Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Вязнi (на белорусском языке)"
Вязнi (на белорусском языке)
Читать

Вязнi (на белорусском языке)

де Мопассан Ги

Проза

:

проза прочее

.
Аннотация

Гi дэ Мапасан

Вязнi

Пераклад: Нiна Мацяш

У лесе - нi гуку, толькi лёгкi шолах снегу, якi падае на дрэвы. Ён iшоў ад самага паўдня - дробны мяккi сняжок, якi пудрыў голле золкiм мохам, нацярушваў на сухое лiсце кустоўя лёгкiя сярэбраныя каптурыкi, усцiлаў сцяжынкi бясконцым пухкiм белым дываном i згушчаў бязмежную цiшу ляснога акiяна.

Каля леснiчоўкi маладая жанчына з закасанымi рукавамi калола дровы на вялiкiм каменi. Гэта была высокая, хударлявая, дужая дачка лясоў - леснiкова дачка i леснiкова жонка.

– Сёння мы адны, Бэрцiна, iдзi лепей у хату, ноч на дварэ, а вакол, напэўна, бадзяюцца i прусы, i ваўкi, - данёсся з леснiчоўкi голас.

Маладзiца вялiкiмi ўзмахамi сякеры расколвала пень, i яе стан пругка распростваўся пры кожным узмаху рук.

– Я ўжо накалола, мама. Зараз, зараз iду, не бойся, яшчэ вiдно, - адказала яна.

Потым яна занесла на кухню бярэмак сушняку i дроў, кiнула яго каля прыпечка, зноў выйшла, зачынiла аканiцы - таўшчэзныя аканiцы з суцэльнага дубу, - а вяртаючыся, замкнула за сабою дзверы на цяжкую засоўку.

Яе мацi, спярэшчаная маршчакамi старая, сядзела каля агню i прала; з гадамi яна стала палахлiвая.

– Не люблю я, калi бацькi няма дома, - сказала яна.
– Ад дзвюх кабет толку мала.

– Ну, я дык укладу на месцы i ваўка, i пруса, - адказала маладзiца.

I паказала вачыма на вялiкую пiстолю, што вiсела на вушаку.

Яе мужа забралi ў армiю на самым пачатку прускага нашэсця, i абедзве жанчыны засталiся толькi з бацькам, старым палясоўшчыкам Нiкаля Пiшонам, якi наадрэз адмовiўся пакiнуць сваё жытло i перабрацца ў горад.

Найблiжэйшым горадам быў Рэтэль - старажытная крэпасць, збудаваная на скале. Гараджане былi патрыётамi, яны вырашылi не здавацца захопнiкам, замкнуцца ў сценах i па даўняй традыцыi горада з гонарам вытрымаць аблогу. Ужо двойчы - за Генрыхам IV i за Людовiкам XIV - жыхары Рэтэля праславiлiся гераiчнай абаронай свайго паселiшча. Яны i цяпер, лiха на iх, будуць змагацца гэтаксама, хiба спапяляць iх у родных сценах!

Яны закупiлi гарматы i стрэльбы, узброiлi апалчэнне, сфармiравалi роты i батальёны i цэлыя днi праводзiлi вучэннi на пляцы.

Булачнiкi, бакалейшчыкi, мяснiкi, натарыусы, адвакаты, сталяры, кнiгапрадаўцы, нават аптэкары - усе, па чарзе, у вызначаны час праходзiлi страявыя заняткi пад камандай пана Лявiня, былога драгунскага унтэр-афiцэра, а цяпер уласнiка галантарэйнай крамы: ужо ў адстаўцы ён ажанiўся з дачкою пана Равадана-старэйшага i атрымаў у спадчыну яго краму.

Ён набыў званне каменданта крэпасцi i, калi ўся моладзь пайшла ў армiю, стварыў апалчэнне з рэшты гараджан, якое ўзялося ўвiшна рыхтавацца да абароны. Таўстуны хадзiлi па вулiцы не iнакш як трушком, каб растрэсцi сала i збавiцца ад задышкi; нядужыя цягалi ўсялякi цяжар, каб умацавалiся мускулы.

Горад чакаў прусакоў. Але прусакi не паказвалiся. I ўсё-такi яны былi недзе паблiзу: ужо двойчы iх разведчыкi праточвалiся праз лес ажно да сядзiбы Нiкаля Пiшона, празванага Велягурам.

Стары палясоўшчык, жвавы, як лiс, прыбягаў у горад папярэдзiць пра гэта жыхароў. Тыя панаводзiлi гарматы, але вораг не з'яўляўся.

Велягурава леснiчоўка служыла Рэтэлю аванпостам у Авялiнскiм лесе. Двойчы на тыдзень гаспадар хадзiў у горад па харчы i расказваў гараджанам пра тое, што робiцца ў наваколлi.

У той дзень ён выправiўся ў горад, каб паведамiць каменданту, што трэцяга дня гадзiне а другой папаўднi ў яго на момант спыняўся невялiкi атрад нямецкай пяхоты, - прыпынiўся i амаль адразу рушыў далей. Унтэр-афiцэр, што камандаваў немцамi, гаварыў па-французску.

Асцерагаючыся ваўкоў, якiя ўсё болей лютавалi, стары, калi выбiраўся ў дарогу, браў з сабой двух сабак - двух вялiзных вартавых сабак з iльвiнымi пашчамi, i наказваў кабетам старанна замыкацца з надыходам ночы.

Дачка не баялася нiчога на свеце, але старая вечна калацiлася ад страху ды ўсё паўтарала тое самае:

– Дабром гэта не скончыцца, вось пабачыце, дабром гэта не скончыцца.

У той вечар яна, як нiколi, была апанаваная трывогай.

– Ты не ведаеш, калi вернецца бацька?
– спыталася яна.

– Ды напэўна не раней адзiнаццацi. Калi ён вячэрае ў каменданта, дык заўсёды вяртаецца позна.

Дачка акурат прыладавала над агнём саган, каб згатаваць вячэру, але раптам замерла, услухоўваючыся ў невыразныя гукi, якiя даляталi да яе праз комiн.

– Нехта iдзе лесам, - прашаптала яна.
– Чалавек сем-восем, не меней.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Вечар (на белорусском языке)
Тамтэй (на белорусском языке)
Мошчы (на белорусском языке)
Бесполезная красота
Сторож
Вязнi (на белорусском языке)
Вар'ятка (на белорусском языке)
Старик
Шалёная (на белорусском языке)
Жулi Рамэн (на белорусском языке)
Аздоба (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: