Шрифт:
Стар. 230. …вялізарныя ахвяры сярод насельніцтва Беларусі. — У машынапісе далей ідзе: «до сего дня не достигшего своей довоенной численности».
Стар. 230. …пажылы, працавіты, умудроны жыццём селянін… — У машынапісе: «старый, наверно, немало повидаший и повоевавший на своем веку, но все еще не переставший трудиться на земле крестьянин».
Стар. 230. …магчыма, успамінаючы ў гэтыя хвіліны тых, хто тут працаваў раней, а можа, і загінуў на гэтай зямлі, багата палітай чалавечым потам і крывёю. — У машынапісе першапачаткова было, але закрэслена: «их лица спокойны, взгляды серьезны, даже на лицах молодых — углубленность и забота хозяев. И мы проникаемся сознанием того, что жизнь этих людей связана с полем, старшие отстояли его в войну, кого-то, наверно, погребя [?] на нем, молодые вспахали, теперь им сообща с умом и заботой хозяйствовать на нем».
Стар. 231. А зусім нядаўна масквічы і госці сталіцы… — У машынапісе першапачаткова было, але закрэслена: «Несмотря на столь замечательный итог, которым мог бы гордиться любой художник, в свои пятьдесят с небольшим лет народный художник Белоруссии Михаил Андреевич Савицкий полон сил и новых художнических дерзаний, талант его всегда в поиске, напряженной, не знающей устали работе».
Стар. 231. …і выдатнага жывапісца нашага часу. — У машынапісе: «и неиссякаемого мастерства». Далей з новага абзаца ішоў рукапісны тэкст, які, аднак, закрэслены: «Талант народного художника Белоруссии М. А. Савицкого всегда в поиске, напряженной, не знающей устали работе».
Стар. 229. Цыкл ягоных карцін, прысвечаных партызанам і вылучаных на атрыманне Дзяржаўнай прэміі СССР… — Дзяржпрэміяй М. Савіцкі ўганараваны ў тым жа 1973 г.
Стар. 230. …гінуў у Бухенвальдзе і Дахаў… — Бухенвальд — адзін з найбуйнейшых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі, які месціўся паблізу з г. Веймарам на федэральнай зямлі Цюрынгія; з ліпеня 1937 г. да красавіка 1945 г. у лагеры знаходзілася каля 250 тыс. чалавек, загінула каля 56 тыс. Дахаў — адзін з першых канцэнтрацыйных лагераў на тэрыторыі Германіі, створаны ў сакавіку 1933 г. паблізу з г. Мюнхенам.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Литературное обозрение», 1973, № 7. Друкаваўся таксама ў зб.: Литература и современность. Сб. 13. Статьи о литературе 1973–1974 г. / ред. колл. Г. И. Ломидзе и др. Сост.: В. М. Литвинов, В. Д. Оскоцкий. М., 1975; у кн.: «Колокола Хатыни»; Слова, пришедшие из боя. М., 1980; у Зб. тв.: у 4 т., т. 4.
Датуецца часам першай публікацыі.
У Архіве В. Быкава (Гродна) захоўваецца арыгінал машынапісу артыкула на рус. мове пад назвай «От замысла к вополощению» — 9 арк. са значнымі праўкамі сінім чарнілам рукой В. Быкава, на адвароце апошняга арк. — два малюнкі: партрэт вайскоўца ў касцы і чалавека ў будзёнаўцы.
Стар. 233. …красамоўна паблісквалі тры знаёмыя літары «РОА». — Руская вызваленчая армія (Русская освободительная армия), якая была створана падчас Другой сусветнай вайны ў асноўным з савецкіх ваеннапалонных ці эмігрантаў. Кіраваў арміяй генерал-лейтэнант А. Уласаў.
Стар. 235. Чытач-астраном з Масквы паведаміў, што малады месяц, які тою парой паяўляецца ў небе вечарам, не можа свяціць і ноччу: да поўначы ён павінен зайсці. Гэта правільна, і я пасля гэта выправіў. — Быкаў атрымаў некалькі падобных лістоў ад чытачоў, аднак ні ў першым кніжным выданні «Сотнікава», ні ў публікацыях у зборах твораў усё ж не выправіў гэтую астранамічную недакладнасць — гл.: Быкаў В. Сотнікаў. Абеліск. Аповесці. Мінск, 1972, с. 42; Быкаў В. Зб. тв.: у 4 т. Т. 2. Мінск, 1981, с. 164; Быкаў В. Зб. тв.: у 6 т. Т. 2. Мінск, 1992, с. 35.
Стар. 236. Напісаная па-беларуску, аповесць гэтая спачатку з’явілася ў перакладзе на рускую мову і толькі праз паўгода была надрукавана ў беларускім часопісе «Полымя». Для таго было некалькі прычын, і адной з іх з’явілася праблема мастацкага перакладу, якая заўсёды востра стаіць перад нашымі брацкімі літаратурамі. — Пазней Быкаў больш дэталёва распавядаў пра гэта — гл.: Быкаў В. Поўны зб. тв.: у 14 т. Т. 8. С. 262–264. Трэба дадаць, што «Сотнікаў» ужо быў надрукаваны ў часоп. «Новый мир» (1970, № 5), а ў рэдакцыі «Полымя» яшчэ разважалі, ці варта публікаваць аповесць? Захаваліся лісты самых уплывовых асоб тагачаснага Саюза пісьменнікаў — М. Танка і П. Броўкі — яны красамоўна сведчаць пра крытычныя заўвагі, зробленыя Быкаву, і пра тое, каму ён у тым ліку абавязаны тымі зменамі ў творы, на якія ў выніку яго прымусілі пайсці. Так, М. Танк пісаў рэдактару «Полымя» П. Кавалёву:
«Зараз аповесць чытаецца з большай цікавасцю, хоць і цяпер яна, напэўна, выкліча шмат заўваг чытачоў. Я — за тое, каб яе надрукаваць у часопісе „Полымя“, параіўшы аўтару крыху праясніць агульны фон, каб не такая фатальная „обреченность“ ляжала на героях гэтай аповесці, і, можа, хоць у фінальнай сцэне паказаць галоўных віноўнікаў усёй трагедыі — фашысцкіх захопнікаў. Я не буду раіць, якія сюжэтныя хады можна было б зрабіць. Аўтар — пісьменнік вопытны. Яны яму відней».
У сваю чаргу П. Броўка прад’яўляў больш прэтэнзій: