Шрифт:
–  Надзейны прытулак!
–  сказаў Маўглi i выпрастаўся на ўвесь рост.
–  Толькi ён занадта далёка, каб кожны дзень у iм бываць. Ну, а што ж мы тут убачым? 
–  Хiба я нiшто?
–  сказаў чыйсьцi голас у глыбiнi падзямелля. 
Перад Маўглi мiльгнула штосьцi белае, i паступова ён разгледзеў такую вялiзную кобру, якiх ён дагэтуль не сустракаў, - амаль восем футаў даўжынёй, вылiнялую ад жыцця ў цемры да жаўцiзны старой слановай косцi. Нават акуляры на раздзьмутым клабуку зрабiлiся ў яе бледна-жоўтымi. Вочы ў кобры былi чырвоныя, як рубiны, i ўся яна была такая дзiўная з выгляду.
–  Добрага палявання!
–  сказаў Маўглi, у якога ветлiвыя словы, як i паляўнiчы нож, былi заўсёды напагатове. 
–  Што новага ў горадзе?
–  спытала белая кобра, не адказваючы на прывiтанне.
–  Што новага ў вялiкiм горадзе, абгароджаным сцяною, у горадзе сотнi сланоў, дваццацi тысяч коней i незлiчоных статкаў, - у горадзе князя над дваццаццю князямi? Я станаўлюся тугаватай на вуха i даўно ўжо не чула баявых гонгаў. 
–  Над намi джунглi, - сказаў Маўглi.
–  Са сланоў я ведаю толькi Хатхi i яго сыноў. А што такое "князь"? 
– Я гаварыў табе, - лагодна сказаў Каа, - я гаварыў табе чатыры месяцы назад, што твайго горада ўжо няма.
– Горад, вялiкi горад у лесе, чые вароты ахоўваюцца княжацкiмi вежамi, не можа знiкнуць. Яго пабудавалi яшчэ да таго, як дзед майго дзеда вылупiўся з яйка, i ён будзе стаяць i тады, калi сыны маiх сыноў пабялеюць, як я. Саладхi, сын Чандрабiджы, сына Вiйеджы, сына Ягасары, пабудаваў яго ў даўнiя часы. А хто ваш валадар?
–  След згубiўся, - сказаў Маўглi, звяртаючыся да Каа.
–  Я не разумею, што яна гаворыць. 
– Я таксама. Яна вельмi старая... Прамацi Кобраў, тут навокал адны толькi джунглi, як i было заўсёды, ад самага пачатку.
– Тады хто ж ён, - спытала белая кобра, - той, што сядзiць перада мною i не баiцца? Той, што не ведае iменi князя i размаўляе на нашай мове вуснамi чалавека? Хто ён, з нажом паляўнiчага i мовай змяi?
–  Мяне завуць Маўглi, - быў адказ.
–  Я з джунгляў. Ваўкi - мой народ, а гэта Каа, мой брат. А ты хто, Мацi Кобраў? 
– Я вартавы княжацкага скарбу. Каран Раджа палажыў нада мною камянi яшчэ тады, калi ў мяне была цёмная скура, каб я забiвала тых, што прыйдуць сюды красцi. Потым скарбы апусцiлi пад камень, i я пачула спевы жрацоў, маiх настаўнiкаў.
"Гм!
–  сказаў сам сабе Маўглi.
–  З адным жрацом я ўжо меў справу ў чалавечай чарадзе, i я ведаю, што ведаю. Хутка сюды прыйдзе бяда". 
– Пяць разоў падымалi камень з таго часу, як я пiльную скарб, але заўсёды для таго, каб дабавiць яшчэ, а не панесцi адсюль. Нiдзе няма такiх багаццяў, як гэтыя - скарбы ста князёў. Але даўным-даўно ўжо не падымалi камень, i мне здаецца, што пра мой горад забылiся.
– Горада няма. Паглядзi навокал - вунь каранi вялiкiх дрэў рассунулi камянi. Дрэвы i людзi не растуць разам, - угаворваў яе Каа.
–  Двойчы i тройчы людзi знаходзiлi сюды дарогу, - злосна адказала кобра, але яны нiчога не гаварылi, пакуль я не знаходзiла iх вобмацкам у цемры, а тады крычалi, толькi зусiм нядоўга. А вы абое прыйшлi да мяне з хлуснёй, i чалавек i змяя, i хочаце, каб я вам паверыла, нiбыта майго горада больш няма i прыйшоў канец маёй службе. Людзi мала змяняюцца з гадамi. А я не змяняюся! Пакуль не падымуць камень i не прыйдуць жрацы са спевам знаёмых мне песняў, i не напояць мяне цёплым малаком, i не вынесуць адсюль на святло, я, я, я - i нiхто iншы!
–  буду Вартавым Княжацкага Скарбу! Горад памёр, кажаце вы, i сюды пранiклi каранi дрэў? Дык нагнiцеся ж i вазьмiце што хочаце! Няма нiдзе на зямлi такiх скарбаў! Чалавек са змяiнай мовай, калi ты зможаш выйсцi адсюль жывы тою дарогаю, якою прыйшоў, князi будуць табе слугамi! 
–  След зноў згубiўся, - спакойна сказаў Маўглi.
–  Няўжо якi-небудзь шакал прагробся гэтак глыбока i ўкусiў вялiкi белы Клабук? Яна, мусiць, ашалела... Мацi Кобраў, я не бачу, што можна адсюль вынесцi. 
–  Клянуся багамi Сонца i Месяца, хлопчык страцiў розум!
–  сыкнула кобра. Перш чым заплюшчацца твае вочы, я зраблю табе адну вялiкую ласку. Глядзi - i ўбачыш тое, чаго не бачыў яшчэ нiхто з людзей! 
– Кепска бывае таму, хто гаворыць Маўглi пра ласку, - адказаў хлопчык скрозь зубы, - але ў цемры ўсё змяняецца, я ведаю. Я пагляджу, калi табе гэтак хочацца.
Прыжмурыўшы вочы, ён абвёў пiльным позiркам падзямелле, потым падняў з-пад ног жменьку чагосьцi блiскучага.
–  Ого!
–  сказаў ён.
–  Гэта падобна на тыя штучкi, якiмi забаўляюцца ў чалавечай чарадзе. Толькi гэтыя жоўтыя, а тыя былi карычневыя. 
Ён выпусцiў золата долу i зрабiў крок уперад. Усё падзямелле было выслана слоем залатых i сярэбраных манет таўшчынёй пяць-шэсць футаў; манет, што высыпалiся з мяхоў, дзе яны раней захоўвалiся. За доўгiя гады метал зляжаўся i выраўняўся, як пясок у час адлiву. На манетах i пад iмi, закапаўшыся ў iх, як абломкi крушэння ў пяску, былi чаканнага серабра сёдлы для сланоў з бляхамi каванага золата, аздобленыя рубiнамi i бiрузой. Там былi паланкiны i насiлкi для княгiняў, акаваныя i ўпрыгожаныя серабром i эмаллю, з нефрытавымi ручкамi i бурштынавымi кольцамi для фiранак; там былi залатыя свяцiльнi са смарагдавымi падвескамi, што калыхалiся на iх; там былi пяцiфутавыя статуi даўно забытых багоў, сярэбраныя, са смарагдавымi вачамi; былi кальчугi, стальныя, з залатою насечкаю i з махрамi з пачарнелага дробнага жэмчугу; там былi шлемы з грабянямi, усыпанымi рубiнамi колеру галубiнай крывi; там былi лакiраваныя шчыты з панцыра чарапахi i скуры насарога, акутыя чыстым золатам са смарагдамi па краях; бярэмы шабляў, кiнжалаў i паляўнiчых нажоў з алмазнымi тронкамi; залатыя чашы i каўшы i пераносныя алтары, што нiколi не бачылi дзённага святла; нефрытавыя келiхi i бранзалеты; кадзiлы, грабянi, пасудзiны для духоў, хны i сурмы, усё з чыстага золата; мноства кольцаў для носа, абручоў, пярсцёнкаў i паясоў; паясы на сем пальцаў шырынёю з гранёных алмазаў i рубiнаў i драўляныя шкатулкi, тройчы акутыя жалезам, дрэва якiх рассыпалася ў пыл, i засталiся груды апалаў, кацiнага вока, сапфiраў, рубiнаў, брыльянтаў, смарагдаў i гранатаў.
