Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 10. Кніга 1
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

Стар. 391. …Клеверы… — Клевер Юлій (1850–1924) — рускі мастак. Стар. 392. Наш стралковы батальён вёў бой пад Вялікай Севярынаўкай. — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.

Стар. 393. …Яўгена Носава, Юрыя Ганчарова… — Носаў Яўгеній (1925–2002), Ганчароў Юрый (1923–2013) — расійскія пісьменнікі.

Стар. 395. «Воўчая зграя» — Аповесць Быкава (1974). Стар. 395. …«Абеліску»… — Аповесць Быкава (1971).

Стар. 395. Памятаеце фільм «Беларускі вакзал»? — Фільм расійскага рэжысёра Андрэя Смірнова (1970).

Стар. 395. «Пайсці і не вярнуцца» — Аповесць Быкава (1978). Стар. 397. …Васіля Бялова… — Бялоў Васілій (1932–2012) — расійскі пісьменнік.

[Інтэрв’ю газеце «Неделя»] (стар. 398)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікавана пад назвай «Каб толькі чытаць». Упершыню — газ. «Неделя», 1980, № 20, дзе апублікавана пад назвай «Василь Быков» у рубрыцы «Гость 13-й страницы». Інтэрв’ю вёў М. Матукоўскі.

Датуецца часам першай публікацыі.

Стар. 399. Аповесць «Жураўліны крык» пабачыла свет у 1959 годзе ў часопісе «Маладосць». — «Жураўліны крык», які быў напісаны ў 1959 г., упершыню апублікаваны: Маладосць, 1960, № 2.

Стар. 399. …аповесць Адамовіча «Карнікі», надрукаваная ў «Дружбе народов». — У публікацыі артыкула ў газ. «Неделя» назва аповесці адсутнічае.

Стар. 399. …ля вёскі Вялікая Севярынаўка. — Насамрэч — сяло Вялікая Севярынка.

Векапомнае (стар. 402)

Друкуецца паводле часоп. «Маладосць», 1980, № 5, дзе ўпершыню апублікаваны ў рубрыцы «35 год Перамогі».

Датуецца часам першай публікацыі.

Кузьма Чорны (стар. 403)

Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай». Упершыню — часоп. «Неман», 1980, № 6.

Датуецца часам першай публікацыі.

Эсэ напісана ў адказ на просьбу часоп. «Неман» у сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння Кузьмы Чорнага і надрукавана разам з эсэ іншых беларускіх пісьменнікаў (А. Адамовіча, А. Асіпенкі, А. Васілевіч, А. Жука, І. Навуменкі, Я. Скрыгана, М. Стральцова, І. Шамякіна) пад агульнай назвай «Судьба народа, движение истории» і з наступным уступным словам: «В чем же — в главном — творческие уроки К. Чорного? Какое место занимает его наследие в современном литературном процессе? Об этом в канун юбилея писателя редакция „Немана“ попросила поделиться своими мыслями прозаиков разных поколений, разных художнических манер и устремлений».

Ніжэй падаюцца істотныя разыходжанні паміж абедзвюма публікацыямі:

Стар. 403. Як і кожны сапраўдны мастак, ён не змяшчаецца… — У першапублікацыі: «Как и всякий подлинно великий художник, он и в малой степени не вмещается».

Стар. 403. Раманы К. Чорнага… — У першапублікацыі: «Романы и повести Чорного».

Стар. 403. У яго лепшых рэчах выяўляецца духоўная роднасць з ідэямі такіх гігантаў думкі… — У першапублікацыі: «В его лучших вещах явственно обнаруживается духовное родство с идеями таких великанов духа».

Стар. 403. Улюбёныя матывы журботнай іх музы… — У першапублікацыі: «Излюбленные мотивы их скорбной и величественной музы».

Стар. 403. Мастацкі геній К. Чорнага такі ж беларускі, як і агульнанацыянальны. — У першапублікацыі: «Кузьма Чорный — гений в такой же мере белорусский, в какой и всенациональный».

Стар. 404. У гэтым двуадзінстве — несакрушальная веліч гэтага цудоўнага мастака Белай Русі. — Адсутнічае ў першапублікацыі.

[Выступление на Всесоюзной творческой конференции писателей и критиков «Дружба народов — дружба литератур»] (стар. 404)

Друкуецца паводле кн.: Содружество литературы и труда. Материалы всесоюзных творческих конференций писателей и критиков 1978–1980 гг. М., 1981, дзе ўпершыню апублікавана.

Датуецца не пазней за 27–31 кастрычніка 1980 г. — часа правядзення канферэнцыі ў г. Баку.

Тэкст выступлення В. Быкава на Усесаюзнай творчай канферэнцыі пісьменнікаў і крытыкаў «Дружба народов — дружба литератур. Слово писателя — активная сила в интернациональном и патриотическом воспитании советского человека», якая праходзіла 27–31 кастрычніка 1980 г. у г. Баку.

Стар. 405. …как великий Лев Николаевич… — Л. Талстой, рускі пісьменнік.

Стар. 406. …о которой было высказано немало точных и верных суждений в блестящем докладе Г. А. Алиева, в содокладе Ю. Суровцева и выступлении С. Баруздина. — Аліеў Гейдар (1923–2003) — савецкі і азербайджанскі партыйны і дзяржаўны дзеяч; у 1969–1982 гг. 1-шы сакратар ЦК КП Азербайджанскай ССР; у 1993–2003 гг. прэзідэнт Азербайджана. Сураўцаў Юрый (1931–2001) — расійскі крытык, літаратуразнавец; сакратар праўлення СП СССР (1976–1992). Баруздзін Сяргей (1926–1991) — расійскі пісьменнік; галоўны рэдактар часоп. «Дружба народов» (з 1965); сакратар праўлення СП СССР (з 1967).

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 178
  • 179
  • 180
  • 181
  • 182
  • 183
  • 184
  • 185

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: