Вход/Регистрация
Маўглi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

– Дапраўды, - пачаў Балу, - я ўсяго толькi стары i падчас неразумны настаўнiк Закону ў Сiянiйскiх Ваўчанят, а Багiра...

– ...ёсць Багiра, - сказала чорная пантэра i закрыла пашчу, ляснуўшы зубамi: яна не прызнавала пакоры.
– Вось у чым бяда, Каа: гэтыя зладзеi, што крадуць арэхi i знiшчаюць лiсце на пальмах, выкралi ў нас чалавечае дзiцяня, пра якое ты, магчыма, чуў.

– Я чуў штосьцi ад Сахi (iголкi надаюць яму нахабства) пра дзiцяня, якое прынялi ў Воўчую Чараду, але не паверыў. Сахi слухае адным вухам, а потым перакручвае ўсё, што чуў.

– Не, гэта праўда. Такога дзiцяняцi яшчэ не было на свеце, - сказаў Балу.
– Сама лепшае, сама разумнае i сама смелае чалавечае дзiцяня, мой вучань, якi праславiць iмя Балу на ўсе джунглi, з канца ў канец. Ды, апрача таго, я... мы... любiм яго, Каа!

– Тс! Тс!
– адказаў Каа, варочаючы галавой направа i налева.
– Я таксама зведаў, што такое любоў. Я мог бы расказаць вам не адну гiсторыю.

– Гэта лепш пасля, як-небудзь яснай ночкай, калi мы ўсе будзем сытыя i здолеем ацанiць расказ па заслугах, - хуценька адказала Багiра.
– Наша дзiцяня цяпер у руках у Бандар-Логаў, а мы ведаем, што з усяго Народа Джунгляў яны баяцца аднаго Каа.

– Яны баяцца аднаго мяне! I нездарма, - сказаў Каа.
– Балбатухi i дурныя выхвалякi, дурныя выхвалякi i балбатухi - вось хто гэтыя малпы. Але ваша дзiцяня не можа чакаць ад iх дабра. Яны рвуць арэхi, а калi надакучыць, шпурляюць iх унiз. Цэлы дзень яны гойсаюць з галiнай, быццам абысцiся без яе не могуць, а потым ломяць яе папалам i кiдаюць. Вашаму дзiцяняцi не пазайздросцiш... Апрача таго, яны абзывалi мяне... жоўтай рыбiнай, здаецца?

– Чарвяком, чарвяком. Земляным чарвяком, - сказала Багiра, - i яшчэ рознымi мянушкамi. Мне сорамна нават паўтараць.

– Трэба iх правучыць, каб не забывалiся, калi гавораць пра свайго ўладара! Ааа-ссп! Каб як след памяталi! Дык куды ж яны пабеглi з дзiцянём?

– Адны толькi джунглi ведаюць. На захад, я думаю, - сказаў Балу.
– А мы ж лiчылi, што табе гэта вядома, Каа.

– Мне? Адкуль гэта? Я хапаю iх, калi яны трапляюцца мне на дарозе, але не палюю нi на малпаў, нi на жаб, нi на зялёнае багавiнне ў сажалцы. Хссс!

– Угору, угору! Угору, угору! Хiла! Iла! Iла, паглядзi ўгору, Балу з Сiянiйскай Чарады!

Балу зiрнуў угору, каб даведацца, адкуль чуецца голас, i ўбачыў каршуна Чыля, якi плаўна спускаўся ўнiз, i сонца свяцiла на прыўзнятыя краi яго крылаў. Чылю даўно пара было спаць, але ён усё яшчэ кружыў над джунглямi, шукаў мядзведзя i нiякне мог разгледзець яго скрозь густую лiстоту.

– Што здарылася?
– спытаў Балу.

– Я бачыў Маўглi ў Бандар-Логаў. Ён прасiў перадаць гэта табе. Я прасачыў за iмi. Яны панеслi яго за раку, у малпiн горад - у Халодныя Бярлогi. Магчыма, яны застануцца там на ноч, магчыма - на дзесяць начэй, а магчыма - на гадзiну. Я загадаў кажанам пасачыць за iмi ўночы. Вось што мне было даручана. Добрага палявання ўсiм вам унiзе!

– Поўнага валляка i моцнага сну табе, Чыль!
– крыкнула Багiра.
– Я не забуду пра цябе, як выйду на паляванне, i пакiну цэлую галаву табе аднаму, о найлепшы з каршуноў!

– Дробязi! Дробязi! Хлопчык сказаў Запаветнае Слова. Нельга было не памагчы яму!
– Чыль зрабiў круг над лесам i паляцеў на начлег.

– Ён не забыў, што трэба сказаць!
– радаваўся Балу.
– Падумаць толькi: гэтакi маленькi, а ўспомнiў Запаветнае Слова Птушак, ды яшчэ калi малпы валаклi яго па дрэвах!

– Яно было моцна ўбiта яму ў галаву, гэтае слова!
– сказала Багiра.
– Я таксама ганаруся дзiцянём, але цяпер нам трэба спяшацца да Халодных Бярлогаў.

Усе ў джунглях ведалi, дзе знаходзiцца гэтая мясцiна, але рэдка хто бываў там, бо Халоднымi Бярлогамi называлi стары, закiнуты i мёртвы горад, што згубiўся ў гушчары лесу; а звяры не будуць сялiцца там, дзе раней жылi людзi. Хiба толькi вепр паселiцца ў такой мясцiне, але не паляўнiчае племя. Ды i малпы бывалi там не часцей, чым у любым iншым месцы. Нiводзiн звер, якi паважае сябе, не падыходзiў блiзка да горада, хiба толькi ў час засухi, калi ў напаўразбураных вадаёмах i басейнах заставалася яшчэ вада.

– Дабiрацца туды палову ночы поўным ходам, - сказала Багiра.

I Балу адразу затужыў.

– Я з усяе сiлы буду спяшацца, - сказаў ён з трывогай.

– Мы не можам цябе чакаць. Бяжы за намi, Балу. Нам трэба спяшацца - мне i Каа.

– Хоць ты i на чатырох лапах, а я ад цябе не адстану, - коратка сказаў Каа.

Балу намагаўся бегчы за iмi, але вымушаны быў спачатку сесцi i перадыхнуць, так што яны пакiнулi мядзведзя, каб ён потым даганяў iх, i Багiра памчалася ўперад iмклiвымi скачкамi. Каа маўчаў, але як нi спяшалася Багiра, вялiзны ўдаў не адставаў ад яе. Калi яны дабралiся да горнай рэчкi, Багiра апынулася наперадзе, бо пераскочыла паток, а Каа пераплыў яго, трымаючы галаву i шыю над вадой. Але на роўнай зямлi ўдаў зноў дагнаў Багiру.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: