Вход/Регистрация
Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
вернуться

Дефо Даниэль

Шрифт:

Я спадзяваўся, што нам трапiцца яшчэ якая-небудзь дзiчына, але больш нiчога не траплялася, i мы вярнулiся дадому.

У той жа вечар я садраў шкуру з забiтага казляняцi i старанна выпатрашыў яго, потым распалiў вогнiшча i, адрэзаўшы кавалак казляцiны, зварыў яго ў глiняным гаршку. Атрымаўся цудоўны мясны навар. Я паспытаў яго i прапанаваў Пятнiцу. Вараная страва яму вельмi спадабалася, толькi ён здзiвiўся, навошта я яе пасалiў. Ён пачаў паказваць мне на мiгах, што соль - агiдная, непрыемная ежа. Узяўшы ў рот дробачку солi, ён пачаў пляваць i зрабiў выгляд, нiбыта яго пачынае ванiтаваць, а потым выпаласкаў рот вадою.

Каб запярэчыць яму, я ў сваю чаргу паклаў у рот кавалачак мяса без солi i таксама пачаў пляваць, паказваючы, што мне працiўна есцi без солi.

Але Пятнiца ўпарта стаяў на сваiм. Мне так i не ўдалося прывучыць яго да солi. Толькi праз многа часу ён пачаў салiць сваю ежу, ды i то вельмi патрошачку.

Накармiўшы свайго дзiкуна варанай казляцiнай i булёнам, я вырашыў пачаставаць яго на другi дзень той жа самай казляцiнай, толькi ўжо ў выглядзе смажанiны. Смажыў я яе над вогнiшчам, як гэта часта робiцца ў нас, у Ангельшчыне. З двух бакоў вогнiшча ўтыкаюць у зямлю дзве жэрдкi, зверху прымацоўваюць памiж iмi папярочную жэрдку, вешаюць на яе кавалак мяса i паварочваюць яго над агнём да таго часу, пакуль яно не сасмажыцца.

Усё гэта збудаванне Пятнiцу вельмi спадабалася. Калi ж ён паспытаў смажанiны, захапленню яго не было межаў. Самымi выразнымi жэстамi ён тлумачыў мне, як спадабалася яму гэта ежа, i, нарэшце, заявiў, што нiколi больш не будзе есцi чалавечага мяса. Я вельмi ўзрадаваўся гэтаму.

На другi дзень я даручыў яму малоць i прасяваць збожжа, папярэдне паказаўшы, як гэта робiцца. Ён хутка зразумеў, у чым справа, i пачаў вельмi энергiчна працаваць, асаблiва калi даведаўся, дзеля чаго гэта робiцца. А даведаўся ён пра гэта ў той жа дзень, таму што я накармiў яго хлебам, спечаным з нашай мукi.

У хуткiм часе Пятнiца навучыўся працаваць не горш за мяне.

I таму, што цяпер я вымушаны быў кармiць двух чалавек, мне патрэбна было падумаць пра будучыню. Перш за ўсё мне трэба было павялiчыць свае пасевы i сеяць больш збожжа. Я выбраў вялiкi ўчастак зямлi i ўзяўся абгароджваць яго. Пятнiца не толькi старанна, але i вельмi весела i з задавальненнем памагаў мне ў працы.

Я растлумачыў яму, што гэта будзе новае поле для хлебных каласоў, таму што нас цяпер двое i патрэбна будзе зрабiць запас хлеба не толькi на мяне, а i на яго таксама. Яго вельмi расчулiла, што я так клапацiўся пра яго: ён усяляк стараўся растлумачыць мне пры дапамозе знакаў, што ён разумее, як многа мне дадалося зараз спраў, i просiць, каб я хутчэй навучыў яго рабiць розную карысную работу, а ўжо ён будзе старацца з усяе сiлы.

То быў самы шчаслiвы год майго жыцця на выспе.

Пятнiца вывучыўся даволi прыстойна гаварыць па-ангельску: ён ведаў назвы амаль усiх рэчаў, якiя яго акружалi, i тых мясцiн, куды я мог яго пасылаць, дзякуючы чаму даволi талкова выконваў усе мае даручэннi.

Ён меў таварыскi i гаваркi нораў, любiў паразмаўляць, i я цяпер мог у дастатковай ступенi ўзнагародзiць сябе за доўгiя гады вымушанага маўчання.

Але Пятнiца падабаўся мне не толькi таму, што ў мяне была магчымасць размаўляць з iм. З кожным днём я ўсё болей захапляўся яго сумленнасцю, яго сардэчнай прастатой i шчырасцю.

Паступова я адчуў прыхiльнасць да яго, ды i ён таксама так палюбiў мяне, як, напэўна, не любiў дагэтуль нiкога.

Аднойчы мне захацелася распытаць пра яго мiнулае жыццё; я хацеў даведацца, цi не сумуе ён па радзiме i цi не хоча вярнуцца дадому. У той час я ўжо так добра навучыў яго гаварыць па-ангельску, што ён мог адказваць амаль што на кожнае маё пытанне.

I вось я спытаў пра яго роднае племя:

– А што, Пятнiца, гэта племя адважнае? Цi здаралася так, што яно перамагала ворагаў?

Ён усмiхнуўся i адказаў:

– О, вядома! Мы вельмi адважныя, мы заўсёды перамагаем у бойцы.

– Ты кажаш, што вы заўсёды перамагаеце ў бойцы? А як жа так атрымалася, што цябе ўзялi ў палон?

– А нашы ўсё роўна пабiлi тых, шмат пабiлi.

– А чаму ж ты тады казаў, што тыя пабiлi вас? Яны ж узялi цябе i iншых у палон?

– У тым месцы, дзе я бiўся, ворага было куды болей. Яны схапiлi нас адзiн, два, тры i мяне. А нашы пабiлi iх у другiм месцы, дзе мяне не было. У тым месцы нашы схапiлi iх - адзiн, два, тры, шмат, вялiзную тысячу.

– А чаму ж вашы не прыйшлi вам на дапамогу?

– Ворагi схапiлi адзiн, два, тры i мяне i звезлi нас у лодцы, а ў нашых на той час лодкi не было.

– А скажы ты мне, Пятнiца, што робяць вашы з тымi, хто трапляе да iх у палон? Таксама звозяць iх куды-небудзь далей i там iх ядуць, як тыя людаеды, якiх я бачыў?

– Вядома, нашы таксама ядуць чалавека... усе ядуць.

– А куды яны iх вязуць, калi збiраюцца iх з'есцi?

– Розныя месцы, куды надумаюцца.

– А сюды яны прыязджаюць?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: