Вход/Регистрация
Злая зорка
вернуться

Шамякин Иван Петрович

Шрифт:

I ён рашуча загадаў ахове:

— У зону нікога не пускаць!

Узлаваны на свайго начальніка міліцыі, Пыльчанка ў сваю чаргу загадаў таму — няхай пакруціцца:

— Дунец! Чуў? У зону нікога не пускаць! Сваіх! A ўсе гідраметы — чорт з імі!

— А як жа з бычкамі?

— З якімі бычкамі? — у сакратара абкома вочы палезлі на лоб.

— У нас там засталася ферма бычкоў.

— Чаму не эвакуіравалі?

Урэшце i Сінякоў развязаў рот — пайшоў на выручку свайму старшыні:

— Па плану ферма не трапляла ў зону. Ваенныя выпрамілі — не маглі пракладваць агароджу па балоце. Ды i ўказанне: мінімальна…

— Якое ўказанне? Чыё ўказанне? — ажно пасінеў Аляксей Раманавіч. — Ніякіх указанняў на гэты конт не было. Быў план, зацверджаны.

Сінякоў схаваўся за спіны абласных калег — далей ад начальніцкага гневу. Вылез, называецца, сабе на бяду!

А Пыльчанка раптам сцяміў, што выпала магчымасць выказаць сваё крэда з той завостранасцю думкі, на якую наўрад ці адважышся на афіцыйнай нарадзе.

— Што з бычкамі? Папросім ваенных. Няхай дадуць аўтаматчыкаў. Пастраляем i… закапаем.

Бачыў, што ўсіх здзівіў: шафёраў, міліцыянераў — такой прапановай. Аляксей ажно крутнуўся на адной назе.

— Ды вы што? Дурныя жарты!

— Ніякія не жарты.

А Дырэктар не здзівіўся, адзін з усіх. Слухаў моўчкі. Даваў ім права вырашыць самім унутраныя справы, каб ніхто з ix пасля не спасылаўся на яго. Не, не даў ён мусоліць гэтую тэму.

— Паехалі! — нырнуў у машыну. Шафёр з радасцю i надзвычайнай лёгкасцю развярнуў доўгі лімузін ад «варот у пекла».

Сакратар абкома ніяк не мог супакоіцца.

— Ну, жартачкі ў вас, Пыльчанка. Колькі там бычкоў?

— Шэсцьсот трыццаць галоў.

— Ко-о-ль-кі? Вы што, у сваім розуме? Ну, мяснік! Ну, багач!

— А вы будзеце есці гэтае мяса? — злосна агрызнуўся Уладзімір Паўлавіч, прымусіўшы сакратаpa пракаўтнуць язык. — Яны тры тыдні вольна гуляюць на ячмянях. Набралі вагу — блішчаць. Але набралі i нукліды ёду, цэзію… Учора я вазіў да ix радыёбіёлагаў… Памералі — пабялелі. Ад бычкоў «свецяць» не мікра i не мілі, a поўныя кругленькія бэры. А вы ix хочаце на біфштэксы…

— Я нічога не хачу. Але я разважаю, як гаспадар.

— А я — як хто?

Лявонцій Мікалаевіч зноў прамаўчаў, але падумаў мякка, ca шкадаваннем. «Работнік з галавой. Але прыйдзецца перамяшчаць — будзе ствараць праблемы».

— Трэба рэкамендацыя вучоных, Лявонцій Мікалаевіч, — «выкруціўся» сакратар абкома.

— Але, усё будзем рабіць паводле рэкамендацыі вучоных, — глыбакадумна згадзіўся Вярхоўны.

А Пыльчанка паводзіў сябе што разгарачаны стаеннік — не мог спыніцца:

— Прапаную іншы варыянт. Пакінуць ix там да зімы… бычкоў. Для эксперименту. Няхай вучоныя даследуюць, калі i ад якіх доз яны пачнуць дохнуць.

Лявонцій Мікалаевіч раптам як ператварыўся ў таго Дырэктара, які лічыў, што толькі яго думкi, вывады, рашэнні — адзіна правільныя. Сказаў жорстка, неаспрэчна:

— Яны пражывуць да сваёй бычынай старасці, калі ix карміць. Здохнуць з голаду. Зімой.

Так сказаў, што ў Пыльчанкі скавала язык: знікла жаданне развіваць свае «фантазіі», ды i канкрэтныя просьбы зменшыліся неяк самі сабою. I пачцівасці да начальства стала больш. У далейшай інспекцыйнай паездцы па раёне ён падабаўся Лявопцію, абласны лідэр хіба касавурыўся — не мог дараваць яму выдачы мясцовых пралікаў. A ў каго ix не бывае ў звычайных умовах? А тут экстрэмальныя.

Лявонцій Мікалаевіч сам здзівіўся: ніколі ён так не вагаўся ў вызначэнні лёсу работніка, звычайна сказаў — адрэзаў. А тут: зняць — не знімаць. Канчатковае рашэнне: «Няхай праявіць сябе ў гэтых умовах». Але праз паўгадзіны зноў узлаваўся. З’явілася патрэба спынідда. I Пыльчанка выбраў месца — каля самай шыльдачкі «На ўзбочыну не сходзіць». Яўна тыцкае носам у пагрозу, палохае, чортаў хітруган. Але ж за гэта не вымавіш, не прабярэш.

Памылі рукі ў вычышчаным да бляску туалеце, так ён вычышчаўся толькі год назад да прыезду чэшскай дэлегацыі. Стаялі ў рэстаране, на другім паверсе, каля акна. Лявонцію Мікалаевічу захацелася есці: снедаў вельмі рана. Быў задаволены сабой. Адвагай сваёй. Нават тым, што абедаць будзе вось тут, у агульным рэстаране. Пасмяецца з жонкі, з дачкі, з ix страхаў, з падхалімаў гаспадарнікаў. Няхай даведаюцца, што ён аддаў ix абед хворым. Няхай ведаюць, што ён не баязлівец i не скнара. Яшчэ раз у думках пахваліў Пыльчанку: яўна ён — аўтар маршрута паездкі. Безумоўна, увечары ў Гомелі ўсё адзенне i абутак прыйдзецца змяніць. Але гэта не яго i не жончына прыдумка — настойлівая парада дакгароў.

Разважліва, дэмакратычна гаварыў гаспадарам раёна:

— Падкінем вам некалькі мільёнаў. Будаўнічую арганізацыю. Ваенныя памогуць. Пачысціце, памыйце, памяняйце дахі, заасфальтуйце вуліцы. Добры шанц маеце зрабіць з гора да ляльку. Толькі не зявайце.

«Навошта? Дзеля каго?» — хацелася закрычаць Уладзімір Паўлавічу. Але… не здолеў, сапраўды, як скавала нешта. Слухаў пачціва, згаджаўся, пацвярджаў дробныя просьбы сакратара райкома.

А пасля абеду на нарадзе актыву зноў не вытрымаў — уступіў у канфлікт з «богам Саваофам». Дакладваў Сінякоў. Не сказаў i палавіны таго, што Лявонцій пачуў у машыне. I ён у прамове сваёй заключнай біў райкомаўца пачутымі ад Пыльчанкі аргументамі, безумоўна, у сваёй інтэрпрэтацыі. Здзіўляў i захапляў наіўных дасведчанасцю, эрудыраванасцю.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • 84
  • 85
  • 86
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: