Вход/Регистрация
Сьцяна (на белорусском языке)
вернуться

Янович Сократ

Шрифт:

Адказны за разьвiццё паслугаў аддзелу ў Бельску апусьцiў галаву.

– Гэта ваш подпiс пад пратаколам?
– не адступаўся ад яго Сьцяпан.

– Ага.

– I што вы падпiсалi?

– Ну, што ты падпiсаў?
– падступiўся да яго й дырэктар.

Сьцяпана браў сьмех; ён сьцiскаў скiвiцы, бы праглынуўшы лiмон або кавалец квашанага агурка пасьля выпiтай чаркi.

"Начальнiка даволi вывесьцi з уласнага габiнэту i ён пачынае паводзiць сябе бяспрыкладна жаласьлiва".

Якi нiзкi ўзровень канфлiктаў у каапэратыве! Усё зводзiцца ў iх да грошай, як у прасьцяцкiм тлумачэньнi гiсторыi цывiлiзацыi.

Прыпазьнiлiся разам на гульлiвую нараду. Сьцяпана клiкалi да сябе падхмеленыя прыяцелi, ажно аглядвалiся на iх адусюль...

– Дарагiя сябры й прыяцелi!
– устаў з прамовай дырэктар аднаго з аддзелаў, невядомы Сьцяпану.
– Дазвольце мне выказаць сваю пераконанасьць у тым, што ня будзь нашага каханага старшынi на пасадзе старшынi, дык каапэратыўная праца ў нашым рэгiёне зусiм заняпала-б. I, вобразна кажучы, усе мы тут, як ёсьць, пайшлi-б у сьвет з жэбрамi! Правiльна гавару?

– Правiльна!
– крыкнулi яму хорам прысутныя ды запляскалi ў далонi. Давай, рэж праўдай!

– Старшыня - няхай ён жыве нам сто гадоў i не памiрае!
– так пакiраваў каапэратывам, што сёньня кожны з нас зможа пабудаваць сабе вiлу ды, упрыдатак, купiць аўта замежнай маркi, напрыклад, "Утурмусеў". У гэтым месцы дарэчы будзе прыгадаць нам i банальнае: умовай багацьця працаўнiкоў зьяўляецца багацьце iх кiраўнiкоў. Рыба гнiе ад галавы, кажуць. Я прапаную паправiць прымаўку: рыба расьце ад галавы!

– Слушна!
– узьнялася авацыя навокал.
– Прэч зь перажыткамi ў прымаўках! крычалi ўсе.
– Далоў крытыкаваньне! Вiтаем сiлу!

– Стар-шы-ня! Стар-шы-ня!
– узмацняўся энтузыязм на нарадзе. Ура-а-ааа!!!..

– Няхай жыве курэўства!
– рагатлiва крычалi Сьцяпану ў вуха п'яныя яго прыяцелi.
– Ка-юк нам! Ка-юк усiм! Ха-ха-ха...

– Цiха!
– маргнуў iм Сьцяпан. Але яны, бы апантаныя, раўлi! Ён, доўга не чакаючы, перасеўся ад iх у канец залi, дзе пад сьцяною стаяла незанятае крэсельца. Аказалася яно без адной нагi; неяк прымасьцiўся на iм.

– Цiха, сябры!
– падняўся ў прэзыдыюме нарады старшыня.
– Дайце сказаць, э, чалавеку.

I публiка мёртва зацiхла.

– Дасягненьнi каапэратыву, дарагiя прыяцелi, цяжка перабольшыць, нягледзячы на намаганьнi яго ворагаў, - працягваў сваё прамоўца.
– Куды нi кiнь вокам, бачны адны рэзультаты. Возьмем, прыкладна, паказьнiкi пакражаў. У нашым аддзеле паменшалi яны ў трынаццаць разоў у параўнаньнi зь першымi гадамi. Ва ўсiм каапэратыве, несумненна, яшчэ больш...
– далiкатнюсенька папiў ён вады з па-сучаснаму высокай шклянкi.
– Або, хаця-б, пакрываньне клуняў гаспадаром. У гэтай дзялянцы паслугаў мы дабiлiся, проста, дасканалых вынiкаў, якiх нiдзе не пачуеш, i, адначасова, рэдкай каштоўнасьцi наватарскага падыходу да справы. Прысутныя добра ведаюць, пра што я гавару. Удалося нам, здавалася-б, немагчымае! Гаспадары, менавiта, самi крыюць свае клунi, каб толькi бляха была iм!..

– Брава! Брава каапэратыўнаму вынаходнiцтву! Малайчына, дырэктар!
– чулiся воклiчы.

– Ня мне дзякуйце, дарагiя, але каханаму старшынi нашаму! Ён - наша галава й сярэдзiна. Тое, што я дасягнуў, адбылося з дабратворнага натхненьня ўсiмi шанаванага Шэфа. Такая, вось, шчырая праўда, - ён элегантным жэстам выцер хустачкай лоб.
– Я буду блiзкi пачуцьцяў у нас усiх, калi скажу, што зьяўляюся, звычайна, сьмяцiнкай на сьвятой паперы зь iнструкцыямi, якiя атрымоўваем ад нашага мудрага кiраўнiцтва, узначаленага старшынёй!

– Ура-а-ааа!!!

Выступленьне зацягнулася.

Шматлiкiя асобы пратэстацыйна зашумелi.

Старшыня прыемна пачырванеўся.

– Нiчога, э, ня зробiш, - азваўся ён у раптоўнай цiшынi.

– Прашу й мне даць голас, - дамагаўся таксама бельскi дырэктар.
– Я не дазволю на тое, каб iншыя ўсё выгаварылi й нiчога мне не засталося!

– Калi ласка, э, - старшыня цёпла папрасiў яго выступiць.

– Сёньня пачуў я тут важкiя словы, - набiраўся гэты разгону.
– Здаўна я сумаваў па iх. Пэрыяд крывадушша ды махлярства ў каапэратыве, на шчасьце, беспаваротна мiнуў. Гэта быў няважны эпiзод у яго гiсторыi й, не павагаюся тут дадаць, у гiсторыi масаў, якiя вакол яго круцяцца, - бяльчанiн парабiў занатоўкi й зараз ён пасабляўся iмi.
– Аднак-жа, каварныя недабойкi мiнулага добраахвотна не зыходзяць са сцэны нашых падзеяў. Не называючы прозьвiшчаў, ёсьць яны i ў васяродзьдзi каапэратыву. Скажу я больш: у яго кiраўнiцкiм апараце!
– ён зьедлiва паглядзеў у бок Сумленевiча, наводзячы туды зацiкаўленыя позiркi iншых.
– Каб не паўтарацца, скажу я вам коратка: ёсьць сiлы, якiя спрабоўваюць пярэчыць нашым дасягненьням. На жаль, я тут не махлюю. А калi я пацяшаюся, дык тым, што здаровая большасьць сваiм справядлiвым ботам растопча, бы жабу, кожнага таго, хто асьмелiцца процiдзейнiчаць натуральным законам грамадзкага руху наперад! Во, - ён усё-ж крышаньку боязна зiрнуў на Сьцяпана й, хуценька, на старшыню.
– Мой папярэднiк упамiнаў тут прыклад з клунямi. Нам гэта, ня хвалячыся, ужо былое. Мы ў Бельску пайшлi далей! Будуем-жа асабнякi рукамi iх-жа будучых уласьнiкаў, дабiваючыся мiльённых прыбыткаў, звычайна, за нiшто, во! Распусьцiлi мы будаўнiча-рамонтныя брыгады зь iнжынерамi, якiх, дзякаваць Богу, чорт на хвасьце панёс... Прызнаем лёзунг: "Будуйцеся, людцы, самi!" Канец жартам. Даволi цярпелi мы ад розных патрабаваньняў...

– Ах, як там бойка мазгуюць!
– завiсьлiва ўздыхнуў лысы сусед Сьцяпана, працёршы акуляры, каб лепш бачыць захапiўшае яго.
– Нам такога-б дырэктара, ах!..

– I я прашу голасу!
– вывiснуў нехта ў тлуме.

– Па чарзе, э, сябры, па чарзе, - старшыня пастукаў алоўкам па шыйцы графiну з вадою. Нарада паслухала яго пазвоньваньня ў пачцiвым маўчаньнi. Ну, калi ласка, э, ты, - указаў ён на ахвотнага.

– Дзякую, дарагi старшыня!
– выскачыў указаны, бы прымаразак у ранiцу. Факт, што дазволена мне сёньня выказаць сваё слова, як-жа бяззначнае, як-жа нягоднае нават адной хвiлiны ўвагi каханага старшынi, факт гэты, так сказаць, векапомны мне, застанецца ў маёй памяцi назаўсёды, як вышэйшая праява агульначалавечай ласкi. Факт, безь якога немагчыма ўявiць маё далейшае разьвiцьцё, залатымi лiтарамi будзе запiсаны ў... у... гм, у...

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: