Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

У БДАМЛМ захоўваецца стэнаграма выступлення В. Быкава: ф. 78, воп. 1, адз. зах. 45, арк. 82–93. У Архіве В. Быкава (Гродна) на адной з папак пісьменнікам пакінуты накіды да выступлення, якія былі зроблены простым алоўкам і якія могуць быць датаваны 13 мая 1966 г.:

«Я не падзеляю аптым[істычнай] думкі, шчодра выказанай учарашн[імі] дакладчыкамі адносна высокіх дасягн[енняў] нашай літ[аратуры].

У кожнай сітуацыі можна знайсці выпадкі для прыкладаў, для аптымістычных высноў. У гэтым сэнсе я думаю, што нашы дакладчыкі ўчора ў поўнай меры выкарысталі гэтую магчымасць, таму я хачу найбольш закрануць другі бок нашай літаратурнай справы. Мне думаецца, што калі мераць па „большому счету“ — як гэта адзіна і магчыма ў адносінах да мастацтва, становішча ў літ[аратуры] трохі іншае.

Нават у рус[кай] літ[аратуры] яно не [неразб.].

Можа быць, каму-небудзь весялей было б пачуць ад мяне пакаянне ў духу Го Мо-жо, але што ж, пара [неразб.] вучыцца гаварыць тое, што думаеш».

* * *

Стар. 193. Гогарт Уільям (1697–1764) — англійскі мастак, тэарэтык мастацтва, заснавальнік нацыянальнай школы жывапісу. Ілюстратар і аўтар сатырычных гравюр, Гогарт многія творы стварыў з мэтай выхоўвання мастацкай творчасцю маральнага пачатку ў чалавеку і выкаранення заган.

Стар. 194. Я мог бы прывесці красамоўныя прыклады з уласнай практыкі, з жыцця ўсім нам вядомага Аляксея Карпюка, які за наіўную спробу напісаць праўдзівую літаратурную аўтабіяграфію свайго, я б сказаў, гераічнага жыцця паплаціўся ўжо шмат чым і, мабыць, паплаціцца яшчэ. — Размова, мусіць, ідзе пра публікацыю аўтабіяграфічнага твора А. Карпюка «Мая Джамалунгма» (Маладосць, 1965, № 1). Сам Карпюк гаварыў падчас выступлення на гэтым жа з’ездзе СП: «Чатыры гады я працаваў загадчыкам агенцтва „Інтурыст“. Калі ж у мюнхенскай „Бацькаўшчыне“ з’явілася хвалебная рэцэнзія на маю аўтабіяграфію з „Маладосці“, сакратар нашага абкама партыі т. Міцкевіч даў загад: мяне з „Інтурыста“ прагнаць па прынцые — калі вораг хваліць, значыць, я кепскі». У лісце ж да 1-га сакратара ЦК КПБ П. Машэрава Карпюк пісаў адносна аўтабіяграфічных фрагментаў свайго незавершанага твора «Мая Джамалунгма»: «…мне кажется, что вокруг этих фрагментов слишком много создали шума. Вместо того, чтобы автору указать на недостатки в них, началась расправа.

Вскоре после напечатания моей биографии были наказаны тт. Панченко и Асипенко (я перед ними очень виноват). Затем меня из-за этого произведения уволили из „Интуриста“ (некоторые товарищи для этого подделали так, будто я дал… американцу документ!). Вычеркивают все время мои книги из списков издательств (днями т. Коновалов опять вычеркнул меня из очередного списка). Страдают из-за меня даже родные и посторонние люди. Недавно кандидат фил[ологических] наук т. Козлов принес в „Гродненскую правду“ рецензию на мою книгу, ему ее вернули, заявив:

— Карпюк в опале, разве вы не знаете?!

Директор 12-й СШ, где работает моя жена учительницей, завел в горкоме партии разговор о поощрении И. Карпюк, но получил за эту взбучку…

И т. д. и т. п. сей этой ерунды не хочется описывать.

Если меня выгонять с работы, не печатать тех книг, которые уже приняты читателем, преследовать даже членов семьи и посторонних лиц, так это уже будет называться не работа с автором, сделавшим промахи в произведении, а — местью».

Стар. 194. Луначарскі Анатоль (1875–1933) — савецкі дзяржаўны дзеяч, філосаф, пісьменнік, мастацтвазнавец; акадэмік АН СССР (1930); народны камісар асветы РСФСР (1917–1929); старшыня Вучонага камітэта пры ЦВК СССР (1929–1933); адзін з арганізатараў савецкай сістэмы адукацыі. Садзейнічаў арганізацыі БДУ ў Мінску (1921).

Стар. 195. Беларуская літаратура — не толькі тое, што выдадзена ў ведамстве Захара Пятровіча. — Матузаў Захар (1911–1977) — дырэктар Дзяржаўнага выдавецтва БССР.

Стар. 195. Дзённікі і нататкі Даўжэнкі… — Даўжэнка Аляксандр (1894–1956) — расійскі кінарэжысёр украінскага паходжання (нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні), пісьменнік, сцэнарыст; народны артыст РСФСР (1956); лаўрэат Сталінскай (1941, 1949) і Ленінскай (1959, пасмяротна) прэмій.

Стар. 195. …шматпакутныя творы Гарэцкага… — Гарэцкі Максім (1893–1938) — беларускі пісьменнік, класік беларускай літаратуры. У 1930 г. быў арыштаваны па абвінавачванні ў прыналежнасці да Саюза вызвалення Беларусі; у 1931 г. асуджаны да высылкі на пяць гадоў у Вятку (Расія); у 1937 г. зноў арыштаваны і затым расстраляны; у 1957 г. пасмяротна рэабілітаваны.

Стар. 195. Варта памятаць, што Лукаш Бэндэ ўвайшоў у нашу культуру гэтак жа назаўжды, як і тыя пакутнікі, якіх ён загубіў. — Бэндэ Лукаш (1903–1961) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Прыкрываючыся ў 1930-я гг. ідэяй новай культуры, цалкам адмятаў культурны набытак мінулага, абвяшчаючы пры гэтым дакастрычніцкую беларускую літаратуру контррэвалюцыйнай, прасякнутай буржуазналіберальнай ідэалогіяй. З гэтых пазіцый займаўся палітычнай і літаратурнай дыскрэдытацыяй Я. Купалы, Я. Коласа. Абвінавачваў членаў літаратурных аб’яднанняў «Узвышша» і «Полымя» ў буржуазным нацыяналізме, дэкадэнцкіх ухілах, называў іх класавымі ворагамі савецкай дзяржавы. Дзякуючы вульгарызатарскай дзейнасці Бэндэ былі рэпрэсаваны многія выдатныя прадстаўнікі беларускай літаратуры.

Стар. 195. А. Макаёнак — Макаёнак Андрэй (1920–1982) — беларускі драматург; народны пісьменнік БССР (1977).

Стар. 195. Магчыма, гэтыя словы не ўсім спадабаюцца. Можа, замест іх камусьці хацелася б пачуць ад мяне пакаянне ў духу Го Мажо. — Го Ма-жо (1892–1978) — кітайскі пісьменнік, гісторык, археолаг, дзяржаўны дзеяч; першы старшыня Акадэміі навук КНР (1949–1978); лаўрэат Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1951). В. Аскоцкі сведчыў: «Адна з цэнтральных газэт, магчыма, тая ж „Літаратурная“, перадрукавала ўнікальнае па ўгодлівасьці, самапрыніжэньні і ўкленчваньні пакаяньне кітайскага акадэміка-пісьменьніка перад „вялікім кормчым“. На гэты знакавы прыклад труслівага ўслужэньня ўладзе і спашлецца Васіль Быкаў на наступны дзень, узьняўшыся на трыбуну зьезда». У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца выразка з прыгаданым артыкулам:

«…Друзья и товарищи обычно считают меня деятелем культуры, некоторые даже называют писателем, поэтом и в то же время историком. За несколько десятков лет я написал и перевел ряд произведений объемом, пожалуй, в несколько миллионов иероглифов.

Однако если подходить к этому с критериями сегодняшнего дня, то все написанные мною до сих пор произведения, строго говоря, нужно полностью сжечь, они не стоят ничего.

В чем же состоит главная причина? Она заключается в том, что я не овладел идеями председателя Мао, не вооружился идеями председателя Мао и поэтому иногда у меня бывает очень туманная классовая точка зрения. […]

Конечно, я действительно работник литературы и искусства и притом председатель Всекитайской ассоциации работников литературы и искусства. Нельзя сказать, что я не несу ответственности за появление сквозняка и вредного ветра. Прошло более 20 лет со времени опубликования „Выступлений на совещании по вопросам литературы и искусства в Яньани“ председателя Мао. Я читал их много раз. Иногда на словах могу говорить о необходимости служить рабочим, крестьянам и солдатам, о необходимости учиться у них. Но все это остается лишь на словах. Только говорить о марксизме-ленинизме, только писать о марксизме-ленинизме — это не значит работать понастоящему, не значит претворять его на практике, не значит поступать в соответствии с указаниями председателя Мао, не значит овладеть идеями председателя Мао.

Мне очень стыдно. Председатель Мао еще 20 лет тому назад учил нас, чтобы мы служили рабочим, крестьянам и солдатам. Сегодня не мы служим рабочим, крестьянам и солдатам, а рабочие, крестьяне и солдаты служат нам. Рабочие, крестьяне и солдаты, изучив произведения председателя Мао, сейчас пишут лучше нас. Мы, работники пера, работники литературы и искусства, историки, философы, особенно должны заняться глубоким самоанализом. Мне лично очень тяжело сознавать, что я действительно не преобразовал себя как следует. […]

— Многие крестьяне, — заявил Го Мо-жо, — фактически изучают произведения Мао Цзедуна лучше любого из нас, изучают намного лучше нас — интеллигенции. Мы, интеллигенты, разглагольствующие философы, историки и прочие, по сравнению с ними просто не можем считаться таковыми…

Нам действительно стыдно. Особенно стыдно мне. Сам я, как член партии и вроде бы ученый, должен просто рыдать. […]

Хотя мне уже за семьдесят, но у меня есть еще мужество и воля; иными словами, если мне нужно поваляться в грязи, то я хочу это сделать; если мне нужно запачкаться мазутом, то я хочу это сделать, и даже если нужно будет обагрить тело кровью в случае нападения на нас американского империализма, то я также хочу бросить в американских империалистов несколько гранат».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 157
  • 158
  • 159
  • 160
  • 161
  • 162
  • 163
  • 164
  • 165
  • 166
  • 167
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: