Шрифт:
Стар. 340. На днях у Мінску… — У першапублікацыі: «9 февраля в Минске».
Друкуецца паводле кн. «Праўдай адзінай», дзе апублікаваны пад назвай «Леў Талстой». Упершыню — «Лит. газета», 1978, 6 верас. Друкаваўся таксама ў кн. «Колокола Хатыни» пад назвай «Неиссякаемая щедрость ума». На бел. мове і пад назвай «Невычэрпная шчодрасць розуму» ў газ. «Голас Радзімы», 1978, 21 верас. і ў зб.: Леў Талстой і Беларусь: артыкулы, эсэ, выказванні / уклад. Ф. І. Куляшоў. Мінск, 1981.
Датуецца часам першай публікацыі.
Артыкул напісаны да юбілею Льва Талстога і ўпершыню надрукаваны ў «Лит. газете» пад агульнай назвай «К 150-летию со дня рождения Л. Н. Толстого. Наследие, устремленное в будущее. Слово советских и зарубежных писателей. Анкета „ЛГ“» [разам з В. Быкавым прадстаўлены пісьменнікі Ю. Бондараў, П. Нілін, П. Праскурын, Ю. Трыфанаў (Расія), А. Ганчар (Украіна), В. Бубніс (Літва), А. Нурпеісаў (Казахстан), М. Ананд (Індыя), Й. Балаж (Венгрыя), М. Друон (Францыя), Е. Каранфілаў (Балгарыя), Дж. Чывер (ЗША)].
Падчас кожнай публікацыі на бел. мове ў артыкуле, мусіць, самім Быкавым рабіліся шматлікія стылёвыя праўкі; да таго ж быў скарочаны апошні абзац: «Усё яго жыццё — няспынныя пошукі: спачатку самога сябе ў гэтым свеце, затым сэнсу і мэты ўсяго жыцця. Нягледзячы на шэраг паражэнняў і страт, ён да канца сваіх дзён заставаўся ворагам душэўнай самаўспакоенасці. Ці не ў гэтым, апрача многіх іншых, яго вялікі ўрок для ўсіх яго сучаснікаў і тых, хто жыве ў другую эпоху, але ўсё на той жа цудоўнай і грэшнай зямлі?»
Друкуецца паводле кн.: Соболев А. Какая-то станция. Повести. М., 1978, дзе ўпершыню апублікавана ў якасці прадмовы.
Датуецца часам першай публікацыі.
У Архіве В. Быкава (Мінск) захоўваецца экзэмпляр кнігі «Какаято станция» з наступным дарчым аўтографам:
«Василю Быкаву — солдату верному, писателю суровому, человеку прекрасному — с преклонением перед его талантом и судьбой.
Поклон и благодарность за предисловие.
4.10.78. А. Соболев г. Минск».
Друкуецца паводле кн. «Крыжовы шлях». Упершыню — «Лит. газета», 1979, 1 студз., дзе апублікавана пад назвай «Однажды в самом конце войны». Друкаваўся таксама ў кн. «Колокола Хатыни», у Зб. тв.: у 4 т., т. 4; у пер. на бел. мову пад назвай «Некалькі слоў аб „Альпійскай баладзе“» ў кн. «Праўдай адзінай» і ў Зб. тв.: у 6 т., т. 6.
Датуецца часам першай публікацыі.
Надрукавана як адказ на ліст, з якім студэнты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава звярнуліся ў рэдакцыю «Лит. газеты»:
«Мы даже не предполагали, какое это трудное дело — назвать среди ряда имен писателей, книги которых мы любим, одно-единственное. Но вот в результате обсуждений, споров оно было произнесено. Это Василь Быков. Его произведения нас волнуют, заставляют думать о человеческой жизни, о ее ценности, о ее смысле, заставляют сопоставлять, сравнивать, открывают, какими силами наделен человек. Мы вновь перечитали его книги, и они вновь заставили нас страдать и наслаждаться, радоваться и горевать. Мы очень просим Василя Владимировича рассказать какую-нибудь историю из его жизни, какой-нибудь эпизод, свидетелем, участником которого он был, который лег в книгу или послужил толчком для написания повести. А мы их, повторяем, хорошо знаем.
Студенты биофака МГУ Н. Казеннова, А. Белкин, В. Мельников, В. Кондратов, секретарь комитета комсомола биофака МГУ».
Стар. 345. Здаецца, гэта быў Фэльбах або, можа, Глейсдорф… — Фельбах — горад у Германіі, знаходзіцца на зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Глайсдорф — горад у Аўстрыі, знаходзіцца на федэральнай зямлі Штырыя.
Стар. 345. Яны неслі нацыянальны французскі сцяг, спявалі «Марсельезу»… — «Марсельеза» — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, якая была спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а ў 1793 г. была абраная дзяржаўным гімнам Францыі. Першапачатковая назва — «Ваенны марш Рэйнскай арміі»; аўтар — ваенны інжынер Клод Жазэф Ружэ дэ Ліль.
Друкуецца паводле газ. «Літ. і мастацтва», 1979, 3 студз., дзе ўпершыню апублікавана пад назвай: «Васіль Быкаў: „Абавязак перад народам“».
Датуецца часам першай публікацыі.
Нагодай для публікацыі стала прысуджэнне В. Быкаву Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Коласа (1978, за аповесці «Воўчая зграя» і «Яго батальён»).