Вход/Регистрация
Поўны збор твораў у чатырнаццаці тамах. Том 5
вернуться

Быкаў Васіль

Шрифт:

— Ну?

— Яй богу, Вот ад’едзеш куды, схаваешся, гукнеш: «Рослік!» — і бяжыць. А то як заржэ!

— Глядзі ты! Як дрэсіраваны.

— Ды ну! Хто яго дрэсіраваў.

— Гэта ж я ўсё даглядаю яго: і кармлю сам, і на выпас. У начлег тым летам вадзіў. Тады яго ў мяне немцы забралі. Раніцай вяду з Круглянскага лесу — едуць тры. Вярхамі. Ну і забралі. Думаў —усё: прапаў мой Рослік. Аж прыбягае ўночы. Чую — хрумстае хтось. Выходжу — ходзіць па двары, траву скубе. I повад нарваны.

— Да, замячацельны конь, — пагадзіўся Брытвін.

— Ага. Толькі стрэлу баіцца. Ляціць тады, як шалёны.

— Ну, хопіць хлапатаць — ідзі сядай, пагрэемся. Брытвін зняў з палак, мусіць, прасохлы ўжо шынелак і разаслаў яго на зямлі.

— Сядай во побач.

Відаць, ужо асвоіўшыся з партызанам і прывыкшы да ягонай увагі, Міця задаволена апусціўся на край шыняля цягнучы да агню скарэлыя рукі. Касцёр добра гарэў, пырскаючы іскрамі, наўкола стала горача, мокрыя рукавы хлопцавай світкі хутка задыміліся парай. Прытомлены і апанураны Сцёпка самотна сядзеў збоч, вяла слухаючы ажыўлена-сцішаную гаману хлапчука. Твар у яго быў маленькі, нейкі сцяты, нібы дзіцячы кулачок, з якога піпкай тырчаў кірпаты нос. На доўгай, худой шыі з-пад світкі выглядваў зашмальцаваны зрэбны каўнер сподняй кашулі.

— Слухай, а ты даўно малако возіш? — зацікаўлена пытаўся Брытвін.

— Ды з вясны. Як лёд сышоў. Спярша Кузьмоў зяць вазіў, але яго ў паліцыю забралі.

— За што забралі?

— А хто яго ведае. За нешта забралі.

— А тыя, што на мосце, цябе ведаюць?

— Паліцаі? Ведаюць, а як жа. Усё чапляюцца! «Водкі прывязі». Асобенна гэты Роўба, што забілі.

— Гарэлкі, значьщь? — раздумна перапытаў Брытвін. — Ну, на гарэлку яны любіцелі. А малако не чапаюць?

— Малако? Не-а, — сказаў Міця і сарамліва заўсміхаўся сваім маленькім тварам.

— Я ў тое малако курачае…сыплю.

— Ды ну? Дзеля тлустасці, мусіць? Маладзец! Усхапіўшыся ад нейкае думкі, Брытвін сеў, саўгануў на патыліцу пілотку. I раптам сказаў:

— Слухай, Міця! Хочаш мост узарваць?

Сцёпка ад здзіўлення ажно разявіў рот, але тут жа падумаў: а праўда ж — хлопец мог бы памагчы. Міця, з выгляду ніяк не ўражаны пытаннем, адказаў проста:

— Хачу. Каб было чым.

— Ну, гэта не твой клопат. Гэта мы пакумекаем. Калі ўдасца — табе найперш аўтамат. Той вунь, з якім Барада паехаў. Далей — правіцельсцвенная награда. Ну, і ў атрад, вядома, з ходу. Я сам парэкамендую.

Уважліва выслухаўшы Брытвіна, Міця ўздыхнуў.

— Мне галоўнае — каб у партызаны. Бо мне ўжо дома неяк…

— Гэта чаму?

— Бацька ў мяне… Ну, і хлопцы ў вёсцы чапляюцца. Мне ўжо неяк стала.

— Так, зразумела. За атрад я ручаюся. Цяпер слухай мой план. Проста і ясна, — сказаў Брытвін, але змоўк і раздумна паглядзеў у агонь. — Хаця, ладна. Хай Даніла прыедзе.

«Ну, што ж, хай прыедзе. Калі толькі ён прыедзе?» — расчаравана падумаў Сцёпка, які ўжо быў сабраўся пачуць план Брытвіна. Але той усё таіўся. Размова іх на тым перарвалася, стала ціха. Ад нерухомасці Сцёпку пачала адольваць дрымота; вогнішча прыгравала твар і грудзі, а спіна стыла. Мусіць, нацёртыя мокрым каўняром, разбалеліся скулы на шыі. Сцёпка падумаў, што трэба б перавязаць шыю, ды не было чым. Боты і калені яго былі ў гразі, рукі таксама. Каб прагнаць дрымоту, хлопец устаў.

— Ты куды? — зірнуў праз дым Брытвін.

— Рукі памыць.

Унізе, у беспрасветнай цемры кустоўя, булькатаў ручай. Шукаючы здатнай для спуску мясціны, Сцёпка пайшоу краем прагаліны, пакуль не наткнуўся на свежую, сіратліва аціхлую пад алешнікам магілку, і аж схамянуўся ў недаўменні. Ён усё не мог зразумець чагось і ніяк не мог прыняць гэту недарэчную смерць. Сённяшняе яму здавалася благім сном. Хацелася спадзявацца, што міне ноч і ўсё зробіцца як раней: ён убачыць жывога, рухавага Маслакова, які з добрай усмешыстасцю зноў гукне яго на заданне.

Хапаючыся за галлё, Сцёпка збег да ручая. Тут было сыра і холадна. Нешырокі струмень вады старанна мыў слізкія камяні. Хлопец намацаў нагой адзін і схіліўся.

Не, Брытвін не такі. Ён жорсткі, нядобры, але справу сваю, здаецца, ведае. Гэты не спудлуе, думаў Сцяпан, апускаючы ў сцюдзёную ваду рукі. Яму надта хацелася цяпер удачы; пасля перажытага ён гатовы быў на новыя пакуты і рызыку, абы толькі расквітацца за іх няўдачу.

12

Даніла прыехаў ранкам, калі праяснілася неба над ровам і ў галлі навакол ваўсю ішла світальная птушыная гамана: цвіркатанне, цоканне, посвіст. Акрай прагаліны ў шэрай кучы вуголля ледзь цепліўся агеньчык, стала халаднавата; яны ўсе трохі падрамалі. Аднак конскі фыркат на ўзроўку адразу прагнаў дрымоту. Угары зашастала кустоўе, пачулася знаёмае глухое: «Стой ты, халера!» Дзеручы нагамі зямлю, з шэрых прыцемак на палянку ссунуўся рыжы запараны Рослік.

Міця першы падскочыў да каня, залашчыў яго, гладзячы па шыі. Рослік задаволена стрыг вушамі і касіў блішчастае вока на Сцёпку. Сцёпка, аднак, глядзеў на ўзровак, як і Брытвін: там, няпэўны яшчэ ў ранішнім паўзмроку, цяжка варушыўся Даніла. Спярша яны не зразумелі, чаму ён затрымаўся, а пасля ўбачылі ў яго, сагнутага, нейкую ношу ў руках.

Злезшы з узроўка, Даніла цяжка асадзіў долу амаль пад завязку напханы чымсь мех.

— Вось! Ледзьве давёз, халера. Мокры, ці што?

— Як мокры?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: