Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)"
Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)
Читать

Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)

Мудров Винцесь

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Вiнцэсь Мудроў

Дарога ў дваццаць крокаў

I

– Месца - дакладна тое?
– крыкнуў Мiкола, выцiраючы чупрыну калашыньнем спартовых штаноў.

– Тое, - адгукнуўся дзед Трахiм, - якраз насупраць камня. Тады ён на паверхнi быў, а цяпер во... у зямлю ўехаў, - дзед прысеў на камень, выцягнуў пачак "беламору".

– Можа далей адплывем?
– падаў голас Гасюта, зiрнуў на дзеда i той, чыркнуўшы запалкай, страсянуў галавой: - Самазвал на паўкола ў ваду ўехаў, як скiдваў. Так што - шукайце. Дзесьцi там i ляжыць.

Мiкола памыляў сьсiнелымi ад холаду вуснамi, зморана ўздыхнуў i, пастаяўшы, як той скакун на вышцы, на носе лодкi, сiгануў у ваду. Гэтым разам ён прабыў пад вадой як нiколi доўга: Гасюта нават сьцягнуў з галавы кашулю, зьбiраючыся ратаваць сябра, ды тут Мiкола вылецеў, па самы пояс, з вады i з панiкай у голасе выдыхнуў:

– Ёсьць!

Пару хвiлiнаў Мiкола аддзiмаўся, трымаючыся за вясло, потым насунуў на плячук зашмаргу, нырцануў пад лодку i з такой рашучасцю адштурхнуўся нагамi ад днiшча, што Гасюта, якi стаяў у поўны рост i разблытваў вяроўку, ледзь не кульнуўся за борт.

Першыя, а таму самыя гострыя сонечныя промнi працялi небасхiл i рака з серабрыстай ператварылася ў ружовую.

– Глеем зацягнула... ледзь адшукаў, - прамармытаў Мiкола, выбраўшыся на бераг: небараку даймалi дрыжыкi, ён увесь сьсiнеў, зуб паганяў зуба i Гасюта, перш, чым пачапiць да трактара канец вяроўкi, палез у кабiнку, выцягнуў адтуль пачатую пляшку.

Мальцы глынулi на поўную губу, працягнулi пляшку дзеду Трахiму, але дзед пiць адмовiўся.

Праз пару хвiлiн гасютавы "беларус" залескатаў на высокiх абаротах, вяроўка напялася i струной засьпявала ў паветры. Дагэтуль дзед Трахiм паглядаў на сьвет зь лёгкай ўсьмешкаю, а ўгледзеўшы напятую вяроўку, ураз пасур'ёзьнеў, прыхапiўся на ногi i застыў, з прыгаслай папяроскай у зубах.

Трактар натужлiва завуркатаў, зямля здрыганулася i з вады ўзьнялося штосьцi зялёнае i круглявае. Напачатку цяжка было ўгледзець у бясформеннай камлызе чалавечыя вiдарысы i толькi калi камлыга прапаўзла па пясочку, а затым успарола берагавы дзiрван, пакiнуўшы на iм пасму зялёнай тванi, сталi праглядацца няўклюдная галава i шырокая грудзiна.

– Някволы бюсьцiк... чатыры тоны пацягне!
– выдыхнуў Мiкола, з натхненьнем выкручваючы свае шырозныя, у "сэканд-хэндзе" куплёныя трусы.

Сябрук у адказ задаволена крэкнуў, перакiнуў з рукi на руку пакарабачаную манцiроўку i мiжволi прыпынiў крок, рахуючы - колькi "зялёных" iм адваляць за бронзавага балвана.

Манцiроўка ляснула тупым канцом па балвану i гук ад удару атрымаўся глухiм i няўцямным.

– Цэмэнт, - прамовiў дзед Трахiм, а ўнук, пасьпеўшы нацягнуць трусы толькi на левую кумпячыну, перахапiў манцiроўку i з амонаўскiм натхненьнем стукнуў балвана па няўклюднай галаве.

– Цэмэнт, - уголас прашапталi хлопцы i разам паглядзелi на дзеда.

– Ну што, дзядуля... дзе твая бронза?
– голас Мiколавы дрыжэў, як авечы хвост, - папёрлiся... зь цёмнага рана... по-омнiк... бро-онзавы...
– унук мацюкнуўся, падцягнуў трусы i рушыў да "беларуса" - дапiваць рэшткi гарэлкi.

Добрых поўгадзiны хлопцы моўчкi ляжалi на траве, смалiлi цыгарэты, нарэшце, Гасюта падняўся на ногi i, кiўнуўшы ў бок камлыгi, запытаў:

– Дык што, адвязваем?

– Ды не-е...
– прыспана прамовiў Мiкола, - цягнi да дзедавай хаты. Будзе ведаць, як народу мазгi дурыць.

– Ты што, ашалеў? Навошта мне гэтая халера!
– крыкнуў дзед Трахiм, але Гасюта тым часам ужо залез у кабiнку, паддаў газу i цэмэнтавая гаргара, пакiдаючы па сабе глыбокую баразну, папаўзла па беразе.

Унук Мiкола ўжо трэцi тыдзень гасьцяваў у дзедавай хаце. Адранку глушыў рыбу на рачных затоках, удзень непрабудна спаў, а ўвечары хадзiў у мясцовы клюб, альбо пiў гарэлку на пару зь дзедавым суседам - трыццацiгадовым мэханiзатарам Гасютам. Вось i пазаўчора, узяўшы пляшку, унук выправiўся да суседа, але неўзабаве вярнуўся, цягнучы на плячы двухвядзёрны, зьзелянелы ад часу самавар.

– У Гасюты, на гарышчы знайшлi, - патлумачыў унук, а калi дзед з усьмешкай спытаў - навошта ён прыпёр гэтае ламачча?
– безнадзейна махнуў рукой i падаўся з хаты.

Наступным ранкам Мiкола спаў даўжэй звычайнага, а прачнуўшыся, працягнуў няскончаную размову.

– Гэта, дзеду, не ламачча, а каляровы мэтал. Мне за яго пяць тваiх пэнсiяў дадуць, - унук спружна пацягнуўся, вохнуў i пачухаў абедзьвума рукамi свае пакусаныя камарамi i парэпаныя аб рачныя карчажыны ногi.

Словы такiя пакрыўдзiлi дзеда.

– Мне маёй пэнсii хапае. I табе даю... на пляшку, - буркнуў стары, пайшоў да дзьвярэй, i ўжо з парогу дадаў: - Тут, непадалёку, гэтага мэталу цэлая тона ляжыць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)
Ведзьма (на белорусском языке)
Зiмовыя сны (на белорусском языке)
Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)
Iду на таран ! (на белорусском языке)
Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Калодзеж (на белорусском языке)
Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: