Вход/Регистрация
Смерць Бiкунi (на белорусском языке)
вернуться

Комацу Саке

Шрифт:

– Усiм верталётам - узлёт!
– хрыпеў начальнiк.
– Знайдзiце яе! Звярнiцеся да яе па радыё! Гучнагаварыцелi, гук! Рабочыя i служачыя, якiя не прымаюць непасрэднага ўдзелу ва ўзрыўных работах, неадкладна ў гару! Мабiлiзаваць усе ўсюдыходы... Часу ў абрэз. За трыццаць хвiлiн да выбуху прагучыць сiрэна, i тады ўсiм адразу ж эвакуiравацца!..

Людзi кiнулiся да ўсюдыходаў. Завылi маторы. Маленькiя, вёрткiя машыны з крайняй хуткасцю памчалiся па горных схiлах.

А над гарою бязвоблачнае блакiтнае неба. I ў iм вiселi верталёты сучасныя серабрыстыя стракозы з дзюралю. I голас iх гучнагаварыцеляў быў пранiзлiвы i трывожны, зусiм не такi, як шалясценне празрыстых крылаў сапраўдных стракоз.

Паўтары гадзiны прайшлi. Яны былi бясконца доўгiя i вокамгненныя, як уздых. Таму што трывога расцягвае час да бясконцасцi i сцiскае стагоддзi да секунды.

Завыла сiрэна. Апошняя перад выбухам. Магчыма, гэтая злавесная птушка смерцi - стары груган - крычала i плакала, прадракаючы бяду?..

Пошукавы атрад вярнуўся. Без вынiкаў.

Начальнiк, чырвоны, як вараны краб, расшпiлiў каўнер кашулi.

– Можа, яна сама эвакуiравалася?.. Не чакаючы паўторнага запрашэння?.. Спадзяюся, нiхто з пасланых не застаўся на гары?

– Адзiн...
– сказаў нехта.
– Але ён таксама вяртаецца...

З гары спускаўся iнжынер. Нiбы падганяючы яго, яшчэ раз заплакала сiрэна. Звярынае выццё лягло непасiльным грузам на чалавечыя плечы - пятнаццаць хвiлiн да выбуху. I яшчэ адзiн крык - дзесяць хвiлiн да выбуху.

– Эге-ге!
– крыкнуў начальнiк.
– Спяшайся! Давай хутчэй у сховiшча! потым ён угледзеўся ў твар маладога iнжынера.
– Што з табою?

Той плакаў.

– Ты бачыў яе? Знайшоў?
– Начальнiк схапiў яго за руку.
– Кажы!

Малады iнжынер апусцiўся на падлогу. Халодны бетон. Шэрыя сцены сховiшча. I слёзы на запаленых чырвоных вачах.

– Я знайшоў яе, - сказаў ён.

– Ну i?.. Чаму ты не прывёў яе?
– спазма сцiснула горла начальнiку.
– Яна ж цяпер не паспее! Ды як жа мы?! Знайсцi чалавека i не вывезцi?! Ты адкажаш за гэта!

Iнжынер пакруцiў галавой.

– Не атрымалася, нiчога не атрымалася... Гара загiне, i яна разам з ёй...

– Эх, вы!.. Моладзь зялёная!
– адзiн майстар са злосцю плюнуў.
– Не маглi ўгаварыць... Сiлаю прывялi б. Па мордзе надавалi б, цi што, але прывялi... Людзi што скажуць...

Iнжынер апусцiў галаву.

– Яна... Я знайшоў яе амаль на вяршынi... У келлi. Маленькая-маленькая келля. З бамбукавых жэрдак... А вакол - лес. I кветкi ў агародчыку. Дзiвосныя, такiх няма больш на свеце - проста ў келлi, з падлогi, б'е крынiца. Яна пачаставала мяне чаем. Пустэльнiца, дачка гары, з тварам прыгожым i маладым, як кветка сакуры... Колькi ёй гадоў... Можа, дваццаць, а можа, трыццаць, але ўжо нiяк не болей... Яна сядзела каля маленькага столiка для сутраў. Мы пiлi чай...

– Якi дурань!
– прастагнаў начальнiк.
– Падумаць толькi - яны пiлi чай! I гэта ў такi час!.. Мы тут павар'яцелi, а ён...

– Яна вельмi доўга жыла, - працягваў iнжынер, не звяртаючы анiякай увагi на начальнiка.
– Вы чулi калi-небудзь легенду пра Хапяку-бiкунi, пустэльнiцу, якая пражыла васемсот гадоў на свеце. Вельмi старая легенда. Яна нарадзiлася на поўначы Японii... Маладая дзяўчына з'ела рыбу, але гэта была не рыба, а русалка. I русалка падарыла ёй сваю вечную маладосць. I яна назаўсёды засталася маладой i стала пустэльнiцай.

– Ты што - звар'яцеў?
– майстар паглядзеў на маладога iнжынера з адкрытай насмешкай.
– Цi не хочаш ты сказаць, што гэтая ненармальная i ёсць сястрыца Хапяку-бiкунi? Трэба ж, вучоны, а верыць у падобнае глупства! Ды калi Хапяку i жыла калi-небудзь на свеце, то ўжо даўным-даўно памерла...

– Вы нелагiчныя!
– раздражнёна запярэчыў iнжынер.
– I калi не верыце ў Хапяку-бiкунi, як жа вы можаце гаварыць, што яна памерла?.. Гэтая пустэльнiца незвычайная жанчына. Яна расказвала мне пра падзеi пяцiсотгадовай даўнасцi так, быццам гэта было толькi ўчора. I намякнула, што яна i ёсць Хапяку-бiкунi. Не верыце? А чаму? Хiба няма людзей, што вельмi доўга жывуць на свеце? Колькi хочаце прыкладаў, i не толькi ў Японii, але i ва ўсiм свеце. Якая, па сутнасцi, рознiца - сто гадоў пражыць цi васемсот...

– Добра, дапусцiм, усё так i ёсць, - сказаў нехта.
– Але калi яна пражыла так доўга, чаму б ёй яшчэ не пажыць? А цяпер, выходзiць, яна вырашыла памерцi.

– Чаму?
– малады iнжынер на хвiлiнку змоўк. У яго апусцiлiся плечы.
– Яна сказала чаму. Праўда, жыла яна доўга, i жыццё не было ёй цяжкае. Калi б ёй надакучыла, яна магла б у любы час пакончыць з сабою. Але... Бiкунi сказала: "Жыццё маё было цяжкае, але не было цяжарам. Людзi знiкалi. Усе мае мужчыны памiралi адзiн за адным. Свет мяняўся. Але свет дагэтуль захоўваў мудрасць". А яшчэ яна сказала, што цяпер сама стала часткаю мiнулага, бо не засталося на свеце нiчога нязменнага i прырода памiрае i не хоча больш клапацiцца пра сваiх сяброў. Навошта жыць, калi памяць вяне, як кветка восенню, i жывая плоць робiцца легендай?

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: