Вход/Регистрация
Справа Вiктара Лукашэвiча
вернуться

Чорный Кузьма

Шрифт:

– Нашто ты курыш?

– Так.

– Рана табе яшчэ курыць,

Сказала гэта i як бы штосьцi ўспомнiла, пра нешта падумала - сцiхла раптам, шырока адчынiла кухонныя дзверы, каб вiдаць было хворую, i ўвайшла ў кухню. Брат сеў на лаву, пасядзеў i, падумаўшы, што ўсё роўна ўжо, стаў пад комiнам i спакойна дакурыў.

– Вучышся?

– Вучуся.

– I Вiця?

– Або ты не ведаеш!

– Калi ж вы ўпраўляецеся дома?

– Досвiткам устаём.

– А як вясною будзе?

– Мусiць, Вiця пакiне.

– А ты?

– Буду давучацца.

– А што ты так робiш?

– Нiчога.

– А дзе твае кнiгi?

– У сенцах на лаве.

– Чаму ты iх вынес?

– Так сабе... Замiнаюць адно.

– Ты, мусiць, нiколi не чытаеш iх?

– Чаму не, чытаю... Папытайся сабе ў Маргарыты... Куды яна пайшла?

– Па палатно.

– Гэта Вiцю на капоту?

– Ён у летнiм фрэнчы ходзiць?

– Ходзiць.

– Як жа ён не захалодзiцца?

– Не ведаю.

I падумала цяпер: "Нашто я пра гэты фрэнч папытала, усё трэба ведаць, але не пра ўсё гаварыць". Увайшла назад у хату, глядзела яшчэ праз дзверы на яго i зноў думала пра тое, успомнiўшы, што кагадзе сцiхла гаварыць яму, каб ён не курыў.

"Нейк жа боты яму справiлi... У халодным зрэб'i зiмуе, але хоць абуўся добра... Можа яму, што ён курыць, асалода якая ад гэтага; можа ён iншае i не ведае нiколi. Мусiць жа, ён нiколi не даспiць, не даесць; устае досвiткам малацiць, а намалацiўшыся, вучыцца бяжыць, а прыбегшы з гэтага вучэння, сечку рэзаць iдзе. Дзiва што ён гэтакi спрацованы".

Дык не магла яна, каб зноў не запытацца:

– Калi табе гэтыя боты шылi?

– Яшчэ ўвосень.

– Мусiць, збожжа якое прадавалi на боты?

– Не, гэта я запасвiў.

Яна ўспомнiла лiст ад сястры: "...Якубу вучыцца трэба iсцi i каровы дапасваць, дык мы i самi не ведаем, што рабiць. Ён вельмi занудзiўся, таварышы яго ўсе вучыцца пайшлi..."

– Дапасваў ты?

– Але.

– А як жа ты вучыцца пайшоў?

– Спазнiўся траха не на два месяцы.

– Як жа цябе прынялi?

– Мама ўпрасiла нейк... Не хацелi прымаць.

Маўчалi доўга. Яна села каля хворай. Каб не стукаць, ён на пальчыках увайшоў у хату следам за ёю i зашаптаў:

– А ты доўга будзеш тут?

– На тыдзень мяне пусцiлi.

– Дык ты праз тыдзень паедзеш?

– Не ведаю, як з мамаю будзе. Але ж i ехаць трэба. Вядома, служу ў чужых людзей.

– Усё роўна ж ты нiчога не паможаш, а там можа нядобра табе будзе, што не будзе цябе доўга.

Як стары, ён адставiў нагу ўбок, набраў з голай кiшэнi ў тры пальцы дробнага тытуню i зноў сыпаў у паперку.

– Я тут курыць не буду, я пайду на двор... Дзе гэта там Вiця забавiўся?

У хаце было прытульна, чыста, прыбрана, але цiшыня i спакой былi страшнейшымi за ўсялякiя варожыя навальнiцы. Сястра глядзела на яго вострым зiркам. I яму, мусiць, шмат чаго хацелася сказаць ёй; губы ў яго трохi падзьмулiся, цераз увесь твар лягла вельмi выразная для адчування i невыразная для слоў рыса. Куткi рота ў яго затрэслiся i вочы пачырванелi. Але ён цвёрда i паважна, як стары, выйшаў з хаты. I калi ён выходзiў, яна прачытала ў вачах i на твары яго: "Усё можна. Заставайся i надалей тут. Не можа быць нядобра там за тое табе, што пасля гэтага тыдня не з'явiшся туды служыць... Перад смерцю мацеры ўсё можна. Усё можна!"

* * *

Над зямлёю стаялi засцiлы марозлiвага паветра.

Вiця нагрэўся пры рабоце, але зверху сухiм холадам хапала за плечы. Цямнела. Вiця iшоў у хату па траскучым снезе. Вострыя плечы яго варушылiся пад тонкiм фрэнчам.

Быў ён сам занадта тонкi паводле росту, белатвары, з жоўтымi кропелькамi рабацiння на высокiм iлбе. Цыбатымi нагамi ён сцiбаў шырока, шмат займаў iмi, iшоў подбегам. Схаваў рукi ў кiшэнi портак i падтулiў плечы, угнуўшыся ўперад. На ганку стаў абiваць з падэшваў прымёрзлы снег.

Ружавеў захад i з другога боку ў чорных дрэвах бялеў месяц. За адкiненымi веснiцамi звiнела пустая цiшыня вулiцы. Сiнявокi Якуб моўчкi выйшаў з сянец, паслiзнуўся на ганку, траха не ўпаў, але адзержаўся i падаўся на вулiцу.

– Куды ты?

– Нiкуды.

На вулiцы Якуб шпарка пераступаў з нагi на нагу, бiў ботам аб бот. Вiця не ўцерпеў з ганка:

– Нашто ты боты рвеш?

– Ногi мерзнуць.

– Дык няхай бы сядзеў у хаце.

– У цябе не папытаю. Вельмi бацька знайшоўся! Прыганяты!

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: