Вход/Регистрация
Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
вернуться

Хомченко Василий Федорович

Шрифт:

– Завошта цябе запяклi на такi тэрмiн?
– пры мне спыталi ў яго.

– За каня.

– Можа, за вуздэчку?

Iснуе такая хохма: калi ў цыгана спыталi, за што той сядзiць, цыган адказаў: за забыўлiвасць - каня ўкраў, а вуздэчку забыў.

– Не, праўда, за каня, - i растлумачыў усё, як было.

На адным сходзе выступаў лектар i, расхвальваючы калгасны лад жыцця, стаў гаварыць, што ў калгасах хутка замест коней будуць жалезныя конi - трактары, яны i зробяць калгасы багатымi. Трактар не трэба зiмой кармiць, не трэба яму сена касiць, авёс сеяць. Казiмiр паслухаў лектара i з iм не згадзiўся.

– Коней выгадней трымаць, - сказаў ён.
– Гэта ж жывая душа, а не жалеза. Што яму трэба? Сена зiмой, а летам выпусцi па траву, i конь кормiцца. А цяпер давайце палiчым, колькi людзей заняты, каб трактар зрабiць. Жалеза трэба? Яснае дзела, значыць, капай руду. Каб выплавiць з руды жалеза, домну будуй. Для вугалю шахту капай, вязi к домне. Далей гэтае самае жалеза трэба каваць, тачыць, кляпаць. Во колькi людзей робяць той трактар. А яшчэ ж яму керасiн трэба дабыць. Не, коней дзешавей трымаць у калгасе, iх не заменiш жалезам.

Канечне, той лектар быў дурань, якiх тады хапала. Або правакатар. Ён прызнаў гэта выступленне як скiраванае супраць iндустрыялiзацыi i супраць калгасаў. I праз некалькi дзён Казiмiра ўзялi.

Ён вельмi любiў улазiць у спрэчкi, у размовы любога характару - няхай гэта была простая зэкаўская балбатня пра яду, пайку або гаворка на фiласофскую тэму.

У нашым бараку былi вучоныя, iнжынеры, партыйныя работнiкi. Быў артыст, журналiст, ветэрынар. I Казiмiр стараўся з кожным пагаварыць i нават паспрачацца. З фiлосафам - па фiласофскiх пытаннях, з журналiстам - па лiтаратуры. I што было заўважана - Казiмiр на ляту ўспрымаў пачутае, растлумачанае яму, а потым пачынаў па-свойму ўжо тлумачыць, даказваць сваё, i даволi цiкава, арыгiнальна. Гэтыя гутаркi з вучонымi Казiмiру, з яго добрай памяццю i кемлiвасцю, давалi многае.

Помню, зайшла неяк размова пра Максiма Горкага. Фiлосаф пахвалiў Горкага, сказаў, што ён не толькi лiтаратар, але i вялiкi фiлосаф, асаблiва багата фiласофскiх праблем i пытанняў у яго п'есах. А журналiст назваў Горкага народным пiсьменнiкам.

Казiмiр слухаў iх, слухаў ды i выпалiў:

– Ваш Горкi не фiлосаф i не народны пiсьменнiк. Ён толькi пралетарскi. Ну якi ён фiлосаф? Фiлосаф - гэта, ну, вучоны чалавек, якi любiць людзей, спагадае пакутнiкам, паўшым. Даруе нават ворагам. А ваш Горкi што аб'явiў наконт ворагаў? "Калi вораг не здаецца, яго знiшчаюць". Так? Таму следчы мой i паўтараў увесь час гэты лозунг.

– А чаму Горкi не народны?
– спыталi.

– А таму. Ён ненавiдзеў сялян. Не любiў iх. А раз сялян не любiў, то якi ж ён народны?

– Арыгiнальна, - крутнуў галавой журналiст.

– Во я i кажу, што арыгiнальна, - падхапiў Казiмiр.
– Я, помню, чытаў лiст Горкага кудысьцi за гранiцу пра голад у Расеi. Дык Горкi пiсаў, што голад можа знiшчыць лепшую энергiю Расеi - рабочых i iнтэлiгентаў. А мужыкi, значыць, нiхто? Ды мужыкi ж у першы чарод i памiралi ад голаду. Не, не любiў Горкi сялян.

Калi пiсаў Горкi той лiст i цi пiсаў увогуле, нiхто з нас не ведаў, таму яму i не пярэчылi.

– А во яшчэ што пiсаў Горкi, пе помнiце? Мужыкi, маўляў, амаль дзiкiя, яны дурныя, страшныя людзi.

– Гэта пiсаў, - пацвердзiў фiлосаф.
– Горкi лiчыў, што ўвогуле без сялян будуць абыходзiцца.

– Як гэта?
– здзiвiўся ўжо Казiмiр.

– А так. Горкi пiсаў Варонскаму, быў такi крытык, што калi б сяляне знiклi з iх хлебам, гараджане навучылiся б хлеб дабываць у лабараторыях.

– Во была б жытуха, - узрадаваўся Казiмiр.
– Не трэба араць, сеяць, убiраць, малацiць. Нацiснуў на нейкую там кнопку, i буханкi выскокваюць з машыны. Тады б i ў лагерах такую хлебную фабрыку зрабiлi.

Больш за iншых зблiзiўся Казiмiр з артыстам, маладым яшчэ, але ўжо аблыселым (ад вялiкага розуму цi ад чужых падушак, жартаваў з яго Казiмiр) i сляпым на адно вока - яму яго выбiла на лесапавале. Артыст служыў у фiлармонii, выступаў як дэкламатар паэзii, прозы. Ведаў ён на памяць мноства вершаў i цэлыя раздзелы з раманаў Талстога, Тургенева. Яго часта прасiлi нешта прачытаць. Ён i чытаў. Помню, як ён прачытаў нешта не чутае не толькi мною, але i ўсiмi прысутнымi пра чалавецтва, якое не будзе рвацца ўвысь, а пойдзе ўнiз, у падзямелле.

– Мы ўвойдзем у зямлю тысячамi, мы ўвойдзем туды мiльёнамi, - пафасна дэкламаваў артыст.
– Мы ўвойдзем акiянам людзей. Нас туды загоняць. Але адтуль не выйдзем, не выйдзем ужо нiколi... Мы загiнем, мы пахаваем сябе ў ненасытным руху i працоўным удары. Зямлёю народжаныя, мы ў яе i вернемся...

У Казiмiра пацямнелi сiненькiя вочкi, i ён, цяжка ўздыхнуўшы, сумна сказаў:

– Што ж, яны хочуць загнаць туды ўсiх. Але я вярнуся адтуль i вызвалюся. На волi буду.

Казiмiру заставалася больш шасцi гадоў няволi.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: