Вход/Регистрация
  1. библиотека Ebooker
  2. Проза
  3. Книга "Ведзьма (на белорусском языке)"
Ведзьма (на белорусском языке)
Читать

Ведзьма (на белорусском языке)

Мудров Винцесь

Проза

:

русская классическая проза

.
Аннотация

Вiнцэсь Мудроў

Ведзьма

Пасьля залевы сонца палiла па-чорнаму, i ў зале разнасьцежылi вокны. Пахi цёплага асфальту, прывялай травы, таполевай лiстоты завiсьлi ў паветры, перамяшалiся з пахамi парфумы, жаночага поту, вiннага перагару, i дыхаць стала зусiм цяжка.

– Ну, хто наступны?
– млявым голасам запытаўся Першы, адною рукою перабiраючы паперы, а другою паслабляючы вузел гальштука.

Паслабiўшы вузел так, што сталi бачныя сiвыя валасы на грудзiне, Першы зiрнуў з-пад iлба ў канец залi й запытальна выдыхнуў:

– Таварыш Мурленя?

Усе разам ацiхлi, гудлiвы чмель, якi ўляцеў быў у расчыненае вакно, плюхнуўся на штору, i запанавалая цiша надала моманту элемэнты злавеснай урачыстасьцi.

На мiнулым тыднi Мурленя езьдзiў у Вiцебск на нейкiя спаборнiцтвы, патрапiў там у выцьвярэзьнiк, i цяпер увесь партыйна-гаспадарчы актыў наструнена чакаў - як адаб'ецца гэтая падзея на ягоных паводзiнах. Старшыня спорткамiтэту ўскочыў на ногi, зiрнуў на Першага затуманенымi ад грамадзкiх турботаў вачыма i, ускудлацiўшы непаслухмяны вiхор, з камсамольскiм iмпэтам заварушыў магутнай скiвiцай.

"Анi ў знак... Хаця б сумеўся, сволач..." - падумаў Макар, скоса пазiраючы на Мурленеву скiвiцу. Важкая й круглявая, што той жарон, скiвiца хадзiла ўбокi, iльсьнiлася на сонцы, малола нейкую несянецiну пра спартыўныя посьпехi таварыства "Ўраджай".

"Што яму будзе, таму Мурленю... Зяць дырэктара базы... Гэта Хамiцкi патрапiў у мыцельнiк, дык усю душу небараку вытрасьлi".
– Апанаваны такiмi думкамi, Макар уявiў на хвiлю - што б было, калi б у выцьвярэзьнiк убiўся не Хамiцкi, а ён сам, i па целе ягоным прабеглi халодныя мурашкi. Мурашкi беглi ад патылiцы да хвастца, i давялося нават зварухнуць азадкам, каб пераканацца, што пад iм не мурашнiк, а райкамаўскае крэсла.

Крэсла рыпнула, чмель узьняўся ў паветра, а Першы, перапынiўшы Мурленю, запытаў:

– Вы штосьцi хацелi сказаць, Макар Iванавiч?

Пытаньне прагучала зьнянацку. Макар не пасьпеў нават уцямiць - што да чаго, замармытаў штосьцi ў адказ, i па тым, як скасавурыўся Першы й як нэрвова заляпаў алоўкам па стале, можна было зразумець, што ён нечым незадаволены.

– ... За справаздачны пэрыяд падрыхтавана: значкiстаў ГПА - 48 чалавек...
– абудзiўся ацiхлы было старшыня спорткамiтэту, але яго iзноў перапынiлi.

– Таварыш Мурленя, а цi не маглi б вы сказаць, як рэалiзуюцца талёны на харчаваньне, якiя атрымлiвае ваш камiтэт?
– Задаўшы гэтае пытаньне, загадчыца райана Сьцефурак адкiнулася ў крэсьле, чмель зь дзiўнай для яго хуткасьцю пачаў кружыць вакол Мурленевай галавы, а аловак у руцэ Першага пакiнуў стукаць i застыў у паветры.

Iншым бы разам Макар расхваляваўся, пачаў бы сябе ўпiкаць за тое мармытаньне: трэба ж было перапынiць Мурленю, задаць якое пытаньне, але сёньня на такiя перажываньнi ён быў папросту ня здатны.

Мурленя зашамацеў паперамi, рыхтуючыся годна адказаць загадчыцы, мiмаходзь баднуў галавой, адбiваючыся ад чмяля, i жартаўлiвым голасам прамовiў:

– Цi ня выгнаць гэтую заразу?

I хаця Мурленя меў на ўвазе пракуду-чмяля, усе разам паглядзелi на Сьцефурак, i тая, гэтак жа, як i Макар, заклапочана заезьдзiла на азадку.

Актыў заварушыўся, зашаптаўся. Першы стукнуў алоўкам па графiну, а Фаiна Рыгораўна Сьцефурак, прыхапiўшы са стала тэчку з надпiсам "На подпiс", пачала махаць ёю ў паветры, выганяючы з залi абрыдлую жамяру.

Нарада доўжылася тры з паловаю гадзiны. За гэты час шафёры, што прывезьлi ў райкам старшыню калгаса "Азяркi" й дырэктара саўгаса "Азярышчанскi" выпiлi чатыры пляшкi "чарнiла", мужык загадчыцы райана, Мiкола Сьцефурак, прывёз дахаты i разгрузiў ля плота машыну крадзеных дошак, у раённай больнiцы упершыню за два гады Пяцiгодкi якасьцi - нарадзiлася двойня, Зямля крутнулася на колькi там градусаў, i выгiнасты цень на яе паверхнi прапоўз ад Далёкага Ўсходу да сiняга Байкалу.

Усё iшло сваiм, загадзя вызначаным ладам. Круцiлася Зямля i сьвяцiла сонца, нараджалiся двойнi й лёталi чмялi, кралiся дошкi й пiлося "чарнiла" й заядалася нясьпелымi ранэтамi, i сакавiтае чвяканьне ўперамежку з прыцiшанымi шафёрскiмi галасамi ўрывалася ў разнасьцежаныя вокны.

Макар сядзеў ля вакна i чуў, як адзiн з кiроўцаў, бразнуўшы дзьвёркаю "ўазiка", мацюкнуўся i, дажоўваючы яблык, прамовiў:

– Раней раз на месяц зьбiралiся, а цяпер штодня балбочуць, курвы...

Вадзiла казаў яшчэ нешта, але ягоныя словы пакрыў гаўклiвы кашаль. Старшыня "Азяркоў", Мiшка Мандрык, якi сядзеў побач, нечакана закашляўся, зашоргаў нагамi па падлозе, а паслабiўшы па прыкладу Першага квяцiсты гальштук на шыi, голасам гогалеўскага мерцьвяка прасiпеў:

– Ду-ушна!

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • ...
Купить и скачать
в официальном магазине Литрес

Без серии

Дарога ў дваццаць крокаў (на белорусском языке)
Ведзьма (на белорусском языке)
Зiмовыя сны (на белорусском языке)
Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
Рыбалка ў Бычках (на белорусском языке)
Iду на таран ! (на белорусском языке)
Восеньскiя вакацыi (на белорусском языке)
Калодзеж (на белорусском языке)
Гарачае лета 00-га (на белорусском языке)

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: