Вход/Регистрация
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
вернуться

Булгаков Михаил Афанасьевич

Шрифт:

Твары будучых альпiнiстаў пазмрачнелi, але загадчык адразу заклiкаў усiх не журыцца, а спецыялiст пажартаваў, i пасмяшыў, i пакляўся, што спевы часу забяруць зусiм мала, а карысцi ад гэтага будзе цэлы воз.

Ну, вядома, як расказвала дзяўчына, першыя выскачылi Фанаў i Касарчук, сама першыя ў фiлiяле падхалiмы, аб'явiлi, што запiсваюцца. Тут i астатнiя служачыя пераканалiся, што спеваў не пазбегнуць, давялося запiсвацца ў гурток i iм. Спяваць вырашылi ў абедзенны час, бо астатнi займалi Лермантаў i шашкi. Загадчык, каб паказаць прыклад, аб'явiў, што ў яго тэнар, а далей усё пачалося як у страшным сне. Клятчасты спецыялiст-хармайстар закрычаў:

– До-мi-соль-до!
– вывалак сама сарамлiвых з-за шафаў, дзе яны спрабавалi ўратавацца ад спеваў, Касарчуку сказаў, што ў яго выключны слых, пачаў жалiцца, скуголiць, прасiць, каб не крыўдзiлi старога рэгента-певуна, стукаў камертонам па пальцах, папрасiў заспяваць "Славное море".

Грымнулi. I выдатна грымнулi. Клятчасты сапраўды быў майстар свае справы. Скончылi першы слупок. Тут рэгент папрасiў прабачэння, сказаў, што яму трэба на хвiлiнку - i... знiк. Думалi, што i сапраўды ён праз хвiлiнку вернецца назад. Але i праз дзесяць яго не было. Узрадавалiся фiлiяльцы - уцёк.

I раптам мiжволi заспявалi другi слупок, усiх павёў за сабой Касарчук, у якога, можа, i не было абсалютнага слыху, але быў даволi прыемны тэнар. Праспявалi. Рэгента няма! Пайшлi кожны на сваё месца, але не ўспелi сесцi, як зноў мiжволi заспявалi. А спынiцца не атрымлiвалася. Памаўчаць хвiлiны са тры i зноў запяваюць. Памаўчаць - i зноў! Тут здагадалiся, што бяда. Загадчык замкнуўся ад сораму ў сваiм кабiнеце.

Расказ перапынiўся. Валяр'янка нiяк не дапамагала.

Праз чвэрць гадзiны ў двор у Ваганькаўскiм завулку пад'ехалi тры грузавiкi, у яго загрузiлi ўвесь штат фiлiяла разам з загадчыкам.

Як толькi машына гайданулася ў варотах i выехала ў завулак, служачыя, якiя стаялi ў кузаве i трымалiся за плечы адзiн у аднаго, разявiлi раты, i завулак напоўнiўся папулярнаю песняй. Другi грузавiк падхапiў, а за iм i трэцi. Гэтак i паехалi. Людзi на вулiцы толькi незнарок кiдалi вокам на машыны i не здзiўлялiся, думалi, што гэта экскурсiя едзе за горад. Ехалi i на самай справе за горад, але толькi не на экскурсiю, а ў клiнiку прафесара Стравiнскага.

Праз паўгадзiны зусiм звар'яцелы бухгалтар дабраўся да фiнглядацкага сектара ў спадзяваннi ўрэшце пазбавiцца грошай. Навучаны ўжо вопытам, ён спачатку асцярожна зазiрнуў у прадаўгаватую залу, дзе за матавым шклом i залатымi надпiсамi сядзелi служачыя. Нiякае трывогi цi непарадку бухгалтар тут не западозрыў. Было цiха, як i належыць у прыстойнай установе.

Васiль Сцяпанавiч усунуў галаву ў тое акенца, дзе было напiсана: "Прыём сум", - павiтаўся з нейкiм незнаёмым служачым i ветлiва папрасiў прыходны ордэр.

– А нашто вам?
– спытаўся служачы праз акенца. Бухгалтар здзiвiўся.

– Хачу здаць грошы. Я з Вар'етэ.

– Хвiлiначку, - адказаў служачы i iмгненна зачынiў рашоткай дзiрку ў шкле.

"Дзiўна!" - падумаў бухгалтар. Здзiўленне яго было зусiм натуральнае. Упершыню ў яго жыццi адбывалася такое. Усiм вядома, як цяжка атрымаць грошы, тут абавязкова знойдуцца перашкоды. Але за трыццаць гадоў работы бухгалтарам не было нiводнага выпадку, каб хто-небудзь, прыватная альбо юрыдычная асоба, не спяшаўся ўзяць грошы.

Нарэшце рашотка адсунулася, i бухгалтар зноў нахiлiўся да акенца.

– А многа ў вас?
– спытаўся служачы.

– Дваццаць адна тысяча семсот адзiнаццать рублёў.

– Ого!
– чамусьцi iранiчна адказаў служачы i падаў бухгалтару зялёны квiток.

Бухгалтар хуценька запоўнiў добра вядомую форму i пачаў развязваць аборачку на пакеце. Калi ён распакаваў свой груз, у вачах у яго застракацела, ён нешта хваравiта прамармытаў.

Перад вачыма мiльгалi замежныя грошы. Тут былi пачкi канадскiх даляраў, ангельскiх фунтаў, галандскiх гульдэнаў, латвiйскiх латаў, эстонскiх крон...

– Вось ён, адзiн з гэтых штукароў з Вар'етэ, - пачуўся грозны голас над анямелым бухгалтарам. I адразу ж Васiля Сцяпанавiча арыштавалi.

Раздзел 18

НЯЎДАЧЛIВЫЯ НАВЕДВАЛЬНIКI

Якраз у той час, калi сумленны бухгалтар iмкнуў у таксаматоры, каб нарвацца на самапiшучы гарнiтур, з плацкартнага мяккага вагона No 9 кiеўскага цягнiка, якi прыбыў у Маскву, разам з iншымi выйшаў прыстойны грамадзянiн з маленькiм фiбравым чамаданчыкам у руцэ. Гэта быў не хто iншы, як сам дзядзька нябожчыка Берлiёза, Максiмiлiян Андрэевiч Паплаўскi, эканамiст-планавiк, якi жыў у Кiеве на былой Iнстытуцкай вулiцы. Прымусiла яго прыехаць у Маскву атрыманая пазаўчора тэлеграма настўпнага зместу: "Мяне толькi што зарэзаў трамвай на Патрыярхавых.

Пахаванне пятнiцу, тры гадзiны апоўднi. Прыязджай. Берлiёз".

Максiмiлiян Андрэевiч заслужана лiчыўся адным з разумнейшых людзей у Кiеве. Але i сама разумнага чалавека падобная тэлеграма паставiць у тупiк. Калi чалавек тэлеграфуе, што яго зарэзала, то зразумела, што зарэзала не на смерць. Але пры чым тады пахаванне? Цi ён у такiм стане, што прадбачыць смерць? Такое магчыма, але сама дзiўнае - дакладнасць. Адкуль ён ведае, што хаваць яго будуць у пятнiцу ў тры гадзiны? Дзiўная тэлеграма!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: