Вход/Регистрация
Дванаццаты, жорсткi (на белорусском языке)
вернуться

Кулаковский Алексей Николаевич

Шрифт:

– Чаго ж ты, Людачка, чаго ты хочаш? Гэта яна галодная, - з папрокам самой сабе i нiбыта са скаргай на некага сказала жанчына.
– Малачка хоча. Хочаш, Людачка, малака?

Адной рукой трымаючы дзяўчынку, мацi развязала клунак, дастала адтуль пляшку малака. Дзяўчынка працягнула рукi да пляшкi i перастала плакаць.

– Зараз мы нальем табе ў кубачак, - цешылася разам з дзiцем мацi.
– Дзе ж гэта наш кубачак?

Зiна яшчэ раз патармашыла адной рукой клунак, выняла адтуль фарфоравы кубак з адбiтым вушкам, адаткнула пляшку, нахiлiла над кубкам, а малако не палiлося. У мацеры аж спалох мiльгнуў на твары.

– Няўжо скiсла? Яно ж добра кiпела дома.

– Цёпла ў купэ, - спачувальна заўважыў Ярмолаў.

Зiна патрасла пляшку, паглядзела на пабялелае заткала i, мацней абхапiўшы дзяўчынку, выбегла ў калiдор.

– Валодзя, Валодзя!
– з роспаччу паклiкала яна.
– Хутчэй iдзi на хвiлiначку сюды!

Лейтэнант выйшаў i нездаволена паглядзеў на жонку.

– Чаго ты крычыш?

– Малако ў пляшцы скiсла, - ледзь не з плачам прашаптала Зiна.
– Што будзем даваць Людачцы?

– Давай кiслае!
– гучна i бестурботна сказаў лейтэнант.
– Вось праблема! Кiслае яшчэ лепш!

– Для цябе лепш, - трошкi супакоiўшыся, сказала Зiна.
– А для яе?..

– Нiчога, нiчога!

Валодзя сурова пакiваў галавою i вярнуўся ў суседняе купэ.

– У нас ёсць малако-о, - пявучым голасам сказала яму партнёрша па картах.
– У тэрмасе.
– Пры гэтым яна вiнавата паглядзела на Цюльпана.
– Мы можам даць, калi трэба-а. Налiць?

– Дзякую, не трэба, - адмовiўся Валодзя, зразумеўшы, для каго тут вязецца малако.
– Ваш ход. Давайце!

Зiна пачала кармiць Людачку кiслым малаком, а Ярмолаў не ведаў, што рабiць з самiм сабою. Ён не мог падняць галавы, не мог глянуць на дзяўчынку. У яго раптам стала глуха шчымець пад грудзьмi, а ў роце зрабiлася так прыкра, нiбы ён сам жывасiлам глытаў гэтае дачасна скiслае малако.

На наступнай станцыi Ярмолаў, мабыць, першым выйшаў на перон. Паколькi жанчына з абручыкамi таксама збiралася выходзiць, то i Валодзя заглянуў у сваё купэ, каб узяць шапку.

– Купi чаго-небудзь Людачцы, - папрасiла яго Зiна.

Пакуль цягнiк стаяў, яна паказвала Людачцы праз акно, якiя вялiкiя яблыкi былi ў кошыках тых цётак, што снавалi сюды-туды па пероне, якiя жоўтыя грушы. А калi заляскалi буферы i цёткi з кошыкамi неяк асаблiва замiтусiлiся, мацi з дачкою пачалi глядзець у канец калiдора, дзе павiнен быў хутка паказацца бацька. Але вось прайшлi ўжо многiя, вярнулiся i адразу зачынiлiся ў сваiм купэ суседзi з Цюльпанам, а Валодзi ўсё не было. Прыйшоў Ярмолаў, ласкава ўсмiхнуўся Людачцы.

– Цi вы не бачылi Валодзю?
– звярнулася да яго Зiна.

– Не, не бачыў, - адказаў Ярмолаў.
– Ды вы не хвалюйцеся, ён, напэўна, у другi вагон ускочыў.

Але як жа не хвалявацца? Прайшла хвiлiна, другая, цягнiк ужо набраў вялiкую хуткасць, а чалавека ўсё няма i няма.

Ярмолаў бачыў, што ў Зiны збялеў твар, яна раз-пораз перасаджвала дзяўчынку з адной рукi на другую, не магла нi сядзець, нi стаяць на адным месцы. I дзяўчынка, мабыць, нейкiм чынам адчувала матчыну трывогу: часта азiралася, махала ручкамi. Прайшла па калiдоры праваднiца з вядром i мятлою ў руках. Зiна звярнулася да яе: "Што рабiць? Муж астаўся на станцыi!" Праваднiца доўга моўчкi глядзела ў вядро, нiбы там магла знайсцi нейкi адказ, а потым абыякава спытала:

– Ваенны ваш муж?

– Ваенны.

– Не прападзе. Ён там недзе.
– I паказала мятлою ў канец калiдора.

Гэта, вiдаць, азначала, што чалавек недзе ў канцы састава, Зiна так i зразумела, але не супакоiлася. З роспаччу i маўклiвай просьбай яна пачала глядзець на Ярмолава. Той рашуча ўстаў, надзеў фуражку, але ў гэты момант у калiдоры пачуўся бязладны пералiвiсты свiст. Зiна ў радасцi кiнулася туды i хутка з'явiлася ў купэ разам з Валодзем.

– Напалохаў ты нас, - тулячыся да грудзей мужа i з бязмежнай адданасцю гледзячы яму ў вочы, гаварыла жанчына.
– Што б мы тут рабiлi без цябе? Сядзь адпачнi. Ты, мабыць, даганяў цягнiк?

Ярмолаву неяк аж нiякавата стала, калi ён убачыў, што Зiна так шчыра i глыбока кахае свайго мужа. Унутры з'явiлася нешта падобнае не то на зайздрасць, не то на прыкрасць - самому цяжка было разабраць.

– Я ў буфет забег, - пачаў растлумачваць сваё здарэнне Валодзя i амаль увесь час глядзеў на Ярмолава.
– Забег, а там - чарга. Пастаяў крыху, бачу цягнiк наш паплыў за акном. Я крыкнуў на буфетчыцу i бягом. Ледзь ужо самы апошнi вагон дагнаў.

– Купiў што-небудзь Людачцы?
– нясмела маргаючы доўгiмi густымi вейкамi, спытала Зiна.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: