Вход/Регистрация
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
вернуться

Булгаков Михаил Афанасьевич

Шрифт:

– Ага, я хацеў спытацца, не гаварыла цётка, дзе хавае сваё?
– пацiкавiўся канферансье, паслужлiва прапаноўваючы папяроску i запаленую запалу. Той запалiў i неяк сумна ўсмiхнуўся.

– Веру, веру, - уздыхнуў i адазваўся артыст, - гэта старая качарга не толькi сваяку, чорту не скажа пра такое. Ну што ж, паспрабуем абудзiць у ёй чалавека. Можа, яшчэ не ўсе струны пагнiлi ў яе лiхвярскай душы. Усяго добрага, Канаўкiн!

I шчаслiвы Канаўкiн паехаў. Артыст спытаў, цi няма жадаючых здаць валюту, але атрымаў у адказ маўчанне.

– Дальбог, дзiвакi, - пацiснуўшы плячыма, прамовiў артыст, i заслона схавала яго.

Патухлi лямпачкi, было цёмна, i з цемры быў чуваць тэнар, якi спяваў:

"Там груды золота лежат, и мне они принадлежат!"

Потым аднекуль здалёк двойчы пачулiся апладысменты.

– У жаночым тэатры дамачка нейкая здае, - нечакана загаварыў рыжы барадаты сусед Мiканора Iванавiча, уздыхнуў i дадаў: - Эх, каб не мае гусi! У мяне, дарагi мой чалавеча, байцовыя гусi ў Лiкнозаве. Здохнуць, баюся, без мяне. Птушка баявая, далiкатная, патрабуе догляду... Эх, каб не гусi!.. Пушкiным мяне не проймеш, - i ён зноў уздыхнуў.

Тут зала асвятлiлася, i Мiканору Iванавiчу пачало снiцца, што з усiх дзвярэй у залу пасыпалiся кухары ў белых каўпаках з рознымi лыжкамi ў руках. Кухарчукi ўцягнулi ў залу чан з супам i латок з нарэзаным чорным хлебам. Гледачы ажывiлiся. Вясёлыя кухары снавалi мiж тэатраламi, налiвалi суп у мiскi i раздавалi хлеб.

– Абедайце, хлопцы, - крычалi кухары, - i здавайце валюту! Чаго вам тут дарэмна сядзець? Ахвота вам сёрбаць гэтую баланду. Паехаў дадому, выпiў як след, добра закусiў!

– Ну чаго ты тут, напрыклад, сядзiш, бацька?
– звярнуўся непасрэдна да Мiканора Iванавiча тоўсты, з малiнавай шыяй кухар, працягваючы яму мiску, дзе ў полiўцы плаваў адзiн капусны лiст.

– Няма! Няма! Няма ў мяне!
– страшным голасам закрычаў Мiканор Iванавiч. Разумееш, няма!

– Няма?
– грозным басам зароў кухар.
– Няма?
– жаночым ласкавым голасам папытаўся ён.
– Няма, няма, - дабрадушна замартымаў i ператварыўся ў фельчарыцу Праскоўю Фёдараўну.

Яна ласкава штурхала Мiканора Iванавiча, якi стагнаў спрасонку. Тады знiклi кухары i развалiўся тэатр з заслонаю. Мiканор Iванавiч скрозь слёзы разгледзеў свой пакой у бальнiцы i двух у белых халатах, але не нахабных кухараў, якiя лезлi да людзей са сваiмi парадамi, а доктара i тую ж Праскоўю Фёдараўну, якая трымала ў руках не мiску, а талерачку, на якой ляжаў прыкрыты марляй шпрыц.

– Дык што ж гэта, - горка гаварыў Мiканор Iванавiч, пакуль яму рабiлi ўкол, - няма ў мяне валюты! Няхай iм Пушкiн здае валюту. Няма!

– Няма, няма, - супакойвала добрая Праскоўя Фёдараўна, - а на няма i суду няма.

Мiканору Iванавiчу стала лягчэй пасля ўкола, i ён заснуў, i яму больш нiчога не снiлася.

Але, дзякуючы яго выкрыкам, трывога перадалася ў 120-ты пакой, дзе хворы прачнуўся i пачаў шукаць сваю галаву, у 118-м, дзе захваляваўся невядомы майстар i ў адчаi заламаў рукi, глядзеў на поўню, успамiнаў горкую, апошнюю ў жыццi асеннюю ноч, палоску святла з-пад дзвярэй i растрапаныя валасы.

З 118-га трывога пераляцела ў пакой да Iвана па балконе, ён прачнуўся i заплакаў.

Але дактары хутка супакоiлi ўсiх устрывожаных, i яны пачалi засынаць. Сама пазней заснуў Iван, калi над ракой ужо днела. Пасля лекаў, якiя напаiлi ўсё яго цела, супакаенне прыйшло да яго як хваля, што накрыла коўдраю. Цела было лёгкае, а галаву лёгкiм ветрыкам абвявала дрымота. Ён заснуў, i апошняе, што ён чуў наяве, было ранiшняе птушынае шчабятанне. I яму пачало снiцца, што сонца ўжо апускалася над Лысаю Гарою i была гэтая гара ахоплена двайным ачапленнем...

Раздзел 16

ПАКАРАННЕ

Сонца ўжо апускалася над Лысаю Гарою, i была гэтая гара ахоплена двайным ачапленнем.

Тая кавалерыйская ала, якая перарэзала шлях пракуратару апоўднi, рыссю выйшла да Хеўроўскiх варотаў горада. Дарога ёй ужо была падрыхтавана. Пехацiнцы кападакiйскай кагорты адцiснулi ў бакi збоiшча людзей, мулаў i вярблюдаў, i ала рыссю, падымаючы да неба белыя слупы пылу, выйшла на перакрыжаванне, на якiм сыходзiлiся дзве дарогi: паўднёвая - у Вiфлеем, i паўночна-заходняя - у Яфу. Ала паiмчала па паўночна-заходняй дарозе. Кападакiйцы таксама былi рассыпаны ўскрай дарогi i загадзя сагналi з яе ўсе караваны, якiя спяшалiся на свята ў Ершалаiм. Натоўпы багамольцаў выйшлi са сваiх часовых паласатых шатроў, раскiнутых проста на траве, i стаялi за кападакiйцамi. Ала праiмчала амаль кiламетр, абмiнула другую кагорту Маланкавага легiёна i першая падышла праз кiламетр да падножжа Лысай Гары. Тут яна спешылася. Камандзiр падзялiў алу на ўзводы, i яны ачапiлi ўсё падножжа невысокага пагорка, пакiнулi свабодным толькi адзiн пад'ём на яго з Яфскай дарогi.

Праз нейкi час услед за алай да ўзгорка прыйшла другая кагорта, паднялася на адзiн ярус вышэй i вянком аперазала гару.

Нарэшце падышла кентурыя пад камандаваннем Марка Крысабоя. Яна iшла двума расцягнутымi ланцугамi абапал дарогi, а памiж гэтымi ланцугамi, пад канвоем патаемнае варты, ехалi ў павозцы трое асуджаных з белымi дошкамi на шыях, на якiх было напiсана: "Бандыт i бунтаўшчык" на дзвюх мовах - арамейскай i грэцкай. За павозкаю з асуджанымi рухалiся астатнiя, нагружаныя свежаабчасанымi слупамi з перакладзiнамi, вяроўкамi, рыдлёўкамi, вёдрамi i сякерамi. На гэтых павозках ехалi шэсць катаў. За iмi конна кентурыён Марк, начальнiк храмавай варты Ершалаiма, i той самы чалавек у башлыку, з якiм у Пiлата была вокамгненная нарада ў цёмным пакоi ў палацы. Заканчвалася працэсiя салдацкiм ланцугом, а за iм ужо iшлi амаль дзве тысячы цiкаўных, хто не пабаяўся пякельнае спякоты i пажадаў прысутнiчаць на гэтым цiкавым вiдовiшчы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: