Вход/Регистрация
Сьцяна (на белорусском языке)
вернуться

Янович Сократ

Шрифт:

– У мазгох, - падказалi яму з залi.

– У мазгох! Мала сказаць - у мазгох, у сэрцы запiшу я яго, i дзецi мае ды ўнукi! Бо, самi падумайце, што... чаго былi-б мы вартыя без бацькоўскага клопату старшынi, якi жыве ў кожным з нас. Старшыня й каапэратыў - гэта сынонiмы аднаго й таго-ж...

– Гэта - што?
– перапытаў у яго старшыня.

– Сынонiмы, - аратар пабялеў.

– Э-э... Люблю я, э, крытычнае слоўца ў мой адрас, - ураўнаважана сказаў ён.
– Э-э... Ну, што далей? Гаварыце, э...

– Прабачце, ад урачыстага хваляваньня мне перасохла ў горле, - глуха пралапатаў той.
– Няхай жыве наш старшыня!

– Няхай!

– Няхай!!!.. Ай!.. Ай!..

– Ура-а-аа!!..

Выкрычалiся ўдосталь. Слабейшыя хапалiся за левы бок грудзей, ня ведаючы, што сэрца знаходзiцца больш-менш пасярэдзiне iх.

У атмасфэры адчувальнай трывогi ва ўвесь рост падняўся мажны мужчына, пра якога Сьцяпан дачуў шаптанiну: "О, гэта той".

– Прыгожа гаварыць я ня ўмею, сябры. Зрэшты, ня ў тым, я думаю, справа, ён перавёў дых.
– Прадмоўца, проста скажу вам, павiнен быў хоць трохi пабыць сумленным, гэта значыць, упамянуць, што выступiў ён ад свайго ймя, i толькi ад свайго. Бо мы, усе тут сабраныя, - ён значна ўзмахнуў рукою, - рашуча й востра кляймiм яго нахабную нападку на старшыню й згуртаванае вакол старшынi кiраўнiцтва каапэратыву, i нас, згуртаваных вакол кiраўнiцтва!
– О Гэта Той павёў вачыма па тварах прысутных, зьмярцьвелых ад унутранага напружаньня. Няхай ён, - тут указаў тоўстым пальцам у кiрунку свайго папярэднiка, - свае сымонiны павесiць у прыбiральню на цьвiчок! Ды, нават, у прыбiральнi быць iм, усё-такi, залiшнi гонар, эгэ...

– Правiльна!

– Гарачым жалезам прыпячэм заразу!

– Выключыць, паскуду, з каапэратыву!

– Вон! Вон! Вон!

– Супакойцеся, сябры, - папрасiў О Гэта Той.
– Перш трэба нам выкрыць сутнасьць варожых падкопаў, накiраваных супроць...

– Я... Я... Я, я, я...
– схапiўся са свайго месца прадмоўца. Ён, незнарокам, перакулiў флякон з кветкамi на стале, зь якога вылiлася вада, замочваючы нататнiкi ўдзельнiкаў нарады.
– Я...
– i пахiснуўся ён, быццам падкошаны, i павалiўся на падлогу. Абамлелага, вынесьлi яго ў калiдор, перадалi пад апеку прыбiральнiцы.

– Сядайце, сябры, - О Гэта Той ветлiва папрасiў тых, што выносiлi нягоднiка й зараз спалохана стаялi ля парога.
– Ворагi нашага калектыву, як бачыце, цалкам iзаляваныя, - прамаўляў ёй далей.
– Такi лёс чакае i iх пасьлядоўнiкаў, якiх, несумненна, вышукаем, як тых гнiдаў на здаровым, жыцьцярадасным целе, эгэ...

О Гэта Той задумаўся.

Ён, як карова хвастом ад мухаў, аднекваўся ад прыбою воплескаў досыць нецярплiва вымаўляючы якiясьцi словы, нячутныя. Да яго падбягалi з нарады й сардэчна цiснулi яму рукi, ляпалi па плячы. Урэшце, падхапiлi яго, бездапаможнага на хвалi энтузыязму, на рукi ды гушкнулi пад самюткую столь; ён, растапыраны ўгары, праляцеў над галовамi ды гакнуўся, як нежывы, на даўжэрны канфэрэнцыйны стол, разьбiваючы сабою шклянкi, бутэлькi зь лiманадам, пасудзiны зь яблыкамi; асколкамi разьляцелiся з-пад яго ў бакi пiсьмовыя прыборы. Звалiў ён сабе на жывот пудовы жырандоль, за якi, падаючы, на мiг зачапiўся.

Ляжаў, вырачыўшыся О Гэта Той па-казьлiнаму.

Прывялi i па яго прыбiральнiцу. Кабецiна ўшчаперылася аберуч у ягоны каўнер ды вывалакла тушу - разьбiваючы ёю няшчаснае крэсла, перакуленае, - у каморку зь мётламi, вёдрамi, вугалем. Там ужо прытамнеў яго прадмоўца.

Старшыня пакiнуў прэзыдыюм i, мiкалаеўскiм крокам, прайшоўся памiж прысутнымi. Заклаўшы рукi за сьпiну, ён спынiўся насупроць чародкi гарэлчыных братоў:

– Гэта вы, э, крычалi: "Няхай жыве курэўства"?

– Мы, - адказаў адзiн зь iх.

– Няпраўда!
– бязладна запярэчыла рэшта братоў.
– Толькi ён крычаў...

– Выслаць iх, э, на iнвэнтуру тараканаў у складах, - загадаў старшыня. Меншага - у меншы склад, большага - у большы...

– I мяне зь iмi выганеце, пане старшыня, - выступiў наперад Сьцяпан.

– Яго, - старшыня павярнуўся да Сумленевiча, - пастаўце, э, над iмi шэфам.

– Тараканiным!
– зарагаталi наўкола на нарадзе.

– Тараканы - таксама ўласнасьць каапэратыву, - заключыў старшыня.
– Хто сьмяецца з тараканаў, э, той сьмяецца зь сябе, э...

...Сумленевiча штурхнулi ў плячо.

– У вас пытаюць, пане загадчык, - сказалi яму збоку.

Сьцяпан прытомна заморгаў вачыма, зразумеў, што ёсць да яго пытаньне ад старшынi.

– Прабачце мне, - сказаў Сьцяпан.
– Я не дачуў вас...

Яму паўтарылi пытаньне.

I ён адказаў на яго.

У вынiку нарады вырашылi ўтварыць праблемную камiсiю, якая падрыхтуе прапановы ўдасканаленьня дзейнасьцi аддзелаў каапэратыву. На чале камiсii паставiлi Сьцяпана Сумленевiча, якi выдатна паказаў сябе, узорна арганiзоўваючы працу ў даверанай яму адмiнiстрацыйнай сэкцыi каапэратыву.

У прадметнай справе яму падпарадкавалi дырэктараў аддзелаў. Тэрмiн вызначылi трохмесячны, да трыццатага чэрвеня. ("Не пасьпееш - ня пойдзеш, э, у водпуск".)

– Гэта, э, ня прыма апрылiс, - сказаў Сьцяпану старшыня, кiруючыся да выхаду.

18

Сьцяпан вярнуўся ў габiнэт - упарадкаваць паперы, што пакiнуў на пiсьмовым стале. Ён мог гэтага не рабiць, пайсьцi дамоў, але любiў пачынаць наступны працоўны дзень, як казаў, на чыстым: засьмечана на стале, засьмечана i ў галаве! ("Ужо старажытныя заўважылi сугучча цела й душы, ладу й дакладнасьцi думкi", - неяк павучаў Сумленевiч i чыесьцi вочы сонна павузелi ад таго.)

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: