Шрифт:
Стар. 278. …Геннадию Пациенко повезло с самого детства, прошедшего среди живописной природы северной Белоруссии и Смоленщины, — в местах, некогда страстно любимых И. Репиным… — Рэпін Ілья (1844–1930) — рускі мастак.
Друкуецца ў скарачэнні паводле — Юрий Бондарев, Василь Быков, Михаил Кузнецов. Почему и сегодня мы пишем о войне? // Лит. газета, 1975, 19 февр., дзе ўпершыню апублікавана ў рубрыцы «30 лет Великой Победы». Гутарку правяла і запісала Т. Залатухіна.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 281. Но даже в быту Достоевский поставил Родиона Раскольникова в невероятно сложные коллизии… — Раскольнікаў — герой рамана Ф. Дастаеўскага «Преступление и наказание».
Стар. 283. …в эпоху ли Петра I… — Пётр І Вялікі (Пётр Аляксеевіч; 1672–1725) — апошні цар Усея Русі з дынастыі Раманавых (з 1682) і першы Імператар Усерасійскі (з 1721).
Стар. 285. Еще мне хотелось бы вспомнить повесть «Сорок дней, сорок ночей» крымского писателя Анатолия Никаноркина… — Ніканоркін Анатоль (1921–1994) — расійскі паэт, празаік.
Стар. 285. Я знаю в Гродно бывшего командира батареи, много пережившего на фронте и отдавшего пятнадцать лет жизни написанию содержательных и правдивых воспоминаний, относящихся к весне и лету 1942 года. Желая увидеть этот материал изданным, я за несколько месяцев тщательно выправил его язык, но куда бы автор затем ни обращался, он получал отказ. — Размова ідзе пра Івана Ушчапоўскага (1913–1995), які падчас Другой сусветнай вайны служыў у гаўбічным артылерыйскім палку 697-га асобнага вынішчальнага дывізіёна. У 1955 г. выйшаў у адстаўку. Працаваў настаўнікам працы ў школах Гродна, на Гарпрамкамбінаце. Быў членам літаб’яднання пры газеце «Гродненская правда», якім кіраваў Быкаў. Аўтар шэрагу публікацый, у тым ліку ў газеце «Гродненская правда»: «Однополчане» (1984, 3 жн.), «Не забыть» (1985, 12 янв.), «Младший Гастелло» (1985, 23 марта).
Стар. 287. М. Пришвин — Прышвін Міхаіл (1873–1954) — расійскі пісьменнік.
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Літ. і мастацтва», 1975, 7 сак. пад назвай «Агульнымі намаганнямі». Друкаваўся таксама са скарачэннямі ў часоп. «Новый мир», 1975, № 4 пад назвай «Правда войны».
Датуецца не пазней 3 сакавіка 1975 г.
Скарочаны варыянт даклада на Усесаюзнай творчай нарадзе пісьменнікаў і крытыкаў «Неўміручы подзвіг народа ў Вялікай Айчыннай вайне і савецкая літаратура». Нарада, прысвечаная 30-годдзю Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй, адбылася ў Мінску, у памяшканні Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, 27 лют. — 3 сак. 1975 г.
Стар. 294. …«Спадарожнікі» В. Пановай… — Панова Вера (1905–1973) — расійская пісьменніца.
Стар. 296. …эстонца Куусберга, латыша Бірзе, літоўца Авіжуса, украінца Казачэнкі, казаха Нурпеісава… — Куусберг Пауль (1916–2003) — эстонскі пісьменнік. Авіжус Ёнас (1922–1999) — літоўскі пісьменнік; народны пісьменнік Літоўскай ССР (1986). Казачэнка Васілій (1913–1995) — украінскі пісьменнік. Нурпеісаў Абдзіжаміл (нар. у 1924) — казахскі пісьменнік; народны пісьменнік Казахскай ССР (1985).
Стар. 296. …дакументальнай прозы Івана Новікава. — Новікаў Іван (1918–?) — беларускі пісьменнік, публіцыст; у 1965–1986 гг. загадчык карэспандэнцкага пункта газ. «Правда» па Беларускай ССР.
Стар. 296. …Івана Чыгрынава… — Чыгрынаў Іван (1934–1996) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст; народны пісьменнік Беларусі (1994).
Стар. 296. …Мікалая Аляксеева, Мікалая Кругавых… — Аляксееў Мікалай (1909–1976) — расійскі пісьменнік украінскага паходжання. Кругавых Мікалай (1926–1994) — беларускі пісьменнік расійскага паходжання (нарадзіўся ў Растоўскай вобл.).
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — газ. «Правда», 1975, 11 крас.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 298. …узяліся дабіваць рэшткі акружанай арміі Паўлюса… — Паўлюс Фрыдрых (1890–1957) — нямецкі военачальнік; генералфельдмаршал (1943); камандуючы 6-й арміяй, якая была акружана і капітулявала пад Сталінградам (1943); аўтар аперацыі «Барбароса» — плана нападу Германіі на СССР.
Друкуецца паводле кн.: Быкаў В. Крыжовы шлях: артыкулы, эсэ, інтэрв’ю, выступленні. Мінск, 1998. Упершыню — газ. «Известия», 1975, 25 мая. Друкаваўся таксама ў Зб. тв.: у 4 т., т. 4 — пад назвай «Тревожное воспоминание»; у Зб. тв.: у 6 т., т. 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Стар. 304. Аднойчы ранкам, калі вышыня… — Гэты сказ адсутнічае ў першай публікацыі артыкула.