Вход/Регистрация
Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
вернуться

Толстой Алексей Николаевич

Шрифт:

– Iдзiце за шаноўным сiратой i зрабiце ўсё патрэбнае iменем закону.

Карабас Барабас пабег з чатырма палiцэйскiмi да каморкi Карла i крыкнуў:

– Iменем Тарабарскага караля - арыштуйце злодзея i нягоднiка!

Але дзверы былi замкнуты. У каморцы нiхто не адклiкнуўся. Карабас Барабас загадаў:

– Iменем Тарабарскага караля - ламiце дзверы!

Палiцэйскiя нацiснулi, гнiлыя палавiнкi дзвярэй сарвалiся з завесаў, i чатыры бравыя палiцэйскiя, бразгаючы шаблямi, з грукатам звалiлiся ў каморку пад лесвiцай.

Гэта было ў тую самую хвiлiну, калi праз патаемныя дзверцы ў сцяне, нагнуўшыся, выходзiў Карла.

Ён знiк апошнiм. Дзверцы

Дзынь!..

Зашчоўкнулiся. Цiхая музыка перастала iграць. У каморцы пад лесвiцай валялiся толькi брудныя бiнты i парванае палатно з намаляваным камiнкам...

Карабас Барабас падбег да патаемных дзверцаў, загрукаў у iх кулакамi i абцасамi:

Тра-та-та-та!

Але дзверцы былi моцныя.

Карабас Барабас разагнаўся i ўдарыў у дзверцы задам.

Дзверцы не паддалiся.

Ён затупаў на палiцэйскiх:

– Ламiце праклятыя дзверы iменем Тарабарскага караля!..

Палiцэйскiя абмацвалi адзiн у аднаго - хто пабiты нос, хто гузак на галаве.

– Не, тут работа вельмi цяжкая, - адказалi яны i пайшлi да начальнiка горада сказаць, што iмi ўсё зроблена па закону, але старому катрыншчыку, вiдаць, памагае сам нячысцiк, таму што ён уцёк праз сцяну.

Карабас Барабас iрвануў сябе за бараду, павалiўся на падлогу i пачаў раўцi, енчыць i качацца, як шалёны, па пустой каморцы пад лесвiцай.

Што яны знайшлi за патайнымi дзвярыма

Пакуль Карабас Барабас качаўся, як шалёны, i рваў на сабе бараду, Бурацiна наперадзе, а за iм Мальвiна, П'еро, Артамон i - апошнiм - тата Карла спускалiся па крутой каменнай лесвiцы ў падзямелле.

Тата Карла трымаў агарак свечкi. Яе мiгатлiвы агеньчык адкiдваў ад Артамонавай калматай галавы цi ад працягнутай рукi П'еро вялiкiя ценi, але не мог асвятлiць цемры, куды вяла лесвiца.

Мальвiна, каб не заплакаць ад страху, шчыпала сябе за вушы.

П'еро - як заўсёды, нi к сялу нi к гораду - мармытаў вершыкi:

Скачуць ценi на сцяне,

Больш нiшто не страшна мне.

Хоць крутыя сходцы тут,

Хоць i цёмны кожны кут,

Толькi ж, пэўна, не к бядзе

Шлях падземны прывядзе.

Бурацiна апярэдзiў таварышаў, - яго белы каўпачок ледзь бачны быў глыбока ўнiзе.

Раптам там штосьцi зашыпела, упала, пакацiлася, i пачуўся яго жаласны голас:

– Сюды, на дапамогу!

У момант Артамон, забыўшыся на раны i голад, павалiўшы Мальвiну i П'еро, чорным вiхрам рынуўся ўнiз па лесвiцы.

Заляскалi яго зубы. Агiдна завiшчала нейкая iстота.

Усё сцiхла. Толькi ў Мальвiны гучна, як у будзiльнiку, стукала сэрца.

Шырокi прамень святла знiзу асвятлiў лесвiцу. Агеньчык свечкi, якую трымаў тата Карла, зрабiўся жоўты.

– Глядзiце, глядзiце хутчэй!
– гучна паклiкаў Бурацiна.

Мальвiна - задам наперад - паспешлiва пачала спускацца з прыступкi на прыступку, за ёю заскакаў П'еро. Апошнiм, нагнуўшыся, сыходзiў Карла, раз-пораз губляючы драўляныя чаравiкi.

Унiзе, там, дзе заканчвалася крутая лесвiца, на каменнай пляцоўцы сядзеў Артамон. Ён аблiзваўся. Каля яго ног валяўся задушаны пацук Шушар.

Бурацiна абедзвюма рукамi прыўзнiмаў спарахнелы лямец, - iм была завешана адтулiна ў каменнай сцяне. Адтуль лiлося блакiтнае святло.

Першае, што яны ўбачылi, калi пралезлi ў дзiрку, - гэта яркiя праменнi сонца. Яны падалi са скляпенчатай столi праз круглае акно.

Шырокiя праменнi, у якiх танцавалi пылiнкi, асвятлялi круглы пакой з жаўтаватага мармуру. Пасярод яго стаяў цудоўны тэатр лялек. На заслоне блiшчаў залаты зiгзаг маланкi.

Па баках заслоны ўзнiмалiся дзве квадратныя вежы, размаляваныя так, нiбы яны былi складзены з маленькiх цаглiнак. Высокiя дахi з зялёнай бляхi ярка блiшчалi.

На левай вежы быў гадзiннiк з бронзавымi стрэлкамi. На цыферблаце супроць кожнай лiчбы намаляваны вясёлыя тварыкi хлопчыка i дзяўчынкi.

На правай вежы - круглае акенца з рознакаляровых шкельцаў.

Над гэтым акенцам, на даху з зялёнай бляхi, сядзеў цвыркун, якi ўмее гаварыць. Калi ўсе, разявiўшы раты, спынiлiся перад цудоўным тэатрам, цвыркун прагаварыў павольна i выразна:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: