Вход/Регистрация
Сьцяна (на белорусском языке)
вернуться

Янович Сократ

Шрифт:

Ён марудна паабедаў.

Цесьць зьявiўся дома даволi рана, але ня тое зьдзiвiла Сьцяпана, якi прызвычаiўся да позьнiх вяртаньняў старога дамоў i сакрэтных яго шэптаў (зь цешчай). Кiрыны бацькi здавалiся Сумленевiчу цiхманымi ўласьнiкамi кватэры, якую ён быццам наняў у iх. Яны - цяпер сьцямiў гэтае - самi не пыталi ў яго пра мацi й бацьку, пра радню. Iм, вiдаць, хапала таго, што ў дачкi ёсьць неблагi мужчына, не рызыкоўны, i лiчылi гэта акуратна ўладжанай патрэбай iх дарослага дзiцяцi. Калi памерла й мацi Сьцяпана, цесьць сказаў за сталом: "Якi-ж ён вам сiрата?! Сьцяпан, хiба, разьвёўся з Кiрай?" Цешча, праўда, сумелася на тое й, напэўна, нагаварыла - потым - яму непрыемнага. (Кiра нiчога ня чула, падаючы жалобнiкам закуску.)

– Хваробу трэба вылежаць!
– сказаў Сьцяпану цесьць. Неўзабаве ён прынёс яму табурэтку.
– Тут, на ёй, будзеш есьцi... Ты так не паддавайся бабам. Яны, каб менш работы мець, гатовы кармiць чалавека з гаршка, - ён строга загадаў падаць ежу сюды, а сам сеў побач, як бы дапiльноўваючы выкананьня сказанага iм.

Сьцяпану прапаў апэтыт. Суп ён яксьцi праглынуў; другую-ж страву ўжо не адолеў. Было яму гiдка й адначасова сьмешна. (У маленства Сьцяпан чухаў бацьку ў пяты - за тое атрымоўваў ад яго кожны раз па два злоты.)

– Дзякую вам. Я наеўся.

– Ты яшчэ ня дзякуй, еш, - старажаваў каля зяця цесьць.
– Хто ня есьць, той не працуе, гэ...

– Яксьцi ня хочацца мне...

– Эх ты...
– стары ўладна ўсьпёрся рукою на калена.
– Колькi даюць табе, скажы, на рабоце?

– Чаго даюць?

– Грошай.

Сьцяпан сказаў.

– Няшмат, - заключыў цесьць.
– Гэта, дарагi, не заробак.

– Як на пачатак - нямала, - Сьцяпан улёгся ў пасьцелi: "Мусiць, цешча пасадзiла мяне на язык".
– З часам павысяць.

– Гм, павысяць... На трыста злоты. Гэта добрае паненцы, - гаварыў ён зьвяглiвым голасам.
– Старшыня бярэ, дарагi, ня грошыкi, як ты, а яшчэ й падзарабляе, - стары кiнуў на Сьцяпана насьцярожлiвы позiрк, быццам сказаўшы яму лiшняе.

– Ён?!

– Ён, ня ён... Чаго вы там, скажы, не падзялiлi памiж сабою, што ўжо сварыцеся?

– Я - са старшынёю?
– Сьцяпан хоць i ведаў пра сувязi цесьця ў каапэратыве, але ўсё-такi зьдзiвiўся ягонай праiнфармаванасьцю.
– Хто вам гэта казаў?

– Слухай, - цесьць абмiнуў пытаньне, - ён не жадае табе зла. Ты кiнь скакаць яму да вачэй. Справядлiва табе кажу: зь iм многае магчыма. Гэта дзелавы чалавек i ты трымайся яго.

– Старшыня, хiба, уласьнiк каапэратыву, што трэба зь iм дзялiцца?! злосьць, як вiхор, скаланула Сьцяпанам.
– Мяне не цiкавiць тое, кiм ён адчувае сябе. Я выдушу зь яго ўсё, што ён павiнен зрабiць дзеля агульнай карысьцi, пра тую размову Сьцяпан змаўчаў, трапна падумаўшы, што сваё абурэньне на шпiкоўскiя спробы шэфа лепш захаваць сабе: "Няма чым хвалiцца!"

– Як хочаш, - сказаў цесьць.

Якраз увайшла Кiра, засьнежаная й зь вялiзным пакункам, як здалося Сьцяпану, яблыкаў...

– Бач, Сьцяпан, што я купiла!
– цешылася яна.
– Пашанцавала мне: уваходжу я ў краму, ды вачом сваiм ня веру - прывезьлi апэльсiны!
– Кiра паставiла высокую торбу на падлогу й выбегла ў ванны, каб там павесiць памакрэлае на ёй футра.
– Зараз будуць табе, Сьцяпанка, адменныя вiтамiны... Сыцылiйскiя!

Вясёлая яна, калi ня трэба.

Цешча, усё роўна што з боязi перад дачкою, сьпешлiва пазьбiрала пасуду й узяла табурэтку; яна невыразна буркнула нешта наконт некранутага Сьцяпанам ежыва. "У гэтым доме ўсе ўсiх баяцца?
– кампот Сьцяпан выпiў са смакам. Страх i падпарадкаванасьць - вось генiй натоўпу!"

Назаўтра стары зноў быў дома раней звыклага часу. Мо' цярпеў ён ад тоеных няўдачаў? Адна Кiра як бы не прыкмячала зьмены ў побыце бацькi. Яна, зрэшты, часьценька выходзiла ў горад, нязьменна прыносячы яблыкi, якiх i без таго было дома ўдосталь. Сумленевiч - усхваляваны тым, што пачуў ад цесьця - забыўся на нямiлую яму ажыўленасьць жонкi. I, празь якi-небудзь год пасьля, ня мог ён дашукацца пачаткаў свайго няшчасьця з Кiрай, пройгрышу, ад якога мужчына, як правiла, скоўзваецца ўнiз. Валiцца ён без паратунку, самагубна!..

– Вось табе я скажу, - неяк гаварыў цесьць.
– Даўно ёсьць аказiя, якой ты ня бачыш. Так, во... Па шчырасьцi кажучы, у цябе магла-б быць другая выплата, куды большая ад штатнай, во!..

– Якiм цудам?

– Ля каапэратыву круцяцца замежныя кантрагэнты. Яны прыстойна плацяць за тое, што iм патрэбна.

– Пацiху?

– Дурань ты, - сказаў цесьць.
– Замежнiкi даюць зарабiць у вадпаведнасьцi з усiмi трохсотпяцiдзесяцьцю прадметнымi законамi нашай дзяржавы. Нiчога нелегальнага там няма.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: