Вход/Регистрация
Ціша
вернуться

Федарэнка Андрэй

Шрифт:

Радасць агарнула мяне:

— Косцік, я…

І пакуль я падбіраў у думках словы, каб выпадкова не ляпнуць чаго-небудзь звязанага з «вучонасцю», адбылося наступнае. Тупік паставіў долу сетку. Выцягнуў з нагруднай кішэні пакамечаную насоўку. З яе — маленькі дзіцячы тэлефон. На твар яго легла заклапочанасць. Косячыся на мяне, Тупік націснуў кнопачку тоўстым пальцам. Калі цацка адпішчала мелодыю з мультфільма, Косця загаварыў у трубку (а сам краем вока пазіраў на мяне):

— Алё, я спакойны! Мне ж яшчэ трэба ў офіс! У мяне ж бізнэс! У мяне ж там поўна бумагі! Мне ж яе трэба падпісваць! Пячаткі на яе ляпаць!..

Загарнуў свой тэлефон у насоўку, паклаў назад у кішэню, падняў сетку і пайшоў — паходкаю алігарха, якога за вуглом чакае лімузін. Пакінуўшы мяне, прыніжанага, з разяўляным ротам глядзець яму ўслед.

Бог ты мой! Столькі за гэтыя гады ўсяго адбылося! Столькі новых слоў хлынула, як з прабітай плаціны! Колькі «здаровых ды разумных» пазакручвала ў бурах, падмяла, паламала, змыла без следу!.. І сам я, калі зрэдку ўспамінаў пра Тупіка, дык толькі ў мінулым часе: быў, хадзіў, жыў… Я ні на хвілю не сумняваўся, што яго даўно няма на свеце; ды адна толькі новая кашмарная лексіка — ад «перабудоваў» да «айпэдаў» — павінна была ўмомант даканаць яго!

А ён ацалеў. Выжыў. Змог разабрацца, што яго знішчае, у шматкі рве яго нервы і крывяніць душу; перш здагадаўся, а потым і скеміў, што клін выбіваецца клінам, падобнае лечыцца падобным, і змог ператварыць ворага ў сябра, сам пачаў карыстацца незразумелай, а таму страшнай зброяй — «вучонымі» словамі, і гэтым абясшкодзіў іх. Тое, што яго дабівала, ён паставіў сабе на службу. І перамог! Па-свойму дабіўся ў жыцці поспеху…

І тут мне стала крыху сорамна за нядаўнія думкі пра марнасць барацьбы. Як прыйшло, так і знікла адчуванне жыццёвага тупіка, і лёгка задыхалася, і ціхая лагода падступіла да сэрца… Дзякую, Косця, ты мне вельмі дапамог!

На асфальце вакол лаўкі і пад ёй ляжалі каштанавыя шарыкі, вылузнутыя са сваёй калючай абалонкі — такія ўжо глянцавыя, крышку яшчэ вільготныя, і так ужо яны прасіліся, хітрыя, у руку: ну, толькі глянь, які я ладненькі, гладзенькі, чысценькі! ну падымай мяне хутчэй, аднясі далей, выкінь, я прарасту, і род мой працягнецца, ну, калі ласка… Вось сімпатычная, бяскрыўдная барацьба за выжыванне! І асабіста я — за такую.

2012 г.
  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: