Вход/Регистрация
Клубок гадзюк (на белорусском языке)
вернуться

Мориак Франсуа

Шрифт:

Сёння вечарам, трынаццатага лiпеня, на рагу вулiцы Брэа iграе аркестр. Кружацца пары...

О, цiхi, спакойны Калез! Успамiнаю сваю апошнюю ноч у гэтым гарадку... Я тады не паслухаўся доктара, выпiў таблетку вераналу i моцна заснуў. Нечакана я прачнуўся, глянуў на гадзiннiк: была гадзiна ночы. Да мяне данеслася гамонка. Я насцярожыўся. Акно ў пакоi было адчынена. Я прыслухаўся - нi на двары, нi ў гасцiнай нiкога няма. Я пайшоў у ванную - там акно выходзiць на поўнач, гэта значыць да пад'езда. Бачу - уся сямейка на ганку. У такi познi час там няма каго баяцца: навокал - нi душы, а на той бок выходзяць вокны толькi з калiдора i ванных пакояў.

Ноч была цёплая i цiхая. Калi размова спынялася, я мог нават чуць частае дыханне Iзы... Кожнага свайго ворага я пазнаваў па голасе, смеху... I вось я на свае вушы пачуў:

– А ты ўпэўнена, мама, што ў сейфе няма каштоўных папер? Жмiнды заўсёды неасцярожныя... Ты ўспомнi пра золата, якое ён хацеў аддаць Люку. Дзе ён яго хаваў?

– Не, у сейфе нiчога каштоўнага няма. Ён даўно здагадаўся, што я ведаю шыфр, якiм адмыкаецца замок: "Мары". У сейф ён лазiць толькi тады, калi яму трэба паглядзець квiтанцыi на страхоўку або на падаткi.

– Мама, гэта ж вельмi важна. Мы i па квiтанцыях можам лёгка вызначыць суму яго даходаў.

– Не, там толькi паперы, якiя маюць дачыненне да нерухомай маёмасцi. Я ўжо глядзела.

– Што ж, гэта таксама цiкава. Значыць, ён прыняў усе меры перасцярогi.

Фiлi пазяхнуў i прамармытаў:

– Ну i кракадзiл! I пашэнцiла мне нарвацца на такога кракадзiла!

– Калi хочаце ведаць маю думку, - сказала Жэнеўева, - то мне здаецца, нiчога мы не знойдзем i ў тым сейфе, якi захоўваецца ў Лiёне... Ты што, Янiна?

– Мама, ды што ж гэта такое?! Усе кажуць, што ён трохi любiць цябе. А Хюбэр, Жэнеўева! Няўжо, калi вы былi малыя, ён нi разу не гуляў з вамi, не песцiў вас?! Значыць, вы самi вiнаватыя. Не ўмелi ўзяць яго ласкай. Трэба было круцiцца каля яго, лашчыцца. Я ад яго чаго хочаш дамаглася б, ды толькi ён не можа глядзець на майго Фiлi...

Хюбэр перапынiў сваю пляменнiцу:

– Дорага нам абыдзецца нахабства твайго мужа.

Пачуўся смех Фiлi. Я трохi нахiлiўся i ўбачыў, як полымя запальнiчкi на секунду асвяцiла яго круглы падбародак i тоўстыя губы.

– Ну, хопiць! Выходзiць, што ён толькi мяне i чакаў, каб вас узненавiдзець.

– Але ж раней ён нас не так ненавiдзеў.

– А ўспомнiце вы, што расказвала бабуля. Як ён пашкадаваў сваю дачку, сваю маленькую Мары? Пляваць яму было на яе! На магiлку так нiколi i не схадзiў!..

– Не, Фiлi, вы ўжо залiшне далёка зайшлi. Калi ён i любiў каго на свеце, то толькi Мары.

Калi б Iза не сказала сваiм слабым, дрыготкiм голасам гэтых слоў, я не змог бы сябе стрымаць.

Умяшалася Жэнеўева:

– Ну, а каб Мары i засталася жыць, мы ўсё роўна нiчога ад гэтага не мелi б. Ён усё аддаваў бы ёй...

– Ды сцiхнiце вы! Ён i яе ўзненавiдзеў бы, як усiх астатнiх. Гэта ж пачвара, а не чалавек!..

Iза зноў спынiла Фiлi:

– Прашу вас, не гаварыце так пра майго мужа, ды яшчэ пры мне i яго дзецях. Вы павiнны ставiцца да яго з павагай.

– З павагай! З павагай!.. Вялiкая мне радасць параднiцца з такой сямейкай!..

Жэнеўева суха адрэзала яму:

– Вас нiхто не прымушаў i не цягнуў сюды.

– А нашто ж тады было пускаць туман у вочы: "Ах, у нас грошы, у нас такiя надзеi..." Ну во, цяпер Янiна раве! Чаго ты? Што я такога сказаў?.. Ох, як жа ўсё гэта абрыдзела!

Усе змоўклi. Чуваць было толькi, як усхлiпвае Янiна. Нехта (не змог я пазнаць голасу) сказаў: "Якая зорная ноч!"

– Ужо позна, дзецi мае. Дзве гадзiны. Пара спаць.

Хюбэр занепакоiўся: як можна разыходзiцца, калi нiчога так i не вырашылi. А цяпер - самы час дзейнiчаць. Яго падтрымаў Фiлi.

– Ды ён не сёння-заўтра Богу душу аддасць, а тады ўжо нiчога не зробiш. Усё прадугледзеў, стары кракадзiл...

– Пачакай, памаўчы, Фiлi. Паслухайце, дзецi мае, усё, што магла, я зрабiла.

– Не, не ўсё, - запярэчыў Хюбэр.

I ён штосьцi пачаў шаптаць. Што? Нiчога я не змог разабраць. Значыць, самае цiкавае, самае галоўнае застанецца для мяне таямнiцай... Нарэшце загаварыла Iза. Па яе голасе я зразумеў, што яна чымсьцi ўсхваляваная, перапалоханая:

– Не, не! Я не магу, не хачу...

– Справа не ў тым, мама, хочаш ты цi не хочаш. Нам трэба ратаваць нашу спадчыну - вось i ўсё.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: