Шрифт:
– I людзi таксама памiраюць за плугам, - сказаў малады алень.
– Ад захаду да цемры я бачыў трох. Яны ляжалi i не рухалiся, i iх буйвалы - побач з iмi. Хутка i мы таксама ляжам i не ўстанем больш.
– Рака памялела з учарашняй ночы, - сказаў Балу.
– О Хатхi, цi даводзiлася табе бачыць засуху, падобную на гэту?
– Яна мiнецца, яна мiнецца, - адказаў Хатхi, палiваючы вадою з хобата спiну i бакi.
– У нас тут ёсць адзiн, якi не вытрымае доўга, - сказаў Балу i паглядзеў на хлопчыка, якога вельмi любiў.
– Я?
– з абурэннем усклiкнуў Маўглi i сеў у вадзе.
– У мяне няма доўгай поўсцi, што прыкрывае косцi, але калi б злупiць з цябе шкуру, Балу...
Хатхi ажно ўвесь закалацiўся ад смеху, а Балу строга сказаў:
– Дзiцяня, гэтак няможна гаварыць настаўнiку Закону! Мяне яшчэ нiхто не бачыў без шкуры.
– Ды не, я не хацеў сказаць нiчога крыўднага, Балу. Толькi тое, што ты падобны на какосавы арэх у шалупiннi, а я на той самы арэх без шалупiння. А калi гэтае тваё бурае шалупiнне...
Маўглi сядзеў, скрыжаваўшы ногi, i тлумачы, што ён хацеў сказаць, як звычайна засунуўшы палец у рот, але тут Багiра працягнула мяккую лапу i перакулiла яго ў ваду.
– Яшчэ чаго не хапала, - сказала чорная пантэра, калi хлопчык падняўся, пырхаючы ад вады.
– То з Балу трэба злупiць шкуру, то Балу падобны на какосавы арэх. Глядзi, каб ён не зрабiў тое, што робяць какосавыя арэхi!
– А што?
– спытаў Маўглi, забыўшы гэты адзiн з сама старых жартаў у джунглях.
– Каб не разбiў табе галаву, - спакойна адказала Багiра i зноў перакулiла хлопчыка ў ваду.
– Нядобра смяяцца са свайго настаўнiка, - сказаў мядзведзь, пасля таго як Маўглi акунуўся трэцi раз.
– Нядобра?! А чаго ж вы хочаце? Гэты безвалосы бегае па лесе i насмiхаецца, як малпа, з таго, хто быў калiсьцi добрым паляўнiчым, ды яшчэ дзеля пацехi тузае за вусы.
Гэта, чыкiльгаючы, спускаўся да ракi Шэр-Хан, кульгавы тыгр. Ён пачакаў крыху, цешачыся з перапуду, што ўзняўся сярод аленяў на тым беразе, пасля нагнуў да вады вусатую квадратную галаву i пачаў хлябтаць. Пры гэтым ён бурчаў:
– Джунглi цяпер логава для голых шчанюкоў! Зiрнi на мяне, чалавечае дзiцяняi
Маўглi зiрнуў на яго больш дакладна, паглядзеў прама ў вочы i вельмi смела, - i праз хвiлiну Шэр-Хан неспакойна адвярнуўся.
– Маўглi тое, Маўглi гэта!
– прабурчаў ён i зноў пачаў хлябтаць ваду.
– Ён не чалавек i не воўк, а то спалохаўся б. Праз год мне давядзецца прасiць у яго дазволу напiцца! Ух!
– Магчыма, i так, - сказала Багiра, пiльна пазiраючы тыгру ў вочы. Магчыма, i так... Фэ, Шэр-Хан! Што гэта за новае паскудства ты прынёс сюды?
Кульгавы тыгр апусцiў у ваду падбародак i шчокi, i цёмныя масленыя палосы паплылi ўнiз па рацэ.
– Гадзiну назад я забiў чалавека, - нахабна адказаў Шэр-Хан.
Ён не пераставаў хлябтаць ваду i ўсё вуркатаў i бурчаў сабе пад нос.
Шэрагi звяроў уздрыгнулi i захiсталiся, над iмi праляцеў шэпт, якi перайшоў у крык:
– Ён забiў чалавека! Забiў чалавека!
I ўсе паглядзелi на дзiкага слана Хатхi, але той, здавалася, нiчога не чуў. Хатхi нiколi не спяшаецца, таму ён i жыве гэтак доўга.
– У такую часiну забiваць чалавека! Хiба няма iншай дзiчыны ў джунглях? з пагардай сказала Багiра, выходзячы з апаганенай вады i па-кашэчаму атрасаючы адну лапу за другой.
– Я забiў яго не для яды, а таму, што мне так захацелася.
Зноў пачулiся спалоханыя нараканнi, i пiльныя белыя вочкi Хатхi сурова паглядзелi ў бок Шэр-Хана.
– Таму, што мне так хацелася, - працягла паўтарыў Шэр-Хан.
– А цяпер я прыйшоў сюды, каб прагнаць смагу i ачысцiцца. Хто мне забаронiць?
Спiна Багiры выгнулася, як бамбук на моцным ветры, але Хатхi спакойна падняў свой хобат.
– Ты забiў таму, што табе так хацелася?
– спытаў ён.
А калi Хатхi пра што-небудзь пытаецца, лепей адказваць.
– Вось iменна. Гэта было маё права i мая ноч. Ты гэта ведаеш, о Хатхi, адказаў Шэр-Хан амаль ветлiва.
– Так, я ведаю, - адказаў Хатхi i, крыху памаўчаўшы, спытаў: - Ты напiўся ўдосталь?
– На гэтую ноч - напiўся.
– Тады iдзi адсюль. Рака для таго, каб пiць, а не для таго, каб паганiць яе. Нiхто, апрача кульгавага тыгра, не выхваляўся б сваiм правам у такую часiну... у такую часiну, калi ўсе мы пакутуем разам - i чалавек i Народ Джунгляў. Чысты цi нячысты, iдзi ў сваю бярлогу, Шэр-Хан!