Шрифт:
–  Мы пагаварылi з мужам, - сказала Месуа.
–  Да Канхiвары адсюль трыццаць мiляў. Калi мы дабяромся туды сёння, мы будзем жыць. Калi не - памром. 
– Вы будзеце жыць. Нiводзiн чалавек не выйдзе сёння за вароты. Але што гэта ён робiць?
Муж Месуi, стоячы на карачках, гроб зямлю ў кутку хацiны.
–  Там у яго грошы, - сказала Месуа.
–  Больш мы нiчога не можам узяць з сабою. 
– Ах, так! Гэта тое, што пераходзiць з рук у рукi i не становiцца цяплейшым. Хiба яно бывае патрэбна i ў iншых месцах?
Муж сярдзiта азiрнуўся.
–  Якi ён пярэварацень? Ён проста дурань!
–  прабурчаў ён.
–  За гэтыя грошы я магу купiць каня. Нас так збiлi, што мы не зойдзем далёка, а вёска пагонiцца за намi. 
– Кажу вам, што не пагонiцца, я гэтага не дазволю, але конь - гэта добра, бо Месуа знясiлена.
Яе муж устаў, завязваючы ў пояс апошнюю рупiю. Маўглi дапамог Месуi вылезцi праз акно, i халаднаватае начное паветра ажывiла яе. Але джунглi пры святле зорак здалiся ёй вельмi цёмнымi i страшнымi.
–  Вы ведаеце дарогу ў Канхiвару?
–  прашаптаў Маўглi. 
Яны кiўнулi.
– Добра. Помнiце ж, што баяцца няма чаго. I спяшацца таксама не трэба. Толькi... толькi ў джунглях ззаду вас i наперадзе вас вы, магчыма, пачуеце спевы.
– Няўжо ты думаеш, што мы асмелiлiся б пайсцi ноччу ў джунглi, калi б не баялiся, што нас спаляць? Лепш няхай нас разарвуць звяры, чым заб'юць людзi, сказаў муж Месуi.
Але сама Месуа паглядзела на Маўглi i ўсмiхнулася.
–  Кажу вам, - гаварыў далей Маўглi, быццам ён быў мядзведзь Балу i соты раз паўтараў няўважлiваму ваўчаняцi старажытны Закон Джунгляў, - кажу вам, што нi адзiн зуб у джунглях не ашчэрыцца супраць вас, нi адна лапа ў джунглях не падымецца на вас. Нi чалавек, нi звер не запыняць вас, пакуль вы не ўбачыце Канхiвару. Вас будуць ахоўваць.
–  Ён шпарка павярнуўся да Месуi са словамi: Муж твой не верыць мне, але ты паверыш? 
– Так, вядома, сын мой. Чалавек ты цi воўк з джунгляў, але я табе веру.
– Ён спалохаецца, калi пачуе спевы майго народа. А ты пазнаеш i ўсё зразумееш. Iдзiце ж i не спяшайцеся, бо спяшацца няма патрэбы: вароты зачынены.
Месуа кiнулася з плачам да ног Маўглi, але ён хуценька падняў яе, сам увесь калоцячыся. Тады яна павiсла ў яго на шыi i называла ўсiмi ласкавымi iмёнамi, якiя толькi прыйшлi ёй на памяць. Яны пайшлi ў бок джунгляў, i Мацi Ваўчыха выскачыла са сваёй засады.
–  Правядзi iх!
–  сказаў Маўглi.
–  I глядзi, каб усе джунглi ведалi, што iх няможна чапаць. Падай голас, а я паклiчу Багiру. 
Глухое, працяглае выццё пачулася i замерла, i Маўглi ўбачыў, як муж Месуi ўздрыгнуў i павярнуўся, гатовы ўцякаць назад да хацiны.
–  Iдзi, iдзi!
–  падбадзёрыў яго Маўглi.
–  Я ж сказаў, што вы пачуеце песню. Яна вас будзе праводзiць да самай Канхiвары. Гэта - Ласка Джунгляў. 
Месуа падштурхнула свайго мужа ўперад, i цемра спусцiлася над iмi i Ваўчыхай, як раптам Багiра выскачыла ледзь не з-пад ног Маўглi.
–  Мне сорамна за тваiх братоў!
–  сказала яна муркаючы. 
–  Як гэта? Хiба яны кепска спявалi для Балдзео?
–  спытаў Маўглi. 
– Занадта хораша! Занадта! Яны нават мяне змусiлi забыцца на ўсякi гонар, i, клянуся зламаным замком, якi вызвалiў мяне, я бегала па джунглях i спявала, нiбыта ўвесну. Хiба ты нас не чуў?
– У мяне быў iншы клопат. Спытай лепш у Балдзео, цi спадабалася яму песня. Але дзе ж уся чацвёрка? Я хачу, каб нiводзiн з чалавечай чарады не выйшаў сёння за вароты.
–  Дык навошта табе чацвёрка?
–  сказала Багiра. Пазiраючы на яго палаючымi вачамi, яна пераступала з нагi на нагу i мурлыкала ўсё мацней.
–  Я магу затрымаць iх, Маленькi Брат. Гэтыя спевы i людзi, што караскалiся на дрэвы, распалiлi мяне. Я гналася за iмi цэлы дзень - пры святле сонца, у самы поўдзень. Я пiльнавала iх, як ваўкi пiльнуюць аленяў. Я Багiра, Багiра, Багiра! Я скакала з iмi, як скачу са сваiм ценем. Глядзi! 
I вялiкая пантэра падскочыла, як кацяня, i пагналася за лiстком, што падаў з дрэва; яна бiла па паветры лапамi то ўправа, то ўлева, i паветра свiстала пад яе ўдарамi, потым бясшумна стала на ўсе чатыры лапы, зноў падскочыла ўгору, i зноў, i зноў, i яе вуркатанне i бурчанне рабiлiся ўсё мацнейшымi i мацнейшымi, як спяванне пары ў катле, што закiпае на агнi.
–  Я Багiра - сярод джунгляў, сярод ночы!
–  i мая сiла ўся са мною! Хто вытрымае мой нацiск? Дзiцяня, адным ударам лапы я магла б размажджэрыць табе галаву, i яна стала б пляскатай, як дохлая жаба ў летнюю спёку! 
–  Што ж, бi!
–  сказаў Маўглi на мове вёскi, а не на мове джунгляў. 
I чалавечыя словы адразу спынiлi Багiру. Яна адскочыла назад i, уся калоцячыся, прысела на заднiя лапы, так што яе галава апынулася на адным узроўнi з галавою Маўглi. I зноў Маўглi пачаў глядзець, як глядзеў на непакорных ваўчанят, проста ў зялёныя, як смарагд, вочы, пакуль у глыбiнi зялёных зрэнкаў не пагас чырвоны агонь, як гасне агонь на маяку, пакуль пантэра не адвяла позiрку. Яе галава апускалася ўсё нiжэй i нiжэй, i нарэшце чырвоная тарка языка драпнула нагу Маўглi.
