Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Фантастика
  3. Книга "Смерць Бiкунi (на белорусском языке)"
Смерць Бiкунi (на белорусском языке)
Читать

Смерць Бiкунi (на белорусском языке)

Комацу Саке

Фантастика

:

научная фантастика

.
Аннотация

Сакё Камацу

Смерць Бiкунi

Пераклала Iрэна Дабрыян

1

Цяжкiя свiнцовыя хмары сцерлi з неба сiнь, апусцiлiся нiзка-нiзка над пачарнелым ледзяным морам, i здавалася, што на свеце нiчога няма, апрача гэтых хмар i вострага, як лязо кiнжала, ветру, якi ўзнiкаў з безданi i рваў чалавечую плоць. Вецер шалеў, гнаў з мора пырскi, застылыя ў ледзяны шрот, уздымаў з зямлi халодны калючы пясок. Хмары раслi i шырылiся, клубiлiся, залiвалi гарызонт чарнатою. Грукат хваль i выццё ветру, заглушаючы адно аднаго, прадвяшчалi блiзкую снежную буру.

Па гэтым сумным свеце, дзе жылi i варагавалi толькi тры колеры, народжаныя холадам, - белы, чорны i шэры, павольна рухалася адзiнокая маленькая фiгурка, такая ж чорна-белая, як i ўсё навакольнае. Дзоры, абутыя на боса, пакiдалi ледзь прыкметныя сляды на прыбярэжным пяску, а хвалi, прагныя i шпаркiя, злiзвалi iх доўгiм языком i, ашчэрыўшы белапенныя зубы, таропка адбягалi назад. Мора i вецер ганялiся за дарожнiкам, яны з радасцю паглынулi б яго, падралi б на шматкi, развеялi б яго прах, але ён смела iшоў далей i далей уздоўж крывога выгiну пясчанага берага, аддаючы на волю стыхiй толькi чорнае кiмано, у якога матлялася крыссе, i берагi белай тканiны, якая прыкрывала галаву. I раптам, разрываючы заслону белага снегу i шэрага туману, удалечынi паказалiся чорныя ценi. Было iх шмат. Яны выходзiлi адзiн за адным з iмжы i рухалiся насустрач дарожнiку. I вось на сярэдзiне выгiну ценi i адзiнокi дарожнiк сустрэлiся.

Тыя, што ўзнiклi з iмжы i iшлi цяпер ланцужком, былi моцныя i дужыя людзi. Але неадольная стома сагнула iм спiны. Хада ў iх была цяжкая, ногi глыбока загрузалi ў пяску. Здалёк яны здавалiся воiнамi, закаванымi ў цёмныя панцыры, а зблiзку панцыры аказалiся звычайным адзеннем вандроўных манахаў: башлыкi, грубыя рынкенаўскiя расы. У руках кашы з святымi сутрамi i акаваныя жалезам посахi пiлiгрымаў. Твары, пацямнелыя ад нягод i холаду, папялiста-шэрыя, з абведзенымi чорнымi кругамi вачыма, не неслi на сабе адбiтка мiласэрнасцi гасподняй. Яны павольна iшлi наперад, моцна абапiраючыся на посахi, а ўчэпiсты пясок раз-пораз хапаў iх за ногi, быццам не хацеў пускаць далей.

Адзiнокi дарожнiк, параўняўшыся з вандроўнiкамi, злёгку пакланiўся i хацеў iсцi сваёй дарогаю. На тварах манахаў адбiлася разгубленасць, потым здзiўленне. Яны адказалi на паклон, i вялiзны, як вежа, дзяцюк, што iшоў наперадзе, сказаў гучным голасам:

– Дазволь пагаварыць з табой!..

– Калi ласка...

Голас прагучаў сярэбраным званочкам. Вецер наляцеў з мора i адкiнуў з iлба дарожнiка канцы белага пакрывала.

З-пад белага шоўку, якi трапятаў, на манахаў глядзела жанчына. Маладая, гадоў дваццацi, не болей. Холад распiсаў пяшчотна-ружовымi фарбамi яе па-дзявочы гладкiя шчокi. Вочы былi ясныя, як у дзiцяцi.

Яны глядзелi на жанчыну разявiўшы рот.

– Наша дарога была доўгая i цяжкая. Сама блiзкую завалiла абвалам, i давялося iсцi ў абход, па бездарожжы. Тутэйшых мясцiн мы не ведаем. Цi не скажаш ты, сястра, ёсць тут дзе-небудзь паблiзу сяло або хоць бы адзiнокая хацiна, каб нам схавацца на ноч ад непагадзi?..
– Манах гаварыў вельмi пачцiва, стараючыся прыцiшыць свой гучны голас.
– Ужо вечарэе. Скора на зямлю ляжа начная iмжа. Цi паспеем мы дабрацца да жытла?

– Бедныя, як жа вы, мусiць, натамiлiся!
– У сярэбраным голасе прагучала спагада.
– Але хутка канец вашым пакутам. Бачыце вунь той мыс? За iм рыбачы пасёлак. А калi пойдзеце да гор, там прыкладна праз два з паловай ры будзе будысцкi храм.

– Дзякуй, сястра - усклiкнуў каржакаваты, невысокi манах, якi стаяў побач з падобным на вежу.
– Чулi, браты, нядоўга нам мучыцца. Яшчэ крыху, i нас чакаюць цяпло i сон. Наперад!

– Удачы вам у дарозе. Хай дапаможа вам усявышнi!

Жанчына крыху схiлiла галаву i пайшла далей. Але яе дагнаў голас манаха, якi быў падобны на вежу.

– Высокашаноўная пустэльнiца, няўжо ў такi холад i ў буру ты iдзеш адна?

Манахiня ўсмiхнулася, прыкрыўшы рот краем рукава:

– Не трывожцеся, браты. Жыву я тут доўга, тутэйшыя мясцiны добра ведаю. Ды i келля мая недалёка...

I, яшчэ раз пакланiўшыся, яна пайшла. I манахi кланялiся ёй, i яна адказвала кожнаму. Але калi жанчына параўнялася з апошнiм, з выгляду ўбогiм манахам, галаву якога прыкрываў глыбокi саламяны капялюш, насунуты да самых брывоў, яе вочы раптам расшырылiся.

– Даруй мне... Цi не ты гэта, пане?
– сказала яна, мiжволi ступiўшы крок да жабрака-манаха.

Ланцужок шэрых рас застыў на iмгненне, а потым па iм прайшло ледзь прыкметнае калыханне. Магчыма, вецер наляцеў у гэта iмгненне з новай сiлай... Сёй-той з манахаў схапiўся за мячы, схаваныя пад адзеннем багамольцаў.

Але манахiня, прыкмецiўшы, што апошнi ў ланцужку яшчэ глыбей нацягнуў на твар саламяны капялюш, каб не сустракацца з ёю позiркам, зноў пакланiлася i паглядзела на чалавека, падобнага на вежу, што сачыў за ёю вачыма, у якiх гарэў нядобры агонь.

– Малюся i спадзяюся на мiласэрнасць усявышняга. Няхай спадарожнiчае яна вам на вашым цяжкiм шляху. Даруйце, калi што не так сказала...
– Яе тонкiя пальцы малiтоўна перабiралi выцягнуты з-за пазухi ружанец.

Калi меладычны, падобны на летнюю прахалоду голас даляцеў да першага манаха, яна ўжо павярнулася i са складзенымi рукамi пайшла прэч у снежную iмжу.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Проект закона о взятках
Сказка
Теперь, так сказать, свои
Уничтожение чудовищ
Вызов высоте
Смерць Бiкунi (на белорусском языке)
Да здравствуют предки
Развоплощённая
Гордиев узел
Продается планета (сборник)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: