Вход/Регистрация
Маўглi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

Першы з Тыграў наступiў на сваю здабычу i сказаў:

"Ён цяпер гэтакi ж, як той бык. Страху больш няма, i я па-ранейшаму буду судзiць Народы Джунгляў".

Але Тха сказаў:

"Нiколi больш не прыйдуць да цябе Народы Джунгляў. Нiколi не перакрыжуюцца iхнiя дарогi з тваiмi, нiколi не будуць яны спаць побач з табою, нi хадзiць за табою, нi пасвiцца каля тваёй бярлогi. Толькi Страх будзе хадзiць за табою па пятах, i калi яму ўздумаецца, бiць цябе зброяй, якой ты не ўбачыш. Ён зробiць так, што зямля правалiцца ў цябе пад нагамi, i лiяна зашмаргнецца на тваёй шыi, i ствалы дрэў паўстануць вакол цябе так высока, што ты не здолееш цераз iх пераскочыць. А напаследак ён злупiць з цябе шкуру i накрые ёю сваiх дзiцянят, каб сагрэць iх. Ты не злiтаваўся над iм, i ён не будзе мець лiтасцi да цябе".

Першы з Тыграў быў вельмi смелы, бо яго ноч яшчэ не мiнула, i ён сказаў:

"Абяцанне Тха па-ранейшаму мае сiлу. Ён не забярэ ў мяне маёй ночы?"

I Тха сказаў:

"Твая ноч застаецца тваёю, як я абяцаў, але за яе давядзецца заплацiць. Ты навучыў чалавека забiваць, а ён усё пераймае хутка".

Першы з Тыграў адказаў:

"Вось ён, у мяне пад нагою, i хрыбет яго зламаны. Няхай ведаюць усе Джунглi, што я забiў Страх".

Але Тха засмяяўся i сказаў:

"Ты забiў аднаго са шматлiкiх i сам скажаш пра гэта джунглям, бо твая ноч мiнула!"

I вось настаў дзень - з пячоры выйшаў другi Безвалосы, i, убачыўшы забiтага на сцяжынцы i тыгра, якi стаяў над iм, ён узяў кiй з вострым канцом.

– Яны i цяпер кiдаюць такую вострую штуку, - сказаў дзiкабраз Сахi i з шоргатам пачаў спускацца да ракi.

Гонды* лiчаць Сахi сама смачнай ежай - яны называюць яго Хо-Iгу, - i ён ведае сёе-тое пра каварную сякерку гондаў, якая ляцiць цераз прасеку, паблiскваючы, нiбы страказа.

* Гонды - адзiн з сама старажытных народаў Iндыi.

– Гэта быў кiй з вострым канцом, якiя ўтыкаюць у дно лоўчай ямы, - сказаў Хатхi.
– Безвалосы кiнуў яго, i ён уваткнуўся ў бок Першаму з Тыграў. Усё адбылося, як сказаў Тха: Першы з Тыграў, выючы,бегаў па лесе, пакуль не вырваў кiй, i ўсе джунглi даведалiся, што Безвалосы можа наносiць удар здалёку, i пачалi баяцца яшчэ больш, чым раней. Так выйшла, што Першы з Тыграў навучыў Безвалосага забiваць, - а вы самi ведаеце, колькi шкоды гэта прынесла ўсiм нам, - забiваць i пятлёй, i прыхаванай пасткай, i куслiвай мухай, якая вылятае з белага дыму (Хатхi гаварыў пра кулю), i Чырвонай Кветкай, якая выганяе нас з лесу. I ўсё ж адну ноч у годзе Безвалосы баiцца тыгра, як абяцаў Тха, i тыгр нiчога не зрабiў, каб прагнаць яго страх. Дзе нi знойдзе ён Безвалосага, там i забiвае, памятаючы, як зняславiлi Першага з Тыграў.

I цяпер Страх гуляе па джунглях удзень i ўночы.

– Ахi! Ао!
– уздыхнулi аленi, думаючы, як важна ўсё гэта для iх.

– I толькi калi адзiн Вялiкi Страх пагражае ўсiм, як цяпер, мы ў джунглях забываемся на свае дробныя страхi i сыходзiмся ў адно месца, цяпер.

– Чалавек толькi адну ноч баiцца тыгра?
– спытаў Маўглi.

– Толькi адну ноч, - адказаў Хатхi.

– Але ж я... але ж мы... але ж усе ў джунглях ведаюць, што Шэр-Хан забiвае чалавека двойчы i тройчы ў месяц.

– Гэта так. Але тады ён кiдаецца на яго ззаду i, нападаючы, адварочвае галаву, таму што баiцца. Калi чалавек паглядзiць на тыгра, ён уцячэ. А ў сваю ноч ён заходзiць у вёску не хаваючыся. Ён iдзе памiж дамамi, прасоўвае галаву ў дзверы, а людзi падаюць перад iм на каленi, i тады ён забiвае. Адзiн раз - у тую ноч.

"О!
– сказаў Маўглi сам сабе i перавярнуўся ў вадзе з боку на бок.
– Цяпер я разумею, чаму Шэр-Хан папрасiў мяне зiрнуць на яго. Яму гэта не памагло, ён не мог глядзець мне ў вочы, а я... я, вядома, не ўпаў перад iм на каленi. Але ж я не чалавек, я належу да Вольнага Народа".

– Гм-м!
– глуха прабурчала Багiра.
– А тыгр ведае сваю ноч?

– Не, не ведае, пакуль Месячны Шакал не выйдзе з начнога туману. Часам гэтая ноч бывае ўлетку, у сухую пару, а iншы раз зiмой, калi iдуць дажджы. Калi б не Першы з Тыграў, гэтага б не здарылася i нiхто з нас не ведаў бы Страху.

Аленi сумна ўздыхнулi, а Багiра каварна ўсмiхнулася.

– Людзi ведаюць гэтую... казку?
– спытала яна.

– Нiхто яе не ведае, апрача тыграў i нас, сланоў, дзяцей Тха. Цяпер i вы, тыя, што на берагах, чулi яе, i больш мне няма чаго сказаць вам.

Хатхi акунуў хобат у ваду ў знак таго, што не жадае больш размаўляць.

– Але чаму ж, чаму, - спытаў Маўглi, звяртаючыся да Балу, - чаму Першы з Тыграў перастаў есцi траву, плады i лiсце? Ён жа толькi зламаў карак быку. Ён не зжор яго. Што ж прымусiла яго пакаштаваць свежай крывi?

– Дрэвы i лiяны заклеймавалi тыгра, Маленькi Брат, i ён зрабiўся паласаты, якiм мы бачым яго цяпер. Нiколi больш не будзе ён есцi пладоў, i з таго самага дня ён помсцiць аленям, буйвалам i iншым траваедам, - сказаў Балу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: