але даўно народ сказаў: беражонага бог беражэ. Трэба ехаць.

— Я не паеду.

— Азар Філімонавіч, не рабі спектакля. Хапае ў нас клопатаў без цябе. Я адказваю за людзей.

— Мяне выкраслі ca свайго спісачка. Я сам па сабе.

— Слухай! Сказаў бы я табе, каб на паляванні. А тут пасада мая не дазваляе.

— Кажы. Людзей няма.

— Што ты хочаш даказаць тым, што застанешся?

— Нічога. Бачыў я, Паўлавіч, смерць на вайне, у лесе, у вадзе, у агні, у мяккай пасцелі. Хачу i на гэтую паглядзець — ад атама. Якая яна? Смерці розныя…

— Як ты паглядзіш? На каго?

— На сябе.

— I што ты ўбачыш? Нічога ты не ўбачыш. Нажывеш рак крыві, рак печані i прыпаўзеш да людзей, калі здолееш. Скуголіць будзеш, як пёс. Ды позна.

— Скуголіць я не буду.

— Ды каму гэта трэба?

— Навуцы.

— Ха! Ашчаслівіш навуку! Ёй толькі i не хапала тваёй задубелай скуры i прапітых шлункаў. Жыццё трэба аддаваць з карысцю для людзей. Як тыя пажарнікі. Чуў?

— Я блакнот у канторы ўзяў. Запісваць буду.

— Скажы, калі ласка, які прафесар! Збірайся. У мяне няма часу палітграмату табе чытаць.

— Не паеду!

— Слухай! Міліцыю паклікаць? Ёсць яна тут.

— Кліч. А што мне міліцыя зробіць? Вывезе ў Высокі Гай ці Прысяддзе? А я заўтра вярнуся. Разорыцца міліцыя вазіць мяне кожны дзень.

Пыльчанка мацюкнуўся.

— Во гэта мужчынскі разгавор.

— Павер, шкадую, што не магу… не да цябе, а то я наладзіў бы спектакль лепшы, чым ты наладжваеш. Што ты выставіўся? Публікі ж няма. Уся ўжо ў клубе.

— Ды не, во ідуць.

Па апусцелай вуліцы ішлі дзве бабулі ў даўніх палескіх строях — у клятчастых андараках, у квяцістых хустках, з вузялкамі з белых хусцін, у выпукласцях якіх, акрамя мяккіх рэчаў, вырысоўваліся велікодныя калачы, яйкі. Ішлі яны павольна, здавалася, свабодныя ад усіх турбот свету гэтага; адна моцна кульгала, абапіраючыся на кіёк.

У Пыльчанкі ад гэтага шэсця перахапіла дыхание i горка-салёны клубок падкаціўся да горла.

Бабулі ішлі па другім баку вуліцы. Але пакланіліся, моўчкі, паважна. Каму? Шубе? Яму, начальнику?

Азар Філімонавіч падняўся з крэсла, пакланіўся ў адказ. I ён, Пыльчанка, пакланіўся.

Пажартаваў Шуба ціха, нявесела:

— Дарэмна ад’язджаюць. Такія нявесты! Весялей было б паміраць.

Пыльчанка ўзлаваўся на старога блазена яшчэ больш. Аднак стрымаўся. Толькі сказаў строга, афіцыйна, па-начальніцку загадна:

— Лысіну накрый! Абуйся! Па лесе не бадзяйся. Вады з ракі, з раўчакоў не пі, ды i з адкрытых калодзежаў. Ёсць жа ў суседзяў закрытыя… калонкі. Імі карыстайся. Шчаўя i смарчкоў не збірай. Есці можна толькі тое, што стаяла ў кублах, у пограбе. Смерці не бойся.

— А я i не баюся.

— Пры такіх дозах у Хірасіме дагэтуль жывуць.

— Дык на храна ж ты высяляеш нас?

— Сказаў: беражонага… Японцы лячыць умеюць.

— Маць ix за нагу, японцаў тых, усё яны ўмеюць. А нашы? Твая нявестка… Пустаходава… не ўмее? Гаўно, значыцца, нашы лекары.

Нагадаў пра Ірыну i — ударыла ў сэрца, дзе яны? Ніхто не ведае поўнага набору яго трывог!

— Будзь здаровы, Азар Філімонавіч. Пасядзі. Падумай. Я прыеду па цябе.

— Не турбуйся, Паўлавіч. Трэба будзе — сам прыйду. Пакуль ногі носяць. Да Берліна дайшоў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: