Вход/Регистрация
Сьцяна (аповесцi, на белорусском языке)
вернуться

Быков Василий Владимирович

Шрифт:

– Ведаеш, я ж таксама Богам ня надта цiкавiлася, - сказала Франя. Выхоўвалася ж ваяўнiчаю атэiсткай. Аж покуль во тут, у Нямеччыне, не пабыла на iмшы. Як пачула арган ды сьпевы "Авэ Марыю", усё ўва мне перавярнулася. I я зразумела - раптам i назаўжды - Бог ёсьць. Яго проста ня можа ня быць. Нягледзячы на ўсё жахлiвае на зямлi.

Што ж, можа й так, думаў я. Шкада, што тое да мяне яшчэ не дайшло - раней дайшло да яе. Моўчкi я прыгарнуў да сябе дзяўчыну, i яна не адхiнулася. Здаецца, яна ўжо давяралася мне, хаця штосьцi яшчэ не да канца адоленае стрымлiвала яе адказаць на мае пяшчоты. Але пяшчота гоiць усё, мабыць, пачала яна гаiць i Франiна гора. Нясьмела яшчэ, з далiкатнай стрыманасьцю яна пацалавала мяне i зьнерухомела. Я зьнерухомеў таксама.

Гэта быў мой першы пацалунак, дагэтуль нiводная зь дзяўчат не цалавала мяне. Ды й я таксама. Я быў удзячны лёсу, што ён падарыў нам гэтую пару на зыходзе дня. Падумалася, можа, падорыць i шчасьлiвую ноч? Я адчуваў сябе дужым, удачлiвым i пачаў даваць волю рукам. Яна, падобна было, хмялела ў маiх абдымках, маўчала, толькi цалавала мой твар. А пасьля i зусiм расслабiлася, аддаючыся на маю хлапечую ўладу.

– Любая...

I раптам страпянулася, спрабуючы вырвацца з маiх абдымкаў.

– Ня трэба! Пашкадуй мяне. Потым... Я ж сiрата...

Тыя словы раптам ацьверазiлi мяне, i я адхiснуўся. На самой справе, што ж гэта я? Як жа я? Я ж кахаю яе.

– Я ж нiкога яшчэ не цалавала, Мiцечка. Цябе першага. Пашкадуй мяне.

Ну ведама, я ж цябе не пакрыўджу. Я добры. Я справядлiвы, бо я кахаю цябе...

– Любая!..

Я адчуў, яна не давяраецца iнстынктам, не дае заснуць розуму. I ашчаджае мяне. Усё ж я не такi, як тыя, што траплялi на яе шляху. Я кахаю яе i шкадую. Найперш, можа, шкадую. Цi не - найперш кахаю. А каханьне - заўсёды сiла, так мне здавалася...

Глухi грукат у дзьверы не адразу данёсься ў нашую шкляную вежу, сьпярша падумалася, што гэта дзесьцi страляюць. Але Франя нядобра напружылася ў маiх руках i ўскочыла.

– Мiця!!

– Гэта за мной, - здагадаўся я.

Як не скруцiўшы сабе галаву па цёмнай i стромкай лесьвiцы, я скацiўся ўнiз, навобмацак знайшоў у вэстыбюлi дзьверы, у якiх гулка грукаталi знадворку.

– Таварыш лейтэнант!..

Франя ледзьве ўправiлася зь цяжкiм засовам, а як адчынiла дзьверы, i я выскачыў на цёмны падворак, Кананок абвясьцiў:

– Камбат клiча.

– Што такое?

– Кажуць, зьнiмацца нам.

Ну, усё зразумела, таго трэба было чакаць.

У суцэльнай цемрадзi мы дабрылi да агнявой, на якой ужо тоўпiўся разьлiк, i Мядзьведзеў, як заўжды ўначы, сьцiшана вытлумачыў:

– Загад - згортвацца. За машынай паслаў, зараз прыедзе. А вас камбат патрабуе.

Я ўлез у змрочны равок, навобмацак пераняў з рукi Мухi тэлефонную трубку.

– Ты дзе там блудзiш?
– загучаў устрывожаны голас камбата.
– Гадзiну чакаць цябе трэба. Зараз жа згортвай баявы парадак, грузi боепрыпасы i - на дарогу. Чакайце мяне.

Пачыналася звычайная лiхаманка пасьпешлiвых збораў. Зь цьмяным сьвятлом падфарнiкаў прыпоўз на агнявую аграмадны "студэбэкер", другi побач пабрыў каля плота ў суседнi разьлiк. Гэты пачаў разварочвацца, здаваць да агнявой задам; неўзабаве праз расчынены борт хлопцы ўзялiся грузiць цяжкiя скрынкi нерасстраляных снарадаў, брызэнты, зброю, рознае салдацкае майно. Усе працавалi радасна i спорна, бо падобна было на тое, што рушым ня ў бой, а мабыць, з бою, туды, дзе ўжо скончылася вайна. Урэшце канец вайне, i мы ўсе жывыя, здаровыя. Во дзiва дзiвоснае! Цуд!

У маёй душы быў вэрхал пачуцьцяў - радасьць перамогi ўсё ж засмучалася клопатам ростанi. Ведаў, адчуваў, што паедзем адсюль. Але куды? Цi далёка? Я хацеў вярнуцца сюды, мне дужа патрэбна было тое. Хоць на гадзiну, хоць на пятнаццаць хвiлiнаў. Я ж нiчога не сказаў ёй. I нiчога ад яе не пачуў.

Не стрываў, пакуль чакалi другую гармату, я выбег на пустку i прыпусьцiў да мастка. Брамка на гэты раз была не зачыненая, i толькi я ўскочыў на падворак, як расчынiлiся дзьверы у катэдж. На парозе стаяла Франя. За ёй нерухома шарэлi два ценi яе старых.

– Франя, мы едзем!..

Франя маўчала. Застыла, бы зьнямелая, i не краталася.

– Мы едзем! Ты чакай! Я вярнуся...

Зь цемры вэстыбюля на мяне пазiралi старыя, i я, недарэчна засаромеўшыся, нават не пацалаваў яе. Толькi абняў крышку за плечы ў цесных дзьвярах i адхiснуўся. Я ня мог бавiцца тут: на дарозе, чуваць было, пачынаўся ўжо рух, iшлi аўтамашыны. Некаторыя нават сьвяцiлi фарамi, чаго нiколi не было на фронце. Ужо ж, мабыць, сапраўды вайна скончылася. Я перабег масток i ўскочыў на шырокую падножку "студэбэкера", што з маёй апошняй гарматай вырульваў на шашу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: