Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 142. … гераічна біўся з ворагам храбры чэх Ян Налепка… — Налепка Ян (1912–1943) — чэхаславацкі афіцэр, арганізатар і камандзір славацкага партызанскага атрада партызанскага злучэння генерал-маёра А. Сабурава, які дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі і Украіны; Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Стар. 143. Хойзінгер — Хойзінгер Адольф (1897–1982) — нямецкі военачальнік; генерал-лейтэнат (1943). Падчас Другой сусветнай вайны начальнік аператыўнага аддзела Генеральнага штаба сухапутных сіл Германіі, пасля вайны — генеральны інспектар бундэсвера, затым — старшыня ваеннага камітэта НАТО.

Стар. 144. …кіруюцца ў сваёй дзейнасці «Апошнім пісьмом Германа Герынга». — Герынг Герман (1893–1946) — палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч нацысцкай Германіі; рэйхсміністр Імперскага міністэрства авіяцыі, рэйхсмаршал Вялікагерманскага рэйха (1940). Паводле прысуду Нюрнбергскага трыбунала прызнаны адным з галоўных ваенных злачынцаў. Быў прыгавораны да смяротнага пакарання цераз павешанне, але напярэдадні казні скончыў жыццё самагубствам.

1963
Права на праўду (стар. 146)

Друкуецца паводле арыгінала машынапісу, які захоўваецца ў БДАМЛМ: ф. 12, воп. 1, адз. зах. 858, арк. 1–11. Упершыню са скарачэннямі — газ. «Літ. і мастацтва», 1963, 26 лют. пад назвай «Праблема старая і — новая!» у рубрыцы «Пісьменнік і час».

Датуецца часам першай публікацыі.

На 1-м аркушы машынапісу штэмпель: «Атрымана. 1963 г. № 377» і злева ўверсе рэдакцыйныя паметы: «3 экз. Змешчана ў № 17 за 1963 г. [Подпіс неразб.]». На 11-м аркушы — подпіс В. Быкава.

Стар. 146. …Міхась Стральцоў крыху перабольшвае, калі піша ў сваім артыкуле, што «наш час небывалы па размаху ўзаемапранікнення розных ведаў, навук і з’яў мастацтва». — Стральцоў Міхась (Міхаіл; 1937–1987) — беларускі паэт, празаік, крытык, перакладчык. Размова ідзе пра артыкул: Стральцоў М. Зробім традыцыяй пошукі // Літ. і мастацтва, 1962, 23 кастр.

Стар. 146. У найбольш развітых краінах свету навука і асабліва тэхніка, усё больш узаемаўплываючы ў сваім паступальным развіцці, узняліся бязмерна высока, аднак пры ўсім гэтым практычнае ўздзеянне іх сенсацыйных дасягненняў на жыццё народаў часта мізэрнае. […] Ці не нараджаюцца новыя яго ўвасабленні, узброеныя найноўшымі навукова-тэхнічнымі сродкамі знішчэння, і таму ці меншай стала небяспека для жыцця на зямлі? — Выкраслена падчас рэдагавання ў газ. «Літ. і мастацтва».

Стар. 146. Вось чаму нельга не пагадзіцца з многімі слушнымі наконт гэтага думкамі Івана Навуменкі… — Размова ідзе пра артыкул: Навуменка І. Галоўнае — чалавек // Літ. і мастацтва, 1962, 11 снеж.

Стар. 147. «Жыццё — гэта праўда», — пісаў чэшскі літаратар Карэл Палачак незадоўга да сваёй гібелі ў крэматорыі Асвенціма. — Палачак Карэл (1892–1944) — чэшскі пісьменнік; па адных звестках загінуў у 1944 г. у Асвенціме, па іншых — у 1945 г. у польскім г. Глівіцэ. Асвенцім — маецца на ўвазе комплекс нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў і лагераў смерці, які знаходзіўся ў 1940–1945 гг. паблізу з г. Асвенцімам, у 1939 г. указам Гітлера далучаны да тэрыторыі Трэцяга рэйха. У 1941–1945 гг. у Асвенціме былі забіты 1 млн 400 тыс. чалавек. У сусветнай практыцы прынята выкарыстоўваць нямецкую назву «Аўшвіц», а не польскае «Асвенцім».

Стар. 148. У творах знікла шчырасць пісьменніка — гэтая нічым не кампенсаваная ўмова творчасці, а менавіта адсутнасць яе… — Закрэслена, уверсе напісана: «Адступленні ад жыццёвай праўды, ад прынцыпаў рэалістычнага мастацтва».

Стар. 148. …у гэтым я бачу самы першы наш абавязак. — «Самы першы» выкраслена.

Стар. 148. …першы вопыт нашых літаратараў, іхнія няўдачы ўжо сведчаць аб тым. — Выкраслена.

Стар. 148. …плён. — Закрэслена, уверсе напісана: «след у свядомасці людзей».

Стар. 148. …ва ўсёй мярзотнасці. — У публікацыі: «ва ўсіх брыдкасцях».

Стар. 149. …у аснову якога пакладзена рэалістычнае як ёсць, а не як павінна быць. — Закрэслена, уверсе напісана: «не прыгладжана, не аздоблена ружовымі фарбамі».

Стар. 149. …прыхільнікам рэалістычнага напрамку… — Закрэслена, уверсе напісана: «тым мастакам, якія не абыходзяць вострыя вуглы».

Стар. 149. …сакратар ЦК КПСС Л. Ф. Ільічоў. — Ільічоў Леанід (1906–1990) — савецкі партыйны дзеяч; у 1961–1965 гг. сакратар ЦК КПСС, старшыня Ідэалагічнай камісіі; ідэолаг хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі.

Стар. 149. Варта ўспомніць, што партыя не пабаялася выкрыць факты куды больш красамоўныя і непажаданыя ў жыцці, чым тыя, што трапляюць у некаторыя кнігі, што крытыка… — Выкраслена.

Стар. 150. «Святло над зямлёй» — Раман Сямёна Бабаеўскага (1909–2000), расійскага пісьменніка; лаўрэата трох Сталінскіх прэмій (1949, 1950, 1951).

Стар. 150. «Шырокія гарызонты» — Раман Алеся Стаховіча (Аляксандр; 1907–1956), беларускага пісьменніка.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 152
  • 153
  • 154
  • 155
  • 156
  • 157
  • 158
  • 159
  • 160
  • 161
  • 162
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: