Вход/Регистрация
Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
вернуться

Хомченко Василий Федорович

Шрифт:

Застаўшыся ўдваiх, мы i цалавалiся, i абдымалiся, i ў любовi прызнавалiся. I проста маўчалi, i маўчанне наша было прыемнае, радаснае. Не спатрэбiлася нi чытаць ёй вершы, нi мая хлусня, як я iграў на пiянiна дома.

Я спытаў:

– Таня, вось вызвалiцеся ты i Шам i пажэнiцеся?

Яна рэзкiм рухам рукi адсунула ад сябе паперы, зiрнула на мяне злосна i нават варожа.

– Ды я яго тапаром засяку.

– А чаму ж ты з iм... гэта самае?

– Бо я хачу яшчэ жыць. Я баюся яго нажа.

Яна прыкрыла рукою твар i заплакала. Паплакала, выцерла вочы, спытала:

– Ты застаў тут Валю з Кастрамы?

– Гэта тую, якую нехта задушыў у лазнi?

– Задушыў яе Шам, бо яна з iм не хацела жыць.

– Шам?

– Ён мне сам i прызнаўся i сказаў, што зробiць гэтак жа i са мной.

– Дык... Дык трэба ж заявiць пра гэта оперу, - пачаў быў я, але апомнiўся: цяпер не дакажаш, што Шам - забойца Валi. Яго словы - яшчэ не доказы. А помста ад яго будзе страшная.

– Ты папрасiся, каб цябе перавялi ў iншую калону, - параiў я i спахапiўся, што глупства сказаў - тады ж я Таню не ўбачу.

– А ты думаеш, там не знойдзецца такi ж бандыт, як Шам? Божа мой, навошта ты мяне стварыў жанчынай?
– Яна iзноў усхлiпнула.

– Не плач, - пачаў я супакойваць яе.
– Ведаеш што, я заб'ю Шама, -зусiм нечакана i для сябе прапанаваў я.
– Ты хочаш гэтага?

Таня паглядзела на мяне працягла, уважлiва, вiдаць, стараючыся зразумець, цi здольны я на гэта. Можа, i паверыла, умiхнулася, выцерла слёзы.

– Не трэба, заробiш новы тэрмiн, - пашкадавала яна мяне. А я сапраўды пачаў думаць, як вызвалiць Таню ад Шама. Лепш за ўсё было б яго, канечне, забiць, або загнаць у штрафны iзалятар, або ў якую дальнюю калону на агульныя работы. Толькi ж як зрабiць гэта? Хто яго i за што адсюль перавядзе? Да таго ж Шам падкупiў начальства i знаходзiцца з iм ў хаўрусе. Значыць, толькi адзiн спосаб пазбавiцца ад яго - забiць. Забiць так, каб забойцу не маглi потым знайсцi.

Я псiхалагiчна падрыхтаваў сябе да такога ўчынку, апраўдваў яго, бо забiць трэба забойцу, крымiнальнiка, на сумленнi якога жыццё жонкi, Валi i, можа, яшчэ каго. Шам заслугоўвае толькi смерцi, i я павiнен выканаць прыгавор, якi вынес бы яму суд, калi б ведаў усе яго злачынствы. Я захапiўся гэтай думкай так, што i ў сне мне снiлася, як я Шама забiваю. Жудасная карцiна снiлася: нiбы я калю яго вiламi, калю, а ён жывы i толькi ўхмыляецца, а крывi на вiлах няма...

У гэтыя днi, калi Шам мне снiўся, у калоне яго не было, ён бавiўся недзе ў рэйсе. I я чакаў яго з нецярпеннем, "горя жаждой мести", як напiсаў адзiн паэт, i яшчэ не ведаў, як i пры якiх абставiнах я буду ажыццяўляць свой план. Адступаць, думаў я, мне няма куды, бо з Таняй мы сталi блiзкiя, Таня цяпер мая. Добра было б мець саўдзельнiка забойства, але ж двое - гэта ўжо не тайна.

Прыкладны план я ўсё ж намецiў. Забiць Шама лепш за ўсё на базе. Паклiкаць яго ў нейкае пустэльнае месца, быццам для паказу нечага, i там гахнуць па галаве схаваным тапаром цi ломам. Я ўжо i месца такое выбраў пад паветкай, дзе звалены пустыя скрынкi. Занёс туды i цяжкi малаток.

Чакаў вяртання Шама з рэйса ў нядзелю, а ён прыехаў позна ноччу ў суботу, калi я спаў. Прыехаў п'яны i адразу ж паслаў нейкага шчыпача па Таню. Таня не выйшла, захварэла... Пакрыўджаны Шам пайшоў сам у жаночы барак. I што там адбылося, я ўжо апiсваю з расказаў сведак.

Шам зайшоў у барак, груба сцягнуў Таню з нар i даў ёй па шчацэ за непаслухмянства дзве аплявухi. Таня дайшла да печкi i прысела. Яе калацiла так, што зуб на зуб не трапляў, - i ад гарачкi, i ад абразы Шама. Печка напалiлася да чырванi, а Таня мерзла i ледзь не лажылася на яе.

Шам таксама прысеў каля печкi. Каб прыкурыць, ён адчынiў дзверцы i пачаў даставаць жарынку. Святло ад печкi ўпала на блiскучае лязо тапара, якiм днявальная барака секла на распал смалякi. I хто можа ведаць, што раптам кiнула Таню на такi ўчынак? Яна схапiла тапор i вострым лязом ударыла Шама па шыi, калi той нiзка нагнуўся, прыкурваў ад жарынкi "беламорыну". Шам расцягнуўся на падлозе, падрыгаў i зацiх.

Таню ў тую ж ранiцу забралi ў следчы iзалятар, гаварылi, што яе судзiлi, а колькi далi, не ведаю.

Нарадчык Лёва, калi я аднойчы загаварыў з iм пра Таню, ляпнуў сябе па тоўстых ляжках, ускрыкнуў:

– Во малая! Такога бугая забiла. Во бабы!

Я спытаў, завошта Таня сядзела, бо яна мне так i не сказала.

– Ды яна ж чэсiрка. Ну, член сям'i iзменнiка радзiмы. Дачка гэтага...
– Ён назваў прозвiшча даволi вядомага бальшавiка, якi займаў высокую дзяржаўную пасаду.
– Бацьку расстралялi, а сям'ю - у лагеры.

Я быў у такiм стане, што больш нi распытваць, нi слухаць не мог. Я дайшоў да першай лавачкi, прысеў... Як горка было ў мяне на душы! Я не разумеў i здзiўляўся, чаму яна ўтойвала ад мяне праўду пра сябе. Цяжка ёй было гаварыць пра гэта цi ў блатным злачынным свеце не хацелася выглядаць белай варонай? Нагаворвала ж на сябе, быццам дамушнiца яна, па кватэрах лазiла.

Для мяне Таня знiкла назаўсёды. Але я помню яе, i мiжволi, як толькi ўзнiкае ў памяцi яе вобраз, гучаць у душы радкi гётэўскага верша:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: