Вход/Регистрация
Койданава (на белорусском языке)
вернуться

Глебус Адам

Шрифт:

– Выбiрай, - казаў гаспадар i працягваў узважваць на шалях, што стаялi на падлозе каля дзвярэй, памiдоры для дзвюх дзяўчынак. Яны былi старэйшыя за мяне, i я iх не ведаў. Пэўна, прыйшлi з другога канца Койданава цi з вёскi, з якiх-небудзь Макаўчыц цi Бакiнава.

Вiнак пазвоньваў дробнымi гiркамi, састаўляў iх па росту каля плiнтуса.

– Чаго не выбiраеш?

– Навыбiрайце самi, калi ласка. У мяне грошай на тры кiлаграмы...

I ён выбiраў i складаў на алюмiнiевы сподак.

Падобныя да цацачных качак дзюбкi вагаў пачыналi скакаць, аж пакуль тая, дзе ляжалi памiдоры, не плыла ўнiз. Шавура акуратна перасыпаў памiдоры ў мой кош.

Нёс я iх асцярожна, гэта ж памiдоры ад Шавуры.

Пазней, ужо ў iнстытуце, калi буду чытаць Басё, згадаецца Вiнак. Вялiкi японец па мянушцы Горкi Гарбуз сказаў вучням: "Хоку, i нiякiх iншых думак".

Так i ў Шавуры, не было iншых думак, акрамя салодкiх памiдораў. Але ў Вiнака была мара.

Аднойчы ён зайшоў у нашу хату па нейкую драбязу. Здаецца, дзед Бронiк паабяцаў яму аддаць нашу старую спружыну на дзверы... Не памятаю. Толькi дзеда не было. Мы з бабай Ядзяй вячэралi. Вiнак адмовiўся сесцi за стол. Стоячы ў парозе, ён раптам сказаў, што хоча кiнуць памiдоры, бо думае паспрабаваць вырошчваць вiнаград, але нiяк не збярэцца прадаць дом i пераехаць у Берасцейскую вобласць, бо там цяплей, чым у Койданаве. Баба не адгаворвала Вiнака. Кожны чалавек павiнен сам выбiраць, куды ехаць i што садзiць на сваёй зямлi.

Праз гады тры Вiнак з'ехаў спачатку на Берасцейшчыну, а далей i ў Малдавiю. Цi жыве ён там цяпер, у Койданаве не ведаюць.

А для койданаўскiх памiдораў насталi новыя часы, часы цяплiц i парнiкоў, але цi можна параўнаць тамат з-пад полiэтыленавай плёнкi з памiдорам, якi рос i спеў на жывым сонцы?

Тоня

Тоня хварэла ўсё сваё доўгае жыццё на чыста беларускiя хваробы: млявасць, агульную слабасць, нямогласць i каўтун. Хрэстаматыйны каўтун убiўся ў Тонiны валасы яшчэ ў мiнулым стагоддзi i недзе на самым пачатку нашага сышоў. Але ўспамiны аб iм прайшлi праз усе Тонiны размовы з койданаўскiмi лекарамi.

– Дзетачкi вы мае, - пачынала яна сваё доўгае апавяданне ў бальнiчным кабiнеце.
– У мяне ж каўтун быў. З таго часу i балiць галава, не дакрануцца. I свет у вачах плыве, круцiцца ўсё вакол, як туманам засланае. I слабкасць, i рукi дрыжаць, нiчога рабiць не магу. Увесь час на сон хiлiць. Так бы, здаецца, i не прачыналася зусiм...

Лекараў на сваiм вяку Тоня перабачыла безлiч. I нi адзiн з iх нiколi нават не засумняваўся ў сапраўднасцi хваробаў i ў шчырасцi скаргаў. А скаргi цiха плылi, як шырокая рэчка праз балота, закалыхвалi i пераконвалi... Пэўна, лекару было вельмi цiкава слухаць тую сумную элегiю.

Шкада, што не знайшлося ў Беларусi фалькларыстаў - аматараў пазанатоўваць жаночыя скаргi на ўласнае здароўе. Менавiта жаночыя, бо ў мужчын яны каструбаватыя, неразгорнутыя, абсечаныя:

– Во!!! Палец цыркуляркаю адхапiла.

– Курыў, а вугельчык вазьмi ды ў вока пырснi.

– Хварэю, учора перапiў.

А ў жанчын зусiм iнакш, у iх плаўна, з iнтрыгаю, з накатам, з кульмiнацыяй. Яны так па-майстэрску складаюць свае апавяданнi, што лекар не заўважае, як робiцца суаўтарам i прагаворвае развязку, ставiць кропку - выдае такую патрэбную i доўгачаканую даведку на вызваленне ад працы.

У Тонiных скаргах кульмiнацыямi былi раптоўныя страты прытомнасцi i падзеннi.

– Я ж да вас i не пайшла б нiколi, i не стала б турбаваць, але баюся... Вось учора ранiцаю ўстала з ложка. Ледзь жа ўстала, ледзь прачнулася. Зрабiла два крокi i не помню, што адбылося, што са мной здарылася. Адно чую голас у цемры. Вочы расплюшчваю - Камiлька стаiць перапалоханая. Схiлiлася нада мною, а ў вачох - жах. Добры чалавек Камiлька, я ў яе цяпер жыву на кватэры. Яна дапамагла ўстаць i сказала: "Што ж гэта вы, цётачка, сябе зусiм не шкадуеце, не глядзiце? Вось ужо i падаеце на падлогу без прытомнасцi, а да лекара не сходзiце нiяк". Таму я i сабралася, i прыйшла сюды...

Твар у Тонi мучнiста-белы, нiбыта вылеплены з цеста, а зморшчынкi на iм тонкiя i глыбокiя. Вочы бясколерныя, вадзянiстыя, з драбнюткiмi, што льняныя зярняткi, зрэнкамi. I таму, калi глядзiш на Тоню, само сабою ўзнiкае жаданне засунуць яе галаву ў печ, каб твар набыў цёплы чалавечы румянец, а не патыхаў халаднаватай мярцвянасцю, за якую лекары выдавалi самыя каштоўныя даведкi.

Даведак у Тонi назбiралася безлiч. Яна гадзiнамi перабiрала, вывучала, перачытвала гэты адзiны свой сапраўдны скарб. Паперы трымалiся ў глыбокай кардоннай пушцы з-пад зефiру ў шакаладзе. У такiх ружова-залацiстых, з выцiснутымi кветкамi на накрыўках пушках дзяўчынкi зазвычай складаюць вiншавальныя паштоўкi з ружамi, цукерачныя абгорткi i фольгу, шаўковыя стужкi i зусiм маленечкiх лялек. Але ў Тонiным далёкiм дзяцiнстве не было гэткiх цацак, i яна на старасцi гадоў гуляла ў дзявочую папяровую гульню на поўным сур'ёзе. Гуляла i выйграла аднапакаёвую кватэру на першым паверсе цаглянага дома ў самым цэнтры Койданава. У свае сто чатыры гады Тоня нарэшце перабралася з прыватнай кватэры ва ўласную. Усе казалi, што ёй пашанцавала, але я не хацеў бы сто чатыры гады пражыць у падсуседзях... А ў Тонi якраз такi лёс - жыць у людзей i нiдзе не працаваць нiводнага дня, бо яшчэ на самым пачатку нашага стагоддзя высветлiлася, што падымаць больш за кiлаграм ёй нельга, нахiляцца няможна, хутка хадзiць, а тым больш бегаць, не варта, а займацца карыснай разумовай дзейнасцю ўвогуле забараняецца. Апошнi пункт у гэтым пералiку Тоня парушыла, але парушыла несвядома, бо свае паэтычныя скаргi яна не лiчыла за работу. А я дык якраз бачыў у Тонi таленавiтую паэтку, якая нiчым iншым, як паэзiяй, адпрацоўвала самы мiнiмум патрэбнага ў гэтым жыццi.

Тонiна паэзiя мела яшчэ адну выразную рысу - рэлiгiйна-мiстычную. Ва ўсiх яе апавяданнях пра хваробы зiхацелi словы i выразы накшталт: даруй Божа, а Божачка ты наш, хай Бог дапаможа... А пры Тонiным ложку, дзе б яна нi жыла, заўсёды на тумбачцы, на падваконнi цi проста на крэсле стаялi маленькiя каталiцкiя абразы. Пры бясконцых пераездах-пераходах з хаты ў хату яны складалiся ў пушку для даведак.

А пераходаў за сто чатыры гады было столькi, што i сама Тоня не палiчыць.

Вось у некага са знаёмых сына забралi ў войска, вызвалiўся пакой, з якога на гаспадароў пачынае павяваць халоднай проймаю страты. I яны не знаходзяць нiчога лепшага, як запрасiць пажыць у iх Тоню. Цi ў каго iншага дачка выйшла замуж i з'ехала з Койданава ў Менск цi куды далей. I зноў жа месца прапаноўвалася Тонi.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: