Шрифт:
– Прашу прабачэння, - звярнуўся да iх лейтэнант.
– У карты вы гуляеце?
Жанчына падаравала юнаку доўгi, поўны давер'я погляд i адразу ж вельмi ахвотна загаварыла:
– А хто ж гэта не гуляе ў дарозе ў карты? Вядома, гуляем. У нас недзе i карты ёсць. Дзiма, у цябе гэтая новая калода?
– У мяне старая, - адказаў Дзiма, аблiзаўшы тоўстыя i шырокiя губы.
– А новая недзе ў цябе.
– Дык згуляем?
– задаволена спытаў лейтэнант.
– Вядома, вядома!
– пацвердзiла жанчына, падсоўваючы блiжэй да сабакi мiску.
– Вось толькi чацвертага партнёра ў нас няма.
– А гэты?
– паказаў Валодзя на сабаку i гучна засмяяўся ад свае знаходкi.
Мацi тым часам забаўляла Людачку. Яна паказала ёй вялiкi лысы каштан. "Глядзi, Людачка, мячык". Дзяўчынка пацягнулася рукамi да каштана, а калi забрала цацку сабе, то адразу панесла ў рот.
– Няможна так, Людачка.
– Мацi зноў узяла дзяўчынку на рукi i выйшла з ёю на калiдор.
– Валодзя!
– паклiкала яна, пачуўшы голас мужа ў суседнiм купэ.
– Iдзi патрымай хвiлiнку дзiця, а я тут выму з клункаў ды пасцялю пасцельку.
– Зараз!
– адказаў Валодзя.
Зiна пастаяла некалькi хвiлiн ля акна i вярнулася ў купэ.
– Дайце я пазабаўляю, - прапанаваў Ярмолаў.
– Iдзi, Людачка, да мяне.
– Ой, што вы?
– здзiвiлася мацi.
– Прыйдзе ён i пазабаўляе. Вельмi ж любiць у карты гуляць. Дома ледзь не кожны вечар. Як пойдзе да сваiх партнёраў, дык мы з Людачкай ужо выспiмся, а яго ўсё няма.
Валодзя не прыйшоў у сваё купэ. Зiна пачала варушыць клункi адна, i, каб не замiнаць ёй, Ярмолаў выйшаў у калiдор. За акном плыў у шызую далечыню асеннi лес. Сумесь жоўтага з зялёным нагадвала нешта блiзкае да цёмна-шэрага. Гэтая своеасаблiвая паласа крыху мiльгацела ў вачах, бо раз-пораз перабiвалася блакiтнымi, хоць i не зусiм яснымi прасветамi. З суседняга купэ даносiлася заўзятае шлёпанне картаў, рознагалосае прыгаворванне i зрэдку свiст. А памiж гэтымi прыгаворваннямi i свiстам Ярмолаў чуў абыякавыя, нiбы дрымотныя словы жанчыны:
– Яка-я-а там пагодка-а... будзе-э... цяпер у Крыму? Вясной у Цхалтубе-э... добрая была пагода. Пагрэлiся-а. Летам у Рызе-э... Нашто ты, Дзiма, сунеш караля? У Рызе таксама цёпла-а... было.
Лес за акном скончыўся, неўзабаве пачалi трапляцца будынкi, слупы высакавольтных перадач, чыгуначнае палатно спачатку раздваiлася, а потым з'явiлiся i трэцяя i чацвертая лiнii, - цягнiк стаў прыцiшваць свой ход. На прыпынку Валодзя таксама выйшаў у калiдор, заглянуў у сваё купэ. Людачка спала, сурова надзьмуўшы губкi, а мацi ляжала побач i таксама, вiдаць, драмала.
– Паснулi мае, - сказаў Валодзя, стаўшы побач з Ярмолавым.
– Цэлую ноч збiралiся - бяда з iмi. Сядзелi б дома!
– А куды вы едзеце?
– спытаў Ярмолаў.
– Дадому еду, да сваiх. У мяне адпачынак на трыццаць тры днi.
На пероне з'явiўся Цюльпан у суправаджэннi свае гаспадынi. Следам iшоў Дзiма. Гаспадыня была ў даўжэзным цёплым халаце, Дзiма - у палiто паверх пiжамы. Цюльпан так высока трымаў свой тупы, выгнуты ўгору нос i крочыў так смела i рашуча, што перад iм усе расступалiся. Гаспадарам, вiдаць, падабалася гэта. Жанчына з незалежным i крыху ганарлiвым выглядам на твары нешта ўвесь час гаварыла сабаку, а Дзiма трымаў тоўстыя губы трубкаю i мнагазначна пасвiстваў.
Ярмолаў мiжвольна ўсмiхнуўся. Вiдовiшча гэтае было смешным для ўсiх, але яму кiнулася ў вочы тое, пра што не надта зручна было i гаварыць: выгляд бульдога нейкай рыскай нагадваў у гэтую хвiлiну выгляд свайго гаспадара.
– Хар-рошы сабака!
– з прыцiскам сказаў Валодзя.
– Шкада, Людачка спiць, паказаў бы ёй цюцю.
Пасажыры сюды-туды снавалi па калiдоры, а дзверы ў купэ, дзе спалi Зiна з Людачкай, былi адчыненымi. Ярмолаў павярнуўся, цiха прычынiў дзверы i зноў стаў побач з Валодзем.
– Цiхiя яны ў вас, спакойныя, - сказаў ён лейтэнанту, ужо без усмешкi паглядваючы ў акно.
– Хто?
– Я пра вашых гавару.
– А... Яны?
– Лейтэнант глянуў на зачыненыя дзверы.
– Яны спакойныя, а што iм? Хвалявацца асаблiва няма чаго. Калi што, дык адна мая галава балiць.
– Даўно вы разам?
– Не. Яна з дзесяцiгодкi, а я нядаўна з вайсковай школы. Сустрэлiся выпадкова на вакзале... А вы нежанаты?
– Не.
– Ну i правiльна! Маладзец!
Ярмолаў здзiўлена паглядзеў лейтэнанту ў вочы.
– Чаго вы так глядзiце?
– без затрымкi працягваў Валодзя.
– Маладзец, гавару. Я вам зайздрошчу. Толькi дурнi з гэтым дзелам спяшаюцца.
На станцыi пачуўся званок дзяжурнага, пасажыры на пероне замiтусiлiся, пачалi разбягацца па вагонах.
Ярмолаў наглядаў, як трывожна падбiрала халат i апярэджвала сабаку Валодзева партнёрша па картах, як следам папырхваў губамi Дзiма, нагружаны смажанымi куранятамi, яблыкамi, пляшкамi лiманаду. Хутка гэтая прыкметная для ўсiх тройка з сапеннем, цахканнем i стогнамi працiснулася па калiдоры. Валодзя пайшоў у iхняе купэ, i гульня ў карты ўзнавiлася.