Вход/Регистрация
Год беларуса: Вершы. Вершав. апавяданні. Публіцыстыка
вернуться

Сівы-Сівіцкі Уладзіслаў Пятровіч

Шрифт:

2

«Думаем за морам, а смерць за плячыма»

Павёў гаспадар каня паіць, а конь брыкнуў і падковай разбіў яму галаву [42] .

«Праспаў бядак ногі»

Адзін хлапец, запаліўшы восець, лёг каля печкі пагрэцца дый так моцна заснуў, што і не чуў, як папёк сабе ногі. Калі давядзецца падлячыць яго, то ўсё ж такі астанецца бядак на ўсё жыццё калекай [43] .

42

3. «Наша ніва», 1910, 4 лютага. Месца падзеі — «в. Ганчары Віленскай губерні Ашмянскага павета».

43

4. Там жа.

«Бядуй не бядуй, а за працу бярыся»

Сёлетняя зіма не вельмі цікавая і шмат каму ўжо далася яна ў знакі, бо да гэтага часу саўсім не было снегу і ездзілі ў калёсах; часта праходзіў дождж — вада вылівалася, замярзала, і рабілася тады страшэнная слізгота. Шмат пакалечылася коней і жывёлы.

Цяпер падсыпала крыху снегу, дык лягчэй будзе прывезці дроў з лесу дый сена з балоціны [44] .

«Канец свету, бо не ўскрэсла прасвету»

44

5. Там жа. Допіс з Валожына.

Каля нас ходзяць чуткі, што сёлета будзе канец свету. Кажуць, што будзе ісці нейкая «камета з хвастом», каторая зачэпіць нашу зямлю і сатрэ яе ў парашок. Людзі старыя так кажуць: «Усім стала нягодна, цяжка жыць — хіба прыйдзе ўжо нейкі канец!» I праўда: няма дабра на свеце. Пайшла нейкая нянавісць: адзін аднаго ў лыжцы вады ўтапіў бы, адзін аднаго паляць, забіваюць; людзі парабіліся горш звяроў. Даўней гэтага не бывала, а цяпер дзень у дзень пачуеш: то на дарозе чалавека затаўклі, то на полі, то сам на сябе рукі налажыў. I канца няма — ажно неяк страшна робіцца… [45]

45

6. Там жа. Да гэтай нататкі дадзена наступнае рэдакцыйнае тлумачэнне: «Канца свету ад каметы не будзе — вучоныя людзі гэта ўжо растлумачылі. Але добра было б, каб скарэй прыйшоў іншы свет — лепшы; а то нейкі туман пайшоў па гасударстве, неяк як бы гніе жыццё, а людзі святлейшыя і рукі апусцілі. Трэба з гэтым гнойным жыццём ваяваць чым льга! Самі сабе людзі найгоршыя ворагі».

3

«Кепскае тое ігрышча, дзе кулак свішча»

У нашай вёсцы было ігрышча. Гулялі, гулялі дый па чубах заігралі. Адна кабеціна стала бараніць сынковага чуба, дык яе, мала таго, што моцна збілі, яшчэ, прыляцеўшы да яе хаты, пабілі ўсе вокны [46] .

4

«Вінаватых шмат, а ў атвеце Ігнат»

46

7. «Наша ніва», 1910, 11 лютага.

У канцы нашай вёскі ёсць глыбокі роў, а як намяло на дарогу гурбы снегу, то прыходзіцца, абмінаючы іх, ездзіць над самым гэтым ровам. Так ездзілі і свае, і суседзі, і начальства. Ажно нядаўна прыйшлося ехаць аднаму хлопцу з возам лёну над гэтай пропасцю: воз перакінуўся туды і задушыў бедака. Хто ж дасць атвет за гэта маладое без пары прапаўшае пры працы жыццё? [47]

«У нас калі хочаш каго знайсці, то мусіш у карчму пайсці»

47

8. «Наша ніва», 1910, 18 лютага.

Здарылася мне патрэба да аднаго чалавека тутэйшай вёскі. Шукаў, дыбаў—аднак патрафіць да яго не мог. Ажно параілі мне тутэйшыя людзі зайсці ў карчму: там, кажуць яны, усіх знойдзеш. I праўда: і старых, і малых, і кабет, і дзяўчат — поўненька. Ці ж там ім месца?.. [48]

5

«П’юць, п'юць і душу прадаюць»

Морам ліецца ў нас гарэліца, і нашы сяляне так абласаваліся ёй, што іншыя дзеля яе і пад прысягу сведчыць несправядліва ідуць. Ой, ці не пара б было апомніцца? [49]

48

9. «Наша ніва», 1910, 18 лютага. Месца гэтай, як і папярэдняй, падзеі — вёска Брылькі.

49

10. Там жа. Месца падзеі — вёска Бурмакі.

Тутэйшы гаспадар паехаў з парабкам рубаць дровы ў лес. Але як вольха, каторую яны падрэзалі, зачапілася за другую, дык прыйшлося і тую спусціць. I яна, валячыся, зламала вярхоўку падгніўшай бярэзіны суседняй, каторая трапіла па галаве парабка і забіла яго на месцы [50] .

1911 год

1

Чытаючы «Нашу ніву», часта трапляецца пачуць шмат наракання на гарэлку, але, разгледзеўшыся, дык і каля нас вельмі самавіта з гэтым. Дзе ты ні кінься, куды ні ступі, усюды наткнешся на гарэлку. Прадае часам кабеціна парася, другая купляе авечку або цяліцу — п’юць барыш. Наймаюць чалядніка ці чалядніцу, а хоць бы і пастуха — барыш. Здарыцца к табе які госць, сваяк, добры знаёмы, дык чым жа яго ўгасціць? Гарэлкай! Трэба каму вазіць сена ці бярвенне — прыходзіцца спрасіць суседзяў і даць гарэлкі. Дасць каму Бог дзіцятка, спраўляе радзіны — трэба гарэлкі, хрэсьбіны — трэба гарэлкі. А на вяселле дык часам і кароўкі на гарэлку не хваціць. Ну, яшчэ на гэтыя патрэбы дык, можа, другі і скажа, што гэта тут падыходзіць, але на пахаронах, калі здарыцца ў каго нябожчык — ці стары, ці хоць бы толькі малое дзіцянё, дык і там без гарэлкі не абойдуцца людзі. Нядаўна ў нашым сяленні памерла адна наша суседка, і павэдленашага абычаю ўсе ідуць маліцца. Пайшоў і я. Пасярод хаты ў труне ляжыць нябожчыца. Каля яе, кругом стоячы, галасілі дзеці і дамовая сямейка. А на стале — крыж, гарэлка, грамніцы, бохан хлеба і дзве пляшкі манаполькі. I хто толькі прыходзіў, дык кожнага частуюць. «Нашто вы гэту гарэлку даяце?» — пытаю. «А што ж, — кажуць, — не дай гарэлкі, дык ніхто і дзвярэй не адчыніць, а што ж адзін зробіш? Трэба і дамавіну зладзіць, і дол выкапаць, і на могілкі занесці, а без гарэлкі гэтага не зробіш, бо ніхто не пойдзе». Як гэта нядобра, што ўсё за гарэлку робіцца.

50

11. Там жа. Месца падзеі — вёска Расолішкі.

А бывалі яшчэ і такія прыпадкі, як гэта было летась у Бандарах. Памёр гаспадар, дык яго кінулі аднаго ў хаце, а самі ў другім канцы давай гнаць «саматужку» з лікёру. Можа, ніхто аб гэтым і не даведаўся б, але неяк паехалі стражнікі, дык забралі і гарэлку, і ўсе іхнія інструменты.

А не давядзі Бог каму судзіцца, дык чуць-чуць не па ўсёй Беларусі такі звычай, што хоць гінь другі, а гарэлкай залівай усюды: старасту, панятых, старшыню, суддзяў, сведкаў і памагатарам не шкадуй гарэлкі, калі хочаш, каб справа выйшла. Аднаго пісара часам толькі гарэлкай не пагладзіш, бо яму ўжо трэба чаго лепшага [51] .

51

1. «Наша ніва», 1911, 27 студзеня.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: