Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:
[Интервью газете «Труд»] (стар. 256)

Друкуецца паводле газ. «Труд», 1974, 17 лістап., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай «Василь Быков» ў рубрыцы «Знакомые лица». Інтэрв’ю вёў С. Пархомаўскі.

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Белорусского писателя Василя Быкова не надо представлять читателям газеты. Его произведения общеизвестны — „Третья ракета“, „Альпийская баллада“, „Атака с ходу“, „Обелиск“, „Сотников“, „Волчья стая“. Василь Быков пишет о войне, о людях войны. И хотя на эту тему у нас в стране выходит очень много книг, повести Василя Быкова отличаются от всех каким-то своим, особым взглядом на минувшее, на великий ратный подвиг советского человека. За повести „Обелиск“ и „Дожить до рассвета“ Василю Быкову только что присуждена Государственная премия СССР».

Стар. 260. …и еще есть одна пьеса — «Решение». Она была напечатана в журнале «Неман» года два назад, но еще не ставилась. — Быков В. Решение // Неман, 1972, № 8.

[Інтэрв’ю БЕЛТА] (стар. 260)

Друкуецца паводле газ. «Звязда», 1974, 14 снеж., дзе ўпершыню апублікавана ў якасці інтэрв’ю карэспандэнту Беларускага тэлеграфнага агенцтва (БЕЛТА) пад назвай «Прэм’ера ў тэатры».

Датуецца часам першай публікацыі.

Інтэрв’ю надрукавана з наступным уступным словам: «Для шматлікіх паклоннікаў таленту вядомага беларускага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Васіля Быкава гэты год стаў адкрыццём яшчэ і Быкава-драматурга. Першымі пазнаёміліся з ім землякі пісьменніка: у Гродне, у абласным драматычным тэатры, упершыню была пастаўлена яго псіхалагічная драма „Апошні шанц“. Гэтымі днямі адбылася сустрэча з Быкавым-драматургам у Мінску: у акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся грамадскі прагляд „Апошняга шанца“.

П’еса працягвае галоўную для пісьменніка тэму — тэму народнага подзвігу.

Пасля спектакля В. У. Быкаў сказаў карэспандэнту БЕЛТА…»

Стар. 260. …Сцэнічныя вобразы нараджаліся на маіх вачах, і я шчыра ўдзячны рэжысёру спектакля Валерыю Мікалаевічу Раеўскаму, акцёрам Леаніду Рыгоравічу Рахленку, Галіне Кліменцьеўне Макаравай, Паўлу Васільевічу Кармуніну і іншым за выдатнае ўвасабленне галоўнай ідэі п’есы. Яе раскрыццю, эмацыянальнай напоўненасці спектакля дапамагае арганная музыка Сяргея Картэса і мастацкае афармленне, зробленае Барысам Герлаванам. — Раеўскі Валерый (1939–2011) — беларускі тэатральны рэжысёр; мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы (1991–2009); народны артыст Беларусі (1998). Рахленка Леанід (Леон, 1907–1986) — беларускі акцёр, рэжысёр, педагог; народны артыст БССР (1946) і СССР (1966). Макарава Галіна Кліменцьеўна (у дзявоц. Чаховіч Агата; 1919–1993) — беларуская актрыса; народная артыстка БССР (1967) і СССР (1980). Кармунін Павел (1919–2002) — беларускі акцёр; народны артыст БССР (1980). Картэс Сяргей (нар. у 1935) — беларускі кампазітар чылійскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1980); народны артыст Беларусі (1999). Герлаван Барыс (нар. у 1937) — беларускі мастак украінскага паходжання; заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977); народны мастак БССР (1990).

1975
Вялікая акадэмія — жыццё (стар. 261)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Вопросы литературы», 1975, № 1, дзе апублікавана ў рубрыцы «В творческой мастерской. (К 30-летию Победы над фашистской Германией)». Гутарка, якую вёў Л. Лазараў, друкавалася таксама ў кн. «Колокола Хатыни», зб. «Оружием слова» (Минск, 1978), Зб. тв.: у 4 т., т. 4.

Датуецца часам першай публікацыі.

Перадгісторыя з’яўлення гутаркі вядомая з успамінаў Л. Лазарава: «Здаецца, і я ў яго [В. Быкава. — С. Ш.] выклікаў сімпатыю. Пачаў клікаць у госці да сябе ў Гродна. Мне таксама вельмі хацелася з’ездзіць да яго, але вырвацца з часопіса было няпроста. Я паабяцаў начальству інтэрв’ю Быкава і атрымаў згоду. Паслаў Васілю пытанні і адправіўся ў Гродна. […]

Да майго прыезду інтэрв’ю было гатова, Васіль адказаў на ўсе пытанні, мы, здаецца, паправілі два ці тры словы (потым гэтае інтэрв’ю неаднойчы перадрукоўвалася, у ім былі і матэрыялы, што характарызавалі творчасць самога Быкава, і нетрывіяльныя яго меркаванні пра асвятленне вайны ў нашай літаратуры). Я паклаў інтэрв’ю ў партфель, а пасля правёў у Гродне некалькі цудоўных дзён, якія запомніліся на ўсё жыццё».

Стар. 261. Барыс Слуцкі (1919–1986) — расійскі паэт.

Стар. 267. Тут патрэбны зусім іншыя фарбы і страсці маштабу шэкспіраўскіх. — Шэкспір Уільям (1564–1616) — англійскі паэт, драматург; класік англійскай літаратуры.

Стар. 268. Я пісаў ужо пра радаслоўную Рыбака з «Сотнікава», правобразам яго паслужыў чалавек, які, апроч аднолькавага лёсу, не меў больш нічога агульнага з яго літаратурным персанажам. — Гл. артыкул «Як была напісана аповесць „Сотнікаў“».

О книге «Высокий день» и ее авторе (стар. 278)

Друкуецца паводле кн.: Пациенко Г. Высокий день. Повесть и рассказы. М., 1976, дзе ўпершыню апублікавана.

Можа быць датавана не пазней 3 студзеня 1975 г. — зыходзячы з ліста В. Быкава да Г. Пацыенкі.

Прадмова да кнігі Генадзя Пацыенкі (нар. у 1937), беларускага пісьменніка, які піша на рускай мове. Прадмова была напісана ў адказ на просьбу Г. Пацыенкі. Быкаў паведамляў у суправаджальным лісце: «Высылаю просимое, которое написал тотчас по получении письма, хотя, м[ожет] б[ыть], и не так, как следовало, но я не очень умею делать подобные вещи. Но я старался пообъективнее и подоброжелательнее, как и следует в таких случаях».

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 167
  • 168
  • 169
  • 170
  • 171
  • 172
  • 173
  • 174
  • 175
  • 176
  • 177
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: