Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 170. Прыгадваючы тут нядаўняе меркаванне крытыка Б. Бур’яна, выказанае ім у «ЛіМе»… — Бур’ян Б. На арбіту эпохі! // Літ. і мастацтва, 1962, 30 кастр.

У пошуках ісціны (стар. 171)

Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1965, 5 лістап., дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца часам першай публікацыі.

Артыкул надрукаваны з наступным уступным словам: «Не так даўно ў Рыме адбыўся чарговы кангрэс Еўрапейскага таварыства пісьменнікаў. У складзе савецкай дэлегацыі ў рабоце кангрэсу прыняў удзел празаік Васіль Быкаў. Ніжэй друкуюцца яго нататкі».

Стар. 172. …з яго лідэрам Ісідорам Ісу… — Ісідор Ісу (1925–2007) — французскі паэт румынскага паходжання.

Стар. 172. Бекет Сэмюэл (1906–1989) — ірландскі празаік, паэт, драматург; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1969); прадстаўнік мадэрнізму ў літаратуры.

Стар. 172. Жане — Дакладней: Жэне Жан (1910–1986) — французскі празаік, паэт, драматург.

Стар. 172. Оруэл Джордж (сапр. Блэр Эрык Артур; 1903–1950) — англійскі пісьменнік.

Стар. 172. Олбі Эдвард (нар. у 1928) — амерыканскі драматург.

Стар. 172. Хакслі Олдас (1894–1963) — англійскі пісьменнік.

Стар. 172. …аж да Камю, Сартра і Іянеска… — Камю Альбер (1913–1960) — французскі філосаф-экзістэнцыяліст, празаік, драматург; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1957). Сартр Жан Поль (1905–1980) — французскі пісьменнік, філосаф-экзістэнцыяліст. Іянэска Эжэн (1909–1994) — французскі драматург румынскага паходжання; адзін з заснавальніку эстэтычнай плыні абсурдызму (тэатра абсурду).

Стар. 173. Джойс Джэймс (1882–1941) — ірландскі пісьменнік, прадстаўнік мадэрнізму.

Стар. 173. Кафка Франц (1883–1924) — нямецкамоўны пісьменнік чэшскага паходжання (нарадзіўся ў г. Празе, у той час — частка Аўстра-Венгерскай імперыі).

Стар. 174. Ботэз Демастэнэ (1893–1973) — румынскі паэт.

Стар. 174. Б. Сучкоў — Сучкоў Барыс (1917–1974) — расійскі літаратуразнавец; у 1967–1974 гг. дырэктар Інстытута сусветнай літаратуры.

Стар. 174. Вейдле Уладзімір (1895–1979) — французскі літаратуразнавец, культуролаг, гісторык культуры рускай эміграцыі і паэт расійскага паходжання (нарадзіўся ў С.-Пецярбургу). Эмігрыраваў з Расіі ў Парыж у 1924 г.

Стар. 174. В. Аксёнаў — Аксёнаў Васілій (1932–2009) — расійскі пісьменнік, дысідэнт, адзін з арганізатараў і аўтараў альманаха «Метрополь». Пратэстуючы супраць выключэння з СП СССР за арганізацыю альманаха «Метрополь» пісьменнікаў Я. Папова і В. Ерафеева, заявіў аб выхадзе з СП. Часова выехаўшы ў ЗША ў 1980 г., на наступны год даведаўся аб пазбаўленні савецкага грамадзянства (было вернута ў 1990 г.). Да 2004 г. жыў у ЗША. У апошнія гады — у Францыі і Расіі.

Стар. 174. Ф. Феліні — Феліні Федэрыка (1920–1993) — італьянскі кінарэжысёр; лаўрэат пяці прэмій «Оскар» (1957, 1958, 1964, 1976, 1993).

Стар. 175. …у заходнегерманскім горадзе Дзюсельдорфе фашысцкія і абскурантысцкія элементы распачалі раз’юшаную кампанію супраць аднаго з прагрэсіўных літаратараў ФРГ Гюнтара Граса. Быў падпалены дом пісьменніка і спалены на гарадской плошчы ягоныя кнігі, таксама як і кнігі Эрыка Касцера, Франсуазы Саган і іншых пісьменнікаў. — Грас Гюнтар (нар. у 1927) — нямецкі пісьменнік, скульптар, мастак; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1999). Кестнер Эрых (1899–1974) — нямецкі пісьменнік, сцэнарыст. Саган Франсуаза (сапр. Куарэ; 1935–2004) — французская пісьменніца, драматург. Быкаў, мусіць, памыліўся, бо Г. Грас падчас Другой сусветнай вайны у 15-гадовым узросце быў прызваны для абслугоўвання зенітнай батарэі, а ў 1944 г. быў залічаны ў 10-ю танкавую дывізію войск СС, у складзе якой удзельнічаў у красавіку 1945 г. у баях супраць савецкага войска.

Аднак кнігі Э. Кестнера былі сапраўды спалены ў 1934 г. Нямецкім студэнцкім саюзам у супрацоўніцтве з Гітлерюгендам, маладзёжнай арганізацыяй нацыянал-сацыялістычнай партыі Германіі, — у ліку 25 тыс. «негерманскіх» кніг (сярод аўтараў былі таксама К. Каўцкі, К. Маркс, Г. Ман, Э. Рэмарк, З. Фрэйд і інш.).

Пяром аналітыка (стар. 175)

Друкуецца паводле: Зб. тв.: у 6 т., т. 6. Упершыню — часоп. «Маладосць», 1966, № 2. Друкавалася таксама ў кн. «Праўдай адзінай».

Датуецца паводле пазнакі напрыканцы машынапісу артыкула, які захоўваецца ў БДАМЛМ (ф. 37, воп. 1, адз. зах. 393, арк. 56–60), — 24 снежня 1965 г.

Аўтарызаваны машынапіс (5 арк.) з нязначнай праўкай пад назвай «Перад выбарам» (назва закрэслена, рэдактурай часоп. «Маладосць» уверсе напісана: «Сцілом аналітыка»), рэдакцыйнай паметай на 1-м арк. — «2 экз.», на апошнім подпіс В. Быкава і дата — 24/XII–65.

Стар. 176. …вакол «Птушак і гнёздаў»… — Раман Я. Брыля.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 155
  • 156
  • 157
  • 158
  • 159
  • 160
  • 161
  • 162
  • 163
  • 164
  • 165
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: