Вход/Регистрация
Залаты ключык, або Прыгоды Бурацiны (на белорусском языке)
вернуться

Толстой Алексей Николаевич

Шрифт:

– Ох, ох, на бяду сабе я зрабiў драўлянага хлапчука!

Калi вулiца апусцела, Бурацiна падняў нос, агледзеўся i, падскакваючы, пабег дадому...

Цвыркун, якi ўмее гаварыць, дае Бурацiна мудрую параду

Прыбегшы ў каморку пад лесвiцай, Бурацiна пляснуўся на падлогу каля ножкi крэсла.

– Што б такое яшчэ прыдумаць?

Не трэба забывацца, што Бурацiна iшоў усяго першы дзень ад нараджэння. Думкi ў яго былi маленькiя-маленькiя, кароценькiя-кароценькiя, дробязныя-дробязныя.

У гэты час пачулася:

– Крры-кры, крры-кры, крры-кры.

Бурацiна пакруцiў галавой, аглядваючы каморку.

– Гэй, хто тут?

– Тут я, - крры-кры...

Бурацiна ўбачыў стварэнне, крыху падобнае на таракана, але з галавой, як у конiка. Яно сядзела на сцяне над камiнкам i цiха патрэсквала, - крры-кры, глядзела пукатымi, як са шкла, вясёлкавымi вачыма, варушыла вусiкамi.

– Гэй, ты хто такi?

– Я - цвыркун, якi ўмее гаварыць, - адказала стварэнне, - жыву ў гэтым пакоi больш за сто гадоў.

– Тут я гаспадар, прэч адгэтуль.

– Добра, я пайду, хоць мне вельмi шкада пакiдаць пакой, дзе я пражыў сто гадоў, - адказаў цвыркун, - але раней чым я пакiну пакой, выслухай карысную параду.

– Надддта мне патрэбны парады старога цвыркуна...

– Ах, Бурацiна, Бурацiна, - прагаварыў цвыркун, - пакiнь сваволiць, слухайся Карла, без патрэбы не бегай з дому i заўтра пачнi хадзiць у школу. Вось мая парада. Iнакш цябе чакаюць жахлiвыя небяспекi i страшэнныя прыгоды. За тваё жыццё я не дам i здохлай сухой мухi.

– Ччччаму?
– спытаў Бурацiна.

– А вось ты пабачыш - ччччаму, - адказаў цвыркун.

– Ах ты, стогадовая казяўка-маляўка!
– крыкнуў Бурацiна.
– Больш за ўсё на свеце я люблю страшэнныя прыгоды. Заўтра, як толькi развiднее, уцяку з дому лазiць па платах, разбураць птушыныя гнёзды, дражнiць хлапчукоў, цягаць за хвасты сабак i кошак... Я яшчэ не тое прыдумаю!..

– Шкада мне цябе, шкада, Бурацiна, пралiеш ты горкiя слёзы.

– Ччччаму?
– зноў спытаў Бурацiна.

– Таму што ў цябе дурная драўляная галава.

Тады Бурацiна ўскочыў на крэсла, з крэсла на стол, схапiў малаток i шпурнуў яго ў галаву цвыркуна.

Стары разумны цвыркун цяжка ўздыхнуў, паварушыў вусамi i папоўз за камiнак, - назаўсёды з гэтага пакоя.

Бурацiна ледзь не гiне праз уласную легкадумнасць. Тата Карла склейвае яму адзенне з каляровай паперы i купляе азбуку

Пасля здарэння з цвыркуном, якi ўмее гаварыць, у каморцы пад лесвiцай стала зусiм сумна. Дзень цягнуўся i цягнуўся. У жываце ў Бурацiна таксама было сумнавата.

Ён заплюшчыў вочы i раптам убачыў смажаную курыцу на талерцы.

Жвава расплюшчыў вочы, - курыца на талерцы знiкла.

Ён зноў заплюшчыў вочы, - убачыў талерку маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.

Расплюшчыў вочы, - няма талеркi маннай кашы папалам з малiнавым варэннем.

Тады Бурацiна здагадаўся, што яму страшэнна хочацца есцi.

Ён падбег да камiнка i сунуў нос у кацялок, што кiпеў на агнi. Але доўгi нос Бурацiна праткнуў наскрозь кацялок, таму што, як мы ведаем, i камiнак, i агонь, i дым, i кацялок былi намаляваны бедным Карла на кавалку старога палатна.

Бурацiна выцягнуў нос i паглядзеў у дзiрку, - за палатном у сцяне было нешта падобнае на невялiкiя дзверцы, але там было так заткана ўсё павуцiннем, што нiчога не разабраць.

Бурацiна пайшоў шукаць па ўсiх кутках, - цi не знойдзецца скарыначкi хлеба або курынай костачкi, абгрызенай кошкай.

Ах, нiчагусенькi, нiчагусенькi не было ў беднага Карла прызапашана на вячэру!

Раптам ён убачыў у кошыку са стружкамi курынае яйка. Схапiў яго, паставiў на падаконнiк i носам - цюк-цюк - разбiў шкарлупiну.

Унутры яйка пiскнуў галасок:

– Дзякуй, драўляны чалавечак.

З разбiтай шкарлупiны вылезла кураня з пухам замест хваста i з вясёлымi вачыма.

– Да пабачэння! Мама Кура даўно мяне чакае на двары.

I кураня выскачыла праз акно, - толькi яго i бачылi.

– Ой, ой, - закрычаў Бурацiна, - есцi хачу!..

Дзень, нарэшце, перастаў цягнуцца. У пакоi сцямнела.

Бурацiна сядзеў каля намаляванага агню i ад голаду пацiхеньку iкаў.

Ён убачыў: з-пад лесвiцы, з-пад падлогi паказалася тоўстая галава. Высунулася, панюхала i вылезла шэрая жывёлiна на нiзкiх лапах.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: