Вход/Регистрация
Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
вернуться

Хомченко Василий Федорович

Шрифт:

Моцнага, як спецыялiста, у лагеры скарысталi па яго ж прафесii. Ён працаваў у лагернай праектнай канторы, жыў у параўнаннi з зэкамi, занятымi на земляных работах, даволi няблага. Сядзеў у цяпле, быў сыты, тачкi не ганяў. I сядзеў бы там Сямён Якаўлевiч да канца свайго тэрмiну, вычэрчваў бы планы, схемы, вылiчваў пад'ёмы i спускi пуцi, выгiбы. А ён нiяк не мог дараваць следству за тыя мукi, што яны яму прычынiлi, - у яго ад тых пабояў i цяпер балiць пазваночнiк. Не згаджаўся i з тэрмiнам, дадзеным асобай нарадай. Ён пачаў пiсаць скаргi на сваiх былых следчых i на парадкi ў органах бяспекi, абвiнавачваў iх у свядомым тэроры, называючы гэтыя органы засценкамi катаванняў i забойстваў. Пiсаў у ЦК партыi, у пракуратуру, Вярхоўнаму суду, Калiнiну. Сталiну не пiсаў, бо лiчыў яго галоўным вiноўнiкам тэрору. Атрымлiваў ад усiх шаблонны адказ: "Падстаў для перагляду справы няма, вы асуджаны правiльна". На такiя штампы-адказы ён пасылаў больш рэзкiя заявы: "Я не быў асуджаны, мяне загналi ў лагер без суда. У канстытуцыi якой краiны запiсана, што можна заключаць у лагер без суда?"

Аднойчы яго выклiкаў кум - так у лагеры называюць аператыўных упаўнаважаных НКУС. Яны сочаць за палiтычнымi настроямi зэкаў, вядуць следства, вярбуюць сексотаў. Кум сказаў Моцнаму: "Чаго ты, вумнiк, дабiваешся? Што ты шукаеш прыгод на свой лоб? Мала табе васьмi гадоў, дык дабавяць. Чатыры адседзеў, чатыры засталося. Вытрымаеш, сядзiш у канторы, кайлом не б'еш".

Паслухацца б Моцнаму гэтай хоць i пагрозлiвай, але разумнай парады. Дык не, упарты няўрымслiвы Моцны не змiрыўся, па-ранейшаму скардзiўся ва ўсе iнстанцыi, патрабуючы перагледзець яго справу. Пасылаў праз лагерную пошту, перадаваў тым, хто вызвалiўся i ехаў дамоў, каб кiнулi ў гарадскую паштовую скрынку. А вынiк быў адзiн - падстаў для перагляду справы не знаходзiлi.

Тады Моцны напiсаў лiст Берыi, наркому НКУС.

"Дарагi Лаўрэнцiй Паўлавiч, - такi быў тэкст лiста, - мяне трымаюць невiнаватага ўжо чатыры гады, загналi сюды без суда. Пры допытах мяне бiлi, мучылi, так i ў гестапа не мучаць людзей. Правiльна, што ката Яжова расстралялi. Iх, гэтых энкавэдыстаў-катаў, трэба расстраляць усiх. Яны забойцы, бандыты. Гэта яны забiлi мiльёны невiнаватых людзей i загналi ў лагеры столькi ж. Я таксама iх ахвяра. Прашу адмянiць пастанову асобай нарады i вызвалiць мяне..."

Вось такога прыблiзна зместу была яго заява Берыi.

Ах, Сямён Якаўлевiч, разумны чалавек, вучоны, кандыдат навук, якi ж ты наiўны! Так напiсаць пра НКУС - баявы атрад партыi, параўнаць энкавэдыстаў з гестапаўцамi, патрабаваць iх усiх расстраляць... Цi ж можна такое ляпнуць?!

Адказ прыйшоў хутка, намнога хутчэй, чым ад судоў, пракуратуры, Калiнiна. I не ў пiсьмовым выглядзе. Завёў яго да сябе кум i ўчынiў допыт.

– Ты што, мацi твая-перамацi, уражына праклятая, прастытутка, нашы органы i гестапа на адну дошку ставiш? Нас, слаўных чэкiстаў, патрабуеш расстраляць? Ты морда антысавецкая, шпiён, што заслужыў цяпер? Што? Дзевяць грамаў свiнцу. I палучыш. Дзяржава наша багата на свiнец, не пабяднее, калi табе адну кулю пусцяць у твой медны лоб.

– Кум той, - расказваў Сямён Якаўлевiч, - здаравенны буйвал, яму б малатком махаць, у забоi вугаль рубаць. Кулакi пудовыя. Дык ён, мяснiк, мяне пачаў душыць. Схопiць за горла i душыць, пакуль я страчу прытомнасць. Адпусцiць, я аддыхаюся, ён зноў душыць... Ён i загнаў мяне ў шызо. Сядзеў там месяц, а адтуль сюды, у брыгаду, кiнулi. Аформiлi новы на мяне матэрыял i паслалi ў тую ж асобую нараду. Вось цяпер чакаю прысуду.

– Могуць табе, пахан, i шлёпку даць, - выказаў яму спачуванне Лёха.

– Цiкава, - крутнуў галавой брыгадзiр.
– Штосьцi не тое... Калi паслалi на асобую нараду, то чаму ж цябе выпусцiлi з шызо? Ты ж падследным лiчышся.

Моцны скрывiў ва ўсмешцы рот.

– А каб дарэмна не еў хлеб. У брыгадзе хоць кубiкi буду даваць.

Мы ўсе яму спачувалi, падкормлiвалi. Работнiк ён быў у першыя днi пасля шызо нулявы, пустое месца. Толькi i мог кiрку падняць i махнуць ёю. Норму яму брыгадзiр усё ж выстаўляў, каб той змог атрымоўваць поўную пайку. Тыднi праз два Моцны ўжо акрэп i нароўнi са мной ганяў тачку.

Спачувалi Сямёну Якаўлевiчу не толькi зэкi, але пранiкся да яго сiмпатыяй i стралок Ахмет. Вiдаць, таму, што праходзiў вайсковую службу ў тых месцах, дзе да арышту жыў Моцны. Яны часта i гаварылi пра той горад у Забайкаллi. I Ахмет гэтак жа, як i ўся брыгада, занепакоена чакаў, што ж прышле тая асобая нарада. Ахмет здружыўся i з брыгадай, ён часам увечары заходзiў у барак, слухаў нашы размовы, спрэчкi. Прыносiў курыва, якое яму выдавалi, бо сам не курыў.

У адзiн з прыходаў Ахмет пачаставаў Моцнага карамелькамi - поўным мяшэчкам. А Моцны падзялiўся ўжо i з намi тымi цукеркамi.

– Вы ўжо добры сталi на твар, - сказаў Ахмет Моцнаму.
– Паправiлiся.

– Трохi паправiўся, - ахвотна падтрымаў з iм гаворку Моцны.

– Вызвалiцеся, дамоў паедзеце, горад ваш харошы.

– Калi асобая нарада не дабавiць.

– Усё адно трэба цярпець.

– Буду цярпець, у пельку ж не палезу. Я - чалавек бiты.

– А за аднаго бiтага даюць двух нябiтых, - сказаў Ахмет i засмяяўся.

– Ахмет, - улез у гаворку Лёха Мошкiн, - ты не так гаворыш. За бiтага даюць ад двух да пяцi годзiкаў. Дайшло?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • 33
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: