Вход/Регистрация
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
вернуться

Булгаков Михаил Афанасьевич

Шрифт:

– Колькi вам заплацiць, прафесар?
– пяшчотным i трапяткiм голасам спытаўся буфетчык i дастаў тоўсты кашалёк.

– Колькi хочаце, - коратка i суха адказаў прафесар.

Буфетчык дастаў трыццаць рублёў i паклаў iх на стол, а потым нечакана мякка, як быццам кашачаю лапкаю, паклаў наверх чырвонцаў слупок, якi металiчна дзынкнуў.

– А гэта што?
– спытаўся Кузьмiн i падкруцiў вусы.

– Не грэбуйце, грамадзянiн прафесар, - прашаптаў буфетчык, - малю вас спынiце рак.

– Забярыце зараз жа ваша золата, - сказаў прафесар з гонарам за сябе самога, - вы лепш пра нервы свае падумалi б. Заўтра аддайце мачу на аналiз, не пiце многа гарбаты i ешце зусiм без солi.

– Нават суп не салiць?
– спытаўся буфетчык.

– Нiчога не салiць, - загадаў Кузьмiн.

– Эх!..
– сумна ўсклiкнуў буфетчык, замiлавана паглядзеў на прафесара, забраў дзесяткi i задам адступiў да дзвярэй.

Хворых у той вечар у прафесара было няшмат, як толькi змерклася, пайшоў i апошнi. Прафесар здымаў халат i, калi зiрнуў на стол на тое месца, дзе буфетчык пакiнуў тры чырвонцы, угледзеў, што нiякiх чырвонцаў там болей няма, а ляжаць тры наклейкi з бутэлек "Абраў-Дзюрсо".

– Чортведама што!
– прамармытаў Кузьмiн, цягнучы крысо халата па падлозе i мацаючы паперкi.
– Ён, аказваецца, не толькi шызафрэнiк, але яшчэ i жулiк! Але я не разумею, што яму было патрэбна ад мяне? Няўжо толькi запiска на аналiз мачы? А! Ён стырыў палiто!
– i прафесар кiнуўся ў пярэднi пакой усё з тым жа халатам, надзетым у адзiн рукаў.
– Аксеня Мiкiтаўна, - пранiзлiва закрычаў ён у дзвярах у пярэднi пакой, - паглядзiце, усе палiто на месцы?

Высветлiлася, што ўсе палiто ёсць. Але затое, калi прафесар вярнуўся да стала, нарэшце сцягнуў з сябе халат, ён нiбы прырос да паркету i не мог адарваць вачэй ад стала. На тым месцы, дзе ляжалi наклейкi, сядзеў чорны коцiк-сiрата з няшчаснаю мордачкаю i мяўкаў над сподачкам з малаком.

– А гэта што такое, выбачайце? Гэта ўжо...
– ён адчуў, як холадна зрабiлася ў патылiцы.

На цiхi i жаласны прафесарскi крык прыбегла Аксеня Мiкiтаўна i супакоiла яго, адразу сказала, што хто-небудзь з пацыентаў падкiнуў коцiка, гэта часта здараецца ў прафесараў.

– Жывуць, мабыць, бедна, - растлумачыла Аксеня Мiкiтаўна, - ну а ў нас, вядома...

Пачалi думаць i гадаць, хто б мог падкiнуць. Падазрэнне выпала на бабульку з язваю ў страўнiку.

– Вядома, яна, - гаварыла Аксеня Мiкiтаўна, - яна гэтак раздумала: я ўсё роўна памру, а коцiка шкада.

– Але выбачайце, - закрычаў Кузьмiн, - а малако адкуль? Яна таксама прынесла? I сподачак?

– У пасудзiне прынесла, а тут налiла ў сподачак, - растлумачыла Аксеня Мiкiтаўна.

– Як бы нi было, прыбярыце i коцiка, i сподачак, - сказаў Кузьмiн i сам правёў Аксеню Мiкiтаўну да дзвярэй.

Калi ён вярнўўся, абставiны змянiлiся.

Прафесар вешаў халат на цвiчок, калi пачуў рогат на дварэ, выглянуў i аслупянеў. Праз двор бегла ў супрацьлеглы флiгелёк панi ў адной сарочцы. Прафесар нават ведаў, як завуць яе, - Марыя Аляксандраўна. Рагатаў хлапчук.

– Што гэта?
– пагардлiва сказаў Кузьмiн.

Але тут за сценкаю ў даччыным пакоi патэфон зайграў факстрот "Алiлуя", i ў тое самае iмгненне пачулася вераб'iнае чырыканне за плячыма ў прафесара. Ён завярнуўся i ўгледзеў на сваiм стале вялiкага вераб'я.

"Гм... спакойна...
– падумаў прафесар, - ён заляцеў, калi я падыходзiў да акна. Усё нармальна", - загадаў сам сабе прафесар, адчуваючы, што, наадварот, ненармальна з-за гэтага самага вераб'я. Калi прыгледзеўся да яго, прафесар пераканаўся, што верабей не зусiм звычайны. Паскудны верабей i накульгваў на левую лапку, знарок выдурняўся, прытанцоўваў факстрот пад патэфон, як п'яны ля стойкi. Хамiў як мог i нахабна пазiраў на прафесара. Рука Кузьмiна легла на тэлефон, ён сабраўся патэлефанаваць аднакурснiку Бурэ, каб спытацца, што абазначаюць гэтыя вераб'i ў шэсцьдзесят гадоў ды яшчэ калi, у дадатак, галава кружыцца?

Верабей тым часам сеў на падараваную чарнiлiцу, нагадзiў у яе (я не жартую), потым узляцеў, павiс у паветры, з налёту нiбы стальной дзюбай дзеўбануў у шкло фотаздымка, на якiм быў поўны ўнiверсiтэцкi выпуск 94-га года, пабiў шкло на кавалачкi i потым вылецеў праз акно. Прафесар набраў другi нумар па тэлефоне i, замест таго каб патэлефанаваць Бурэ, патэлефанаваў у бюро п'явак, сказаў, што звонiць прафесар Кузьмiн i просiць неадкладна прынесцi п'явак яму дадому.

Прафесар паклаў слухаўку, зноў азiрнуўся на стол i дзiка закрычаў. За гэтым сталом у касыначцы сястры мiласэрнасцi сядзела жанчына з сумачкай з надпiсам на ёй: "П'яўкi". Закрычаў прафесар таму, што ўбачыў яе рот. Ён быў мужчынскi, крывы, да вушэй, з адным iклом. Вочы ў сястры былi мёртвыя.

– Грошыкi я забяру, - мужчынскiм басам сказала сястра, - чаго iм тут валяцца.
– Згрэбла птушынаю лапаю наклейкi i пачала раставаць у паветры.

Прамiнулi дзве гадзiны. Прафесар Кузьмiн сядзеў у спальнi на ложку, а п'яўкi вiселi ў яго на скронях, за вушамi, на шыi. Ля ног у Кузьмiна на шаўковай шытай коўдры сядзеў сiвавусы прафесар Бурэ i супакойваў, што ўсё гэта лухта. За акном ужо была ноч.

Што яшчэ болей дзiўнае адбывалася ў Маскве ў гэтую ноч, мы не ведаем i шукаць не будзем яшчэ i таму, што прыйшоў час перайсцi нам да другой часткi нашага праўдзiвага расказа. За мною, чытач!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: