Вход/Регистрация
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке)
вернуться

Уэллс Герберт Джордж

Шрифт:

Ён не адняў сурвэтку ад твару i, па-ранейшаму прытрымлiваючы яе рукой у карычневай пальчатцы, глядзеў на гаспадыню праз непранiкальныя сiнiя акуляры.

– Пакiньце капялюш, - зноў гугнява сказаў ён праз сурвэтку.

Мiсiс Хол, ачуўшыся ад спалоху, паклала капялюш на стул перад камiнам.

– Я не ведала, судар...
– пачала яна, - што...
– i збянтэжана замоўкла.

– Дзякую вам, - сказаў ён суха, пераводзячы позiрк ад яе да дзвярэй i назад.

– Я зараз усё высушу, - сказала яна i панесла з сабою вопратку госця. Каля дзвярэй яна зноў паглядзела на яго белую забiнтаваную галаву i непранiкальныя акуляры; ён усё яшчэ прыкрываў рот сурвэткай. Выходзячы з пакоя, яна ўсё дрыжала, i твар яе красамоўна сведчыў аб поўным замяшаннi.

– У жыццi сваiм...
– прашаптала яна.
– Ну i ну!

Яна цiха вярнулася на кухню i нават не спыталася ў Мiлi, з чым тая цяпер важдаецца.

Незнаёмец тым часам прыслухоўваўся да крокаў гаспадынi, якiя паступова зацiхалi. Перш чым адкласцi сурвэтку i зноў узяцца за ежу, ён запытальна паглядзеў у акно, потым падняўся i, трымаючы сурвэтку ў руцэ, падышоў i апусцiў штору да белай фiранкi, якая прыкрывала нiжнюю частку акна. У пакоi запанаваў прыцемак. Крыху заспакоены, ён вярнуўся да стала i працягваў свой сняданак.

– Небарака, ён разбiўся, цi яму зрабiлi аперацыю, цi яшчэ што-небудзь, - сказала мiсiс Хол.
– Увесь перавязаны, нават глядзець страшна!

Яна падкiнула вугалю ў печку, паставiла козлы для сушкi вопраткi i паклала на iх палiто прыезджага.

– А акуляры! Ды што казаць, вадалаз нейкi, а не чалавек.
– Яна павесiла на козлы яго шалiк.
– А твар закрывае анучай! I гаворыць праз яе! Можа, у яго рот таксама балiць!

Тут яна рэзка павярнулася, мусiць, раптам успомнiўшы аб чымсьцi вельмi важным.

– Божа!
– усклiкнула яна.
– Мiлi! Няўжо блiнчыкi яшчэ не гатовыя?

Калi мiсiс Хол увайшла ў прыёмную, каб прыбраць са стала, яна ўбачыла новае пацвярджэнне сваёй здагадцы, што рот незнаёмца знявечаны няшчасным выпадкам: незнаёмец курыў люльку, i за ўвесь час, пакуль яна знаходзiлася ў пакоi, нi разу не адсунуў шоўкавую хусцiнку, якой была абвязана нiжняя частка яго твару, i не ўзяў мундштук у рот. Хаця ён не забыўся пра сваю люльку, бо мiсiс Хол заўважыла, што ён паглядвае на тытунь, якi тлеў марна. Ён сядзеў у кутку, спiной да апушчанай шторы; падмацаваўшыся i сагрэўшыся, ён, вiдавочна, адчуваў сябе лепш i размаўляў ужо не так адрывiста i раздражнёна. У чырванаватым водблiску агню яго вялiзныя акуляры як быццам бы ажылi.

– У мяне застаўся такi-сякi багаж на станцыi Брэмблхерст, - сказаў ён. Выслухаўшы адказ, ён ветлiва нахiлiў сваю забiнтаваную галаву.
– Толькi заўтра!
– сказаў ён.
– Няўжо нельга раней?
– I вельмi засмуцiўся, калi яна адказала, што нельга.
– А можа, усё ж знойдзецца хто-небудзь, хто б з'ездзiў з павозкай на станцыю?

Мiсiс Хол ахвотна адказала на пытаннi, спадзеючыся такiм чынам разгаварыць яго.

– Дарога да станцыi вельмi крутая, - сказала яна i, карыстаючыся выпадкам, дадала: - У мiнулым годзе на гэтай дарозе перакулiўся экiпаж. I пасажыр i кучар абодва загiнулi. Цi доўга надарыцца бядзе? Адна хвiлiна - i канец, цi не праўда, спадар?

Але госця не так i лёгка было ўцягнуць у размову.

– Праўда, - сказаў ён, спакойна гледзячы на яе праз акуляры.

– А потым, калi яшчэ паправiшся, праўда? Вось, напрыклад, мой пляменнiк Том парэзаў сабе руку касой - касiў, ведаеце, спатыкнуўся ды i парэзаў, дык цi паверыце, спадар, тры месяцы хадзiў з завязанай рукой. Пасля таго выпадку я страшна баюся касы.

– Безумоўна, гэта зразумела, - сказаў прыезджы.

– Спачатку мы вельмi баялiся, што Тому давядзецца рабiць аперацыю, яму так было дрэнна.

Прыезджы адрывiста засмяяўся, быццам забрахаў.

– Дык яму было дрэнна?
– паўтарыў ён.

– Праўда, спадар. I гэта было зусiм не смешна для тых, каму давялося з iм важдацца. Хоць бы мне, спадар, таму што сястра ўсё няньчылася са сваiмi малымi. Толькi ведай: завязаць цi развязаць яму руку... Таму, калi дазволiце...

– Дайце мне, калi ласка, запалкi, - раптам перапынiў ён яе.
– Мая люлька патухла.

Мiсiс Хол замоўкла. Несумненна, з яго боку груба перапыняць яе такiм чынам пасля таго, як яна яму ўсё расказала. З хвiлiну яна сярдзiта глядзела на яго, але, успомнiўшы пра два савярэны, пайшла за запалкамi.

– Дзякую, - коратка сказаў ён, калi яна паклала запалкi на стол, i, павярнуўшыся да яе спiной, пачаў зноў глядзець у акно. Бачна, размова аб аперацыях i бiнтах была яму непрыемная. Яна вырашыла не вяртацца да гэтай тэмы, але непрыязныя паводзiны незнаёмца раззлавалi яе, i Мiлi давялося гэта адчуць на сабе.

Прыезджы заставаўся ў гасцiнай да чатырох гадзiн, не даючы нiякага поваду зайсцi да яго. Амаль увесь гэты час у пакоi было вельмi цiха: магчыма, ён сядзеў каля камiна, якi дагараў, i курыў люльку, а можа, проста драмаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: