Шрифт:
– Ведаю... Добра.
– Не адчыняйце дзвярэй у кухню. Калi хлопцы захочуць курыць, дык няхай на двор iдуць. А то як накурылi былi раз, дык яе вельмi ж кашаль душыў. Нават у кухнi няхай не кураць махорку гэтую сваю. Я iм заўсёды гавару, i яны заўсёды забываюцца; вельмi iм у галаве!.. Не адыходзь ад яе.
– А калi ты вернешся?
– Буду старацца справiцца як найхутчэй... На змроку хлопцы будуць жывёлу паiць, дык скажаш iм, няхай вядзёр з тры вады ўльюць у кухнi ў цэбар; як прыйду, дык папалашчу бялiзну - сёння ранiцою, палячы ў печы, памыла.
– Дык можа я папалашчу цяпер, пакуль ты прыйдзеш?
– Не, ты сядзi, не адыходзь.
– А калi быў доктар?
– Даўно, тыдняў мо з чатыры, як быў. Лякарства тое самае раз у аптэцы бралi. Гэтак сказаў быў.
– Памагае?
– Сама ж бачыш, дзе яно памагае!
– Можа б яшчэ пазваць доктара?
– Можна i пазваць, але што за карысць. I так вiдаць, што нiякай паправы не будзе.
– Сястрыца, цiха, не плач.
– Нiчога... Мамачка-а-а...
– Цiха, цiха, ну iдзi... Сама ж казала, каб не будзiць яе.
– Ужо нiчога, гэта ў мяне ад слабасцi. Ужо чатыры ночы не спала каля яе.
– Дык ты не iдзi, калi ты гэтакая слабая, нашто табе iсцi канечне. Можа б пайшоў Вiця?
– Ён пайшоў бы, каб мароз не гэтакi вялiкi.
– Ён холаду гэтак баiцца, цi можа нездароў?
Тут адбылося кароткае маўчанне, пасля якога:
– Няма ў яго ў што апрануцца. Ён у летнiм фрэнчы ходзiць. Памятаеш?
Зноў адбылося маўчанне. Яно было як жарства пад голымi каленьмi малога дзiцяцi.
– А можа заўтра пайсцi - ты за ноч набярэшся сiлы, паспiш. Я ж буду сядзець тутака.
– Не, мне добра будзе прайсцi марозам. Галава пасвяжэе. I палатно сёння прынясу, можа яшчэ пакрою сёння, а заўтра пашыю - а то вельмi ж ён, небарак, мучыцца ў гэтым фрэнчы - гэтакiя маразы!
– Дзе ты будзеш сёння кроiць! Спаць ляжаш.
– Буду бачыць. Так дык я яму заўтра пашыла б; кудзелю ўчора ператрасла, а на падшэўку з таго ж самага кавалка... Я сама ткала б, дык дзе там - адна ў хаце, i яе даглядаць трэба, i... у хаце i так цесна, не павярнуцца... Цяпер тут вальней трохi, як Вiця кухню адбiў, не гэтак пара ўсялякая цягне, як у печы палiцца, свяжэй тут ёй дыхаць... Вiця сам дадумаўся.
– А дзе ён дошак узяў?
– У клецi столь зняў, там яна не лiшне патрэбна.
– Дык ты хiба iдзi, а то цябе i ноч на дарозе агорне... А чаму б не запрэгчы каня?
– Мне прайсцi здаравей будзе... Глядзi ж яе. Не адыходзь надоўга.
– Добра.
Пасля гэтага стукнулi цiха хатнiя дзверы i мацней - сенечныя. I пад нагамi заскрыпеў мёрзлы снег. У хаце запанавала цiшыня.
* * *
Кухня тая была - невялiкi куток насупраць печы. Пабеленыя калiсьцi цалёўкi, якiмi яна была адбiта ў хаце, былi няшчыльна прыстаўлены адна да адной, i праз шчылiны свiцелася ўсё, што рабiлася ў хаце. Цiха было, i нiкога тут.
У сенцах затупалi боты, i дзiцячы грубаваты голас загаварыў цiха:
– Снег да ботаў прымёрз... От папрымярзаў!
Неўзабаве другi, вясёлы голас:
– Што ты сам з сабою гаворыш, дурань ты?
Першы голас:
– Вельмi ўжо ты разумны... Гэта я снег з ботаў абiваю.
I пайшлi гаварыць:
– Ужо ў хату пойдзеш?
– Але.
– Жывёлу панапойваў?
– Няўжо ж не!
– Дык сядзi ў хаце цiха, не стукай нiчым.
– Хаця ты не стукай, а я то не стукаю.
– Не стукаеш! А ўчора маму пабудзiў.
– Бо мне трэба было палена раскалоць на падпал.
– Дык не мог ты ў сенцы выйсцi!
– Усё роўна, i ў сенцах стукае.
– От, яшчэ будзеш аскiрзацца!
– А што ж!
Нейкi час маўчалi, а пасля зноў той першы, дзяцiны, абазваўся голас:
– А ты што цяпер рабiць будзеш?
– Кончу ўпраўляцца i ў хату прыйду... Iдзi, дык я зачыню сенцы.
Адчынiлiся хатнiя дзверы з сянец, i ў кухню ўвайшоў той, хто гаварыў кагадзе ў сенцах дзiцячым голасам. Ён быў у шарачковай кароткай, вельмi гаматной капоце - мусiць, яна была на кудзелях, - у ботах, у шапцы з вушамi - з шэрага труса. Ён адразу скiнуў з сябе капоту, шпурнуў на лаву; паважна, як стары, хукаючы на рукi, падышоў да стала. Дастаў з акна пачак тытуню, скруцiў папяросу i закурыў. Узяў з качэргаў нейкi ражон, прычынiў iм дзверцы ў комiне i пускаў туды дым, задзiраючы галаву. Ён быў белагаловы, сiнявокi, гадоў яму было дванаццаць, а можа i трынаццаць. Гэтак ён стаяў i курыў, радасна адчуваючы хатняе цяпло.
У хаце, там, дзе ляжала хворая, зашаравалася аб зямлю дрэва - мусiць, ножка ў зэдлiку. Дык курэц у кухнi, душачыся дымам, апошнi раз шпарка зацягнуўся i схаваў недакурак у кулак. Хацеў зачынiць у комiне дзверцы, але не было ўжо калi - з хаты падходзiлi да кухонных дзвярэй, ён ледзьве ўспеў стаць каля стала, як у дзвярах з'явiлася сястра.
– Цi не курыш ты?
– Не.
– А чаму ж дым па хаце ходзiць?
– Дык я яго ў комiн пускаў. Яго адразу выцягае на двор. Гэта адно трохi на кухню пайшло... Як бачыш выцягне.